Вэстмінстэр (бора Лондана)

Вэ́стмінстэр (англ.: City of Westminster, ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне са статусам «сіці», адзін з гістарычных раёнаў Вялікага Лондана, які ўтварае заходнюю частку цэнтра горада.

Вэстмінстэр
City of Westminster
Герб
Герб
Краіна Вялікабрытанія
СтатусСамакіравальны раён, сіці
Уваходзіць уВялікі Лондан
Адміністрацыйны цэнтрВэстмінстэр
Дата ўтварэння1 красавіка 1965
Насельніцтва (2011)
219 600[1] (72-е месца)
Шчыльнасць10 000 чал./км²
Плошча21,48[2]
(318-е месца)
Вэстмінстэр на карце
Часавы поясUTC+0
улетку UTC+1
Код ISO 3166-2GB-WSM
Тэлефонны код020
Паштовыя індэксыNW, SW, WC і W
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Клод Манэ. Лонданскі парламент

Займае плошчу 21 км², знаходзіцца на захад ад гістарычнага цэнтра Лондана і на поўнач ад ракі Тэмзы, мяжуе на поўначы з раёнам Камдэн, на ўсходзе з Лонданскім Сіці і раёнам Ламбет, на поўдні з раёнам Уондсуэрт, на паўднёвым захадзе з раёнам Кенсінгтон і Чэлсі, на паўночным захадзе з раёнам Брэнт.

На тэрыторыі Вэстмінстэра знаходзіцца большая частка раёна Вест-Энд, а таксама рэзідэнцыя брытанскага ўрада, Вэстмінстэрскі палац і Уайтхол і Каралеўскі судны двор (Вярхоўны суд). У Вэстмінстэры размяшчаецца таксама большасць турыстычных славутасцей горада. Уэст-Энд — цэнтр начнога жыцця, тут знаходзіцца так званы Клублэнд, раён знакамітых англійскіх клубаў джэнтльменаў.

Ужо на працягу некалькіх стагоддзяў Вэстмінстэр мае статус «сіці». У 1965 годзе ён стаў часткай цырыманіяльнага графства Вялікі Лондан.

Менавіта ў Вэстмінстэры размешчаны знакамітыя вуліцы Мэл, Пікадылі, Уайтхол, Даўнінг-стрыт і Бейкер-стрыт.

Гісторыя

«Лонданскае вока» ўначы

Гісторыя Вэстмінстэра ўзыходзіць да нармандскага заваявання Англіі. У сярэдзіне XI стагоддзя кароль Эдуард Спаведнік пачаў будаўніцтва Вэстмінстэрскага абацтва. Паміж абацтвам і ракой ён пабудаваў Вэстмінстэрскі палац, будучую рэзідэнцыю англійскіх каралёў. Гэта будаўніцтва стала сімвалам пераходу багацця і ўлады з лонданскага Сіці — старажытнага цэнтра Лондана — у Вэстмінстэр.[3]

Шмат стагоддзяў Вэстмінстэр быў аддзелены ад лонданскага Сіці. Гэта працягвалася да XVI стагоддзя, калі горад паглынуў навакольныя тэрыторыі, у тым ліку вёскі, такія як Мэрылебан і Кенсінгтон. У той час пачаў стварацца сучасны Вялікі Лондан.

Сучасны Вэстмінстэр сфарміраваўся ў 1965, калі аб'ядналіся тры сталічныя раёны: Мэрылебан, Падынгтан і меншы з іх Вэстмінстэр, які ўключаў Соха, Мейфэр, Джэймсес, Стрэнд, Вэстмінстэр, Пімліка, Белгравію і Гайд-парк[4]. Аб'яднанне адбылося пасля зацвярджэнне Акта аб лонданскім кіраванні 1963. Паводле гэтга акта значна скарачалася колькасць раёнаў і мясцовыя органы ўлады кіравалі вялікімі раёнамі, як па геаграфіі, так і па насельніцтве. Пасля гэтых змен граніцы Вэстмінстэра, як і іншых бора Лондана, практычна не змяняліся.

Насельніцтва

Паводле звестак перапісу 2011 года ў Вэстмінстэры пражывала 219 600 чалавек. З іх 14,9 % складалі дзеці (да 15 гадоў), 72 % асобы працаздольнага ўзросту (ад 16 да 64 гадоў) і 13,1 % асобы пажылога ўзросту (ад 65 гадоў і вышэй)[1].

Этнічны склад

Асноўныя этнічныя групы, паводле перапісу 2007 года[5]:

71,2 % — белыя, у тым ліку 49,0 % — белыя брытанцы, 2,8 % — белыя ірландцы і 19,4 % — іншыя белыя (яўрэі, грэкі, амерыканцы, італьянцы, партугальцы, іспанцы, рускія, французы, немцы, шведы, ісландцы, венгры);

8,5 % — выхадцы з Паўднёвай Азіі, у тым ліку 4,8 % — індыйцы, 2,3 % — бенгальцы і 1,4 % — пакістанцы;

6,6 % — чорныя, у тым ліку 2,5 % — чорныя карыбцы (ямайцы), 3,4 % — чорныя афрыканцы (нігерыйцы, ганцы, кангалезцы) і 0,7 % — іншыя чорныя;

4,4 % — метысы, у тым ліку 1,5 % — азіяты, якія змяшаліся з белымі, 0,8 % — чорныя карыбцы, што змяшаліся з белымі, 0,7 % — чорныя афрыканцы, якія змяшаліся з белымі і 1,4 % — іншыя метысы;

3,2 % — кітайцы;

2,1 % — іншыя азіяты (туркі, ліванцы, курды, тайцы);

4,1 % — іншыя (егіпцяне, мараканцы).

Рэлігія

Статыстычныя звесткі па рэлігіі ў бора на 2011 год[6]:

РэлігіяВэстмінстэр
%
Лондан
%
Англія
%
Хрысціянства44,648,459,4
Іслам18,312,45,0
Іўдаізм3,31,80,5
Індуізм1,95,01,5
Будызм1,51,00,5
Сікхізм0,21,50,8
Іншыя0,60,60,4
Няма рэлігіі20,320,724,7
Не паказана9,48,57,2

Урад

Вэстмінстэр падзелены на 20 выбарчых акруг, кожная з якіх абірае па тры члены ў раённы савет. У наш час Савет Вэстмінстэра складаецца з 48 членаў кансерватыўнай партыі і 12 членаў лейбарысцкай партыі.

Адміністрацыйны падзел

Галерэя Тэйт

Вэстмінстэр ахоплівае цалкам ці часткова наступныя раёны Лондана:

Эканоміка

У Вэстмінстэры знаходзяцца офісы шматлікіх кампаній, у тым ліку сусветныя ці еўрапейскія штаб-кватэры. Найбольш вядомыя сусветныя і нацыянальныя кампаніі, размешчаныя тут:

BP head office in St. James's, City of Westminster
The Economist Building, St James’s Street
  • BAE Systems — штаб-кватэра ў Вэстмінстэры[7][8][9]
  • Бі-бі-сі — штаб-кватэра ў Броэдкастын-хаус[10]
  • BP — штаб-кватэра ў Сент-Джэймсіз.[11][12]
  • Rio Tinto — міжнародная аўстралійска-брытанская кампанія, штаб-кватэра ў Вэстмінстэры.[13]
  • Kingfisher (кампанія) — штаб-кватэра ў Падынгтане[14]
  • SABMiller[12][15]
  • British American Tobacco.[16]
  • Marks & Spencer.[17]
  • Swire Group[18]
  • Rolls-Royce plc.[19]
  • Gulf Oil.[20]
  • Northrop Grumman Corporation — прадстаўніцтва ў Англіі.[21]
  • Korean Air — прадстаўніцтва ў Еўропе.[22]
  • Iraqi Airways.[23]

Славутасці

У Вэстмінстэры знаходзяцца шматлікія са славутасцей Лондана. Найбольш папулярныя сярод турыстаў месца гэта Букінгемскі палац, Вэстмінстэрскі палац (Парламент), Біг-Бен і суседняе Вэстмінстэрскае абацтва.

Паркі і скверы

У Вэстмінстэры знаходзяцца Грын-парк, Гайд-парк, Кенсінгтонскія сады, Рыджэнтс-парк і Сент-Джэймскі парк. Акрамя паркаў у межах бора, Вэстмінстэр утрымлівае крэматорый у бора Барнет.

Транспарт

Вакзал Мэрылебан

Масты

У Вэстмінстэры знаходзяцца Чэлсі, Хангерфард-Брыдж, Гросвенар-Брыдж, Ламбецкі мост, Воксхальскі мост, мост Ватэрлоа і Вэстмінстэрскі мост.

Чыгунка

На тэрыторыі акругі чатыры чыгуначныя вакзалы: Чарынг Крос, Мэрылебан, Падынгтан і Вікторыя.

Метро

У Вэстмінстэры знаходзяцца 27 станцый метро. Праз яго праходзяць 10 ліній.

Адукацыя

Парадны ўваход Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук

У Вэстмінстэры працуе шмат муніцыпальных дзіцячых пачатковых і сярэдніх школ. Таксама ў бора знаходзяцца добраахвотніцкія школы царквы Англіі (CE), рымска-каталіцкай царквы (RC) і неканфесійныя (ND).[24]

Універсітэты і каледжы

Асноўныя ўніверсітэты і каледжы Вэстмінстэра:

Зноскі

Спасылкі