Вінавальны склон

Вінавальны склон, або акузатыў (стар.-грэч.: αἰτιατική, лац.: casus accusativus) — склон, якім у мовах намінатыўна-акузатыўнага ладу пазначаецца аб'ект дзеяння (прамы дадатак): беларус. чытаю кніг-у, лац. libr-um lego. У мовах эргатыўнага ладу вінавальнага склону няма, а ў функцыі аб'екта выступае абсалют (у іншай трактоўцы - назоўны склон).

Склоны беларускай мовы

Беларуская назваЛацінская назваХарактарызавалае пытанне
НазоўныНамінатыўХто? Што?
РодныГенітыўКаго? Чаго?
ДавальныДатыўКаму? Чаму?
ВінавальныАкузатыўКаго? Што?
ТворныІнструментатыў, (не зусім дакладна) аблатыўКім? Чым?
МесныПрэпазітыў, (не зусім дакладна) лакатыўПра каго? Пра што?