Вёскі з умацаванымі цэрквамі ў Трансільваніі

Паўднёва-ўсходняя Трансільванія ў Румыніі на сёння мае найбольшую колькасць захаваных абарончых храмаў 13—16 стагоддзяў.Тут знаходзіцца больш чым 150 добра захаваных абарончых храмаў, вельмі разнастайных па архітэктуры (усяго вядома каля 300 арыгінальных цэркваў-крэпасцей).

Villages with Fortified Churches in Transylvania*
**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Вёска Б'ертань і царква-крэпасць
ТыпКультурны
Крытэрыіiv
Спасылка596
Рэгіён***Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне1993  (17-я сесія)
Пашырэнні1999
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА пад назвай «Вёскі з умацаванымі цэрквамі ў Трансільваніі» ўключана сем вёсак (шэсць саксонскіх і адна секейская), заснаваных трансільванскімі саксамі. Дамінантай гэтых вёсак з'яўляюцца цэрквы-крэпасці, а самі паселішчы характарызуюцца асаблівай структурай, якая захавалася з позняга Сярэдневякоўя[1].

Спіс

У спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўключана сем вёсак:

Беларуская
(Румынская)
назва
ВыяваЖудзецНямецкая назваВенгерская назваАсноўная выдатнасць
Б'ертань
(Biertan)
СібіуBirthälmBerethalomЦарква-крэпасць у Б'ертаніbeen
Кылнік
(Câlnic)
АлбаKellingKelnekКрэпасць у Кылнікуbeen
Дыржыу
(Dârjiu)
ХаргітаDersSzékelyderzsЦарква-крэпасць у Дыржыуbeen
Прэжмер
(Prejmer)
БрашоўTartlauPrázsmárЦарква-крэпасць у Прэжмерыbeen
Саскіз
(Saschiz)
МурэшKeisdSzászkézdЦарква-крэпасць у Саскізеbeen
Сялянская крэпасць у Саскізе
Валеа-Війлор
(Valea Viilor)
СібіуWurmlochNagybaromlakЦарква-крэпасць у Валеа-Війлорыbeen
Віскры
(Viscri)
БрашоўWeißkirchFehéregyházaЦарква-крэпасць у Віскрыbeen

Гісторыя

Саксонскія вёскі Трансільванія ўзніклі ў 12 ст., калі каралі Венгрыі пасялілі тут нямецкіх каланістаў. Яны мелі асаблівы статус сярод навакольнага насельніцтва, і іх культура захавалася і развілася, утварыўшы вельмі моцную супольнасць хутаран, рамеснікаў і крамнікаў. Жывучы на землях, дзе пастаянна вісела пагроза асманскіх і татарскіх нашэсцяў, яны будавалі крэпасці розных памераў. Самыя важныя мястэчкі былі поўнасцю ўмацаваныя, а меншыя супольнасці рабілі ўмацаванні вакол царквы, дзе яны дабудоўвалі абарончыя вежы і сховішчы, каб захоўваць сваё дабро і трымаць доўгія аблогі.

Апісанне

План умацаванай царквы

Мясцовасць у паўднёвай Трансільваніі ўяўляе сабою плато, перасечанае шырокімі далінамі разнастайных малых рэк, якія ўпадаюць у большыя, такія як Олт, Мурэш, Тырнава. Паселішчы прыладжваюцца пад мясцовасць. Так, вёскі ў далінах развіваліся ўздоўж адной ці дзвюх цэнтральных вуліц, тады як вёскі на адкрытай плоскай мясцовасці мелі больш свабодную радыяльную структуру. Меркаванні бяспекі і традыцыі саксонскіх насельнікаў абумовілі кампактнасць гэтых вёсак.

Галоўны элемент — царква, размешчаная па сярэдзіне мястэчка. Можна сустрэць розныя тыпы ўмацаванняў: невялікая крапасная агароджа вакол царквы, рад умацаванняў вакол царквы ці сапраўдная крэпасць з некалькімі крапаснымі сценаміз царквою па сярэдзіне. Цэрквы прыстасаваныя для абарончых функцый. Усе яны ўяўляюць сабой альбо раманскія базілікі, альбо аднанефныя познегатычныя цэрквы. Цэрквы часта ўключаюць мноства дапаўненняў, узрост якіх можа ляжаць у прамежку ад часу збудавання цэркваў (Позняе Сярэдневякоўе) да 16 ст. Многія цэрквы таксама ўключаюць барочныя элементы, якія з'явіліся, калі гэты стыль распаўсюдзіўся ў рэгіёне.

Амаль ва ўсіх выпадках цэрквы размяшчаюцца ў зручных для абароны месцах, як правіла на вяршыні пагорка. Элементы ўмацаванняў, знойдзеныя ў галоўных гарадах вобласці, былі прыстасаваны тут і з'яўляюцца сведчаннем будаўнічых тэхналогій, якія гадамі прымяняліся саксонскай супольнасцю. Некаторыя крэпасці мелі назіральныя вежы, некаторыя з іх, будучы царкоўнымі вежамі, былі прыстасаваны пад патрэбы крэпасці.Матэрыялы былі традыцыйныя — камень і чырвоная цэгла, з чырвоным гліняным чарапічным дахам — тыповая асаблівасць вобласці.

Недалёка ад царквы была галоўная плошча вёскі, ці ням.: Tanzplaz (плошча танцаў), цэнтр грамадскага жыцця. Каля крэпасці знаходзіліся толькі грамадскія будынкі: школы ці сельскі клуб. Прыходскі дом, разам з дамамі самых заможных сялян, размяшчаліся вакол гэтай плошчы. Таксама ў большасці паселішчаў збожжасховішчы знаходзіліся недалёка ад цэнтра вёскі.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі