Перайсці да зместу

Кэмдэн (бора)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Камдэн (бора Лондана))
Кэмдэн
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння1 красавіка 1965
КіраўнікGeorgia Gould[d][1]
Насельніцтва
  • 218 049 чал. (2022)[4]
Плошча
  • 21,7895 км² (2016)[2]
Кэмдэн на карце
Часавы поясUTC+0 і UTC+1
Код ISO 3166-2GB-CMD
Тэлефонны код020
Паштовыя індэксыEC, N, NW, W і WC
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ка́мдэн або Кэмдэн (англ.: Camden) — з 1965 года адзін з бора Лондана, які займае частку горада на поўнач ад Вэстмінстэра і Сіці. Займае плошчу ў 21 кв. км. і цягнецца ад Хай-Холбарна да парку Хэмпстэд-хіт. Гістарычным цэнтрам з’яўляецца раён Кэмдэн-таўн, які носіць імя 1-га графа Кемдэна.

Даўней тэрыторыя Кэмдэна была заселена рамеснікамі. Тут рабілі гадзіннікі (у Клеркенвеле), фартэпіяна, мэблю і ювелірныя вырабы. Пры Гановерскай дынастыі раён Блумсберы стаў зменьвацца. Брытанскія арыстакраты ахвотна ўкладвалі сродкі ў забудову, каб затым здаваць нерухомасць у арэнду. Так узніклі Квін-сквер, Расел-сквер, Фіцрой-сквер, Блумсберы-сквер і Бедфард-сквер — квадратныя плошчы з садкамі пасярэдзіне, якія дагэтуль захоўваюць першапачатковую геаргіянскую забудову.

Напачатку XIX стагоддзя, у эпоху Рэгенцтва, Лондан працягваў расці на поўнач. Архітэктар Джон Нэш па просьбе прынца-рэгента разбіў на поўдні Кэмдэна шырокі Рыджэнтс-парк, адкуль на поўнач быў пракапаны канал Рыджэнтс. Яго наваколлям Роберт Браўнінг даў мянушку «маленькая Венецыя». Дасведчаны забудоўшчык Томас К'юбіт стварыў новыя кэмдэнскія плошчы — Гордан-сквер і Уоберн-сквер.

Поспехі К’юбіта і іншых горадабудаўнікоў стварылі перадумовы для хуткага росту насельніцтва Кэмдэна ў віктарыянскую эпоху. Менавіта тут размясціліся Брытанскі музей і Лонданскі ўніверсітэт, былі выбудаваны гіганцкія вакзальныя комплексы Кінгс-Крос і Сент-Панкрас (апошні названы ў гонар царквы Св. Панкрація, адной з найстарэйшых у Лондане). У 1960-я гады ў Кэмдэне з’явіліся небаскробы Юстэн Таўэр і BT Tower — самы высокі будынак Лондана.

У наш час фешэнэбельныя кварталы Кэмдэна суседнічаюць з даволі дэмакратычнай забудовай. Сярод лонданцаў асаблівай папулярнасцю карыстаюцца блышыныя рынкі Кэмдэна, а таксама сквер Лінкальнс-Ін-Філдс — самая вялікая плошча Лондана і прататып манхэтэнскага Цэнтральнага парку.

Зноскі

  • archINFORM — 1994. Праверана 5 лістапада 2018.
  • https://www.ons.gov.uk/peoplepopulationandcommunity/populationandmigration/populationestimates/datasets/estimatesofthepopulationforenglandandwales
  • Узята з "https://www.search.com.vn/wiki/?lang=be&title=Кэмдэн_(бора)&oldid=4432520"
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі