Вольга Канстанцінаўна Курыленка

(Пасля перасылкі з Вольга Курыленка)

Вольга Канстанцінаўна Курыленка (фр.: Olga Kurylenko, укр.: О́льга Костянти́нівна Куриле́нко; нар. 14 лістапада 1979, Бэрдзянск, Запарожская вобласць, Украінская ССР, СССР) — украінская і французская актрыса і мадэль[5].

Вольга Канстанцінаўна Курыленка
укр.: Ольга Костянтинівна Куриленко
Дата нараджэння14 лістапада 1979(1979-11-14)[1][2][…] (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесіяакцёрка, мадэль, кінаактрыса, актрыса агучвання
Узнагароды
IMDbID 1385871
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сыграла дзяўчат галоўных герояў у двух экранізацыях па матывах гульняў «Хітмэн», «Макс Пэйн» і ў працягу папулярнай серыі Джэймса Бонда «Квант суцяшэння», а таксама ў прыгодніцка-фантастычным баявіку «Забыццё».

Біяграфія

Нарадзілася на поўдні Украіны, у горадзе Бэрдзянску Запарожскай вобласці 14 лістапада 1979 года.

Расла ў беднасці, у звычайнай савецкай камунальнай кватэры. Бацька дзяўчыны, Канстанцін Курыленка, пакінуў сям’ю неўзабаве пасля яе нараджэння. Пасля разводу яе маці, Марына Алябішава, працавала настаўнікам малявання, Вольгу выхоўвала бабуля Раіса. У маладосці Вольга атрымала вопыт жыцця ў чатырохпакаёвай камунальнай кватэры разам з шасцю суседзямі і некалькімі дзецьмі.

Калі дзяўчыне было 13 гадоў, яна разам з маці з’ехала на канікулы ў Маскву. Там яе выпадкова знайшла адна з мадэльных агентаў, якая падышла да яе на станцыі метро і прапанавала працу мадэлі. Спачатку маці Вольгі была настроена негатыўна, але ў рэшце рэшт Вольга прыняла прапанову і пачала наведваць курсы мадэляў у Маскве. Разам з тым яна вывучала мастацтва, мовы, гульню на фартэпіяна і танцы. Наступныя тры гады дзяўчынка жыла паміж Масквой і Бярдзянскім.

У свае 16 гадоў Вольга ўжо была гатовая да наступнага кроку. Яна паехала ў Парыж, за 6 месяцаў вывучыла Французскую мову, і пачала працаваць у мадэльным агенцтве Madison. Яна з’явілася на вокладцы часопіса Glamour калі ёй было ўсяго 18. Адразу пасля гэтага яе фота ўпрыгожылі вокладкі часопісаў Elle, Madame Figaro, Marie Claire, Vogue, неўзабаве яна стала «тварам» кампаній Lejaby, Bebe clothing, Clarins and Helena Rubinstein.

У 2000 годзе Вольга выйшла замуж за французскага фатографа Седрыка Ван Моля, але іх шлюб працягнуўся ўсяго два гады. Пасля гэтага яна атрымала свабоду, а французскі пашпарт дазволіў ёй падарожнічаць і працаваць на Захадзе. Пасля Вольга пайшла ў акцёрскае агенцтва і адмовілася ад кар’еры мадэлі на карысць кінематографа. Яе акцёрская кар’ера імкліва пайшла ўверх.

У 2005 годзе яна дэбютавала як Ірыс, пачуццёвая Прыгажуня, у фільме «Безназоўны» (2005) рэжысёр Дыяны Бертран.

Кінематаграфічныя ролі Вольгі былі выключна палкімі, а яе натуральная прыгажосць і адкрытая эратычнасць прыцягнулі ўвагу мужчынскай аўдыторыі. Яна знялася ў фільмах «Парыж, я люблю цябе» (2006) і «Змяя» (2006), а потым сыграла рускую прыгажуню Ніку Вароніну, дзяўчыну Цімаці Аліфанта у фільме «Хітмэн» (англ.: Hitman, 2007).

У 2006—2007 гадах актрыса была ў шлюбе з амерыканскім прадпрымальнікам Дэміянам Габрыелам[6].

Вольга сыграла ролю Камілы, дзяўчыны Джэймса Бонда, у фільме «Квант суцяшэння» (2008), які з’яўляецца працягам фільма «Казіно Раяль» (2006). Зацвярджэнне Курыленка на ролю дзяўчыны Бонда зрабіла яе імя вядомым на ўвесь свет — яна стала першай украінкай, якая абышла ў кастынгу на гэтую ролю такіх акторак як Кэмеран Дыяз, Сіена Мілер і шмат іншых.

У 2009 годзе актрыса пераехала ў Лондан. У чэрвені 2010 годзе пачаліся здымкі Франка-ўкраінскага фільма «Зямля забыцця», які распавядае пра ўплыў на лёсы людзей аварыі на ЧАЭС. Адну з галоўных роляў у фільме грае Вольга Курыленка — гэта яе першыя здымкі ва Украіне[7].

2013 Вольга і яе кампаньён Том Круз прадставілі новы фантастычны фільм «Забыццё»[8].

3 кастрычніка 2015 года актрыса нарадзіла сына Аляксандра Марка Гарацыя, ад брытанскага пісьменніка Макса Беніца, з якім у той час складалася ў адносінах[9].

15 сакавіка 2020 года паведаміла, што ёй паставілі дыягназ каранавіруснае захворванне COVID-19, і што яна ўжо тыдзень знаходзіцца ў ізаляцыі дома ў Лондане і што галоўныя яе сімптомы — падвышаная тэмпература і слабасць[10]. 20 сакавіка акторка паведаміла, што стан яе стабілізаваўся і яна ачуняла[11].

У лютым 2022 года выступіла супраць уварвання Расіі ва Украіну[12].

Фільмаграфія

Курыленка ў маі 2013 года.
ГодБеларуская назваАрыгінальная назваРоля
2001сЛаргаангл.: Largo WinchКароль
2005
фБезназоўны палецфр.: L'AnnulaireІрыс
2006
фПарыж, я люблю цябефр.: Paris, je t'aimeвампір
2006
тфАмулетфр.: Le Porte-bonheurСафія
2006
фЗмяяфр.: Le SerpentСафія
2007сНебяспечныя сакрэтыангл.: SuspectesЕва Пірэс
2007
фХітмэнангл.: HitmanНіка Вароніна
2008
фМакс Пэйнангл.: Max PayneНаташа Сакс
2008
фКвант суцяшэнняангл.: Quantum of SolaceКаміла
2008
фНа маім захадзефр.: À l'est de moiруская прастытутка
2009
фСценыKirot (англ.: The Assassin Next Door)Галя
2010сТыраніяангл.: TyrannyМіна Харуд
2010
фЦэнтурыёнангл.: CenturionЭтэйн
2011
фТам жывуць драконыангл.: There Be DragonsІльдыка
2011
фЗямля забыццяфр.: La terre outragéeАня
2012
фЭкспатангл.: The ExpatriateГанна Брант
2012
фДа цудуангл.: To the WonderМарына
2012
фСем псіхапатаўангл.: Seven PsychopathsЭнджэла
20122013сЧароўны горадангл.: Magic cityВера Эванс
2013
фЗабыццёангл.: OblivionЮлія Русакова
2014
фГлыбінныя імперыіангл.: Empires of the Deepкаралева русалак
2014
фАкадэмія вампіраўангл.: Vampire Academy: Blood SistersЭлен Кірава
2014
фЧалавек лістападаангл.: November ManЭліс
2014
фШукальнік вадыангл.: The Water DivinerЭйшэ
2015
фІдэальны дзеньангл.: A Perfect DayКаця
2015
фПаскарэннеяангл.: MomentumАлекс Фарадэй
2016
фДвое ў сусвецеітал.: La corrispondenzaЭмі Раян
2017
фСмерць Сталінаангл.: The Death of StalinМарыя Юдзіна
2017
фАдпеты мачоангл.: Gun ShyШэйла
2018
фЧалавек, які забіў Дон Кіхотаангл.: The Man Who Killed Don QuixoteДжэкі
2018
фДыхай у імзефр.: Dans la brumeГанна
2018
фМараангл.: MaraКейт Фулер
2018
фАгент Джоні Інгліш 3англ.: Johnny English Strikes AgainАфелія
2018
фІмператар Парыжафр.: L'Empereur de ParisБаранэса Раксана Жыверні
2019
фПакой жаданняўангл.: The RoomКейт
2019
фКур’ерангл.: The CourierКур’ер
2019
фПеракладчыкіфр.: Les traducteursКацярына Анісінава
2020
фБухта цішыніангл.: The Bay of SilenceРазалінда
2021
фЧорная ўдаваангл.: Black WidowАнтонія Дрэйкава / Таскмайстар
2022
фПрынцэсаангл.: The PrincessКай
2022
фБелы слонангл.: White ElephantВанэса Флін
2022сДзяржздрадаангл.: TreasonКара
2024
фГрамабоіангл.: ThunderboltsАнтонія Дрэйкава / Таскмайстар

Узнагароды

ГодУзнагародаКатэгорыяНамінаваная працаВынік
2008Сатурн (прэмія)Лепшая кінаактрыса другога планаКвант суцяшэнняНамінацыя
2009Імперыя (кінапрэмія)Лепшая кінаактрысаНамінацыя
2012Бостанскі саюз кінакрытыкаўЛепшы акцёрскі складСем псіхапатаўПерамога

Крытыка і погляды

У 2015 годзе ў інтэрв’ю іспанскаму выданню «El Mundo» Курыленка выказалася адносна вайны на ўсходзе Украіны наступным чынам:

«Шчыра кажучы, усё гэта прымушае мяне сумаваць. Мы, рускія і ўкраінцы, — адзін і той жа народ — славяне. Мы нічым адзін ад аднаго не адрозніваемся. Тое, што адбываецца, не павінна быць паміж братамі і сёстрамі. Так што гэта абсурдна, як і ўсе войны без выключэння. [ … ] Хоць заўсёды адзначаецца, што пераможца ёсць, але на практыцы ім ніхто не з’яўляецца. Бо людзі гінуць і з таго, і з другога боку, і гэта велізарнае няшчасце. У кожнай вайне гінуць тысячы людзей. Дзеля чаго? Дзеля мінімальнай змены? А часам нават і гэтага не бывае. Яно таго не варта»[13][14].

У маі 2020 года актрыса заявіла, што не лічыць сябе ўкраінкай, а яе ДНК-тэст паказвае «славянскае» паходжанне. Гэтая заява выклікала скандал ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы[15].

Зноскі

  • Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 25 лютага 2022.
  • а б Première — 1976. Праверана 23 жніўня 2020.
  • Ольга Куриленко повідомила, що заразилася коронавірусом. ДМ, 16 березня 2020
  • I will never belong to anyone: Olga - Times of India (англ.). The Times of India. Праверана 22 сакавіка 2020.
  • Почалися зйомки французько-українського фільму про трагедію ЧАЕС — Уніан, 12.06.2010
  • На безіменному пальці Ольги Куриленко з'явилася обручка // Шоу-биз 05.04.2013(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19.04.2017. Праверана 14.01.2016.
  • Ольга Куриленко стала мамой. www.spletnik.ru. Праверана 21 сакавіка 2020.
  • «Дівчина Бонда» Ольга Куриленко інфікована коронавірусом, Главком, 16 березня 2020
  • Коронавірус: Ольга Куриленко вилікувалась від COVID-19 – новини. zaxid.net. Праверана 25 сакавіка 2020.
  • https://kino.24tv.ua/zirka-bondiani-olga-kurilenko-pidtrimala-ukrayinu_n1882328
  • Olga Kurylenko: 'Rusos y ucranianos somos la misma gente, eslavos'. elmundo.es. 2015 (ісп.)
  • Суспільство // УКРАЇНА У ВІДГУКАХ ЗАРУБІЖНОЇ ПРЕСИ (аналітичний огляд преси), Випуск 8 (огляд матеріалів ЗМІ за 17 — 29 квітня 2015 р.). 2015. 15 стор.: С. 10-11
  • «Я не українка»: акторка Ольга Куриленко несподівано зреклася своєї національності. Ольга Куриленко, голлівудська актриса з України, оскандалилася у мережі. wz.lviv.ua. 10.05.2020
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)