Давальны склон

Давальны склон, датыў (грэч. ἡ δοτικὴ πτῶσις, лац.: casus dativus) — адзін з ускосных склонаў, у мовах свету звычайна выказвае якое-небудзь дзеянне, накіраванае на прадмет (алатыў) і вытворныя ад яго (напрыклад, перадача прамога аб’екта ўскосна, адкуль і пайшла назва склону; «дзеянне на карысць каго-небудзь» — так званы dativus ethicus).

Склоны беларускай мовы

Беларуская назваЛацінская назваХарактарызавалае пытанне
НазоўныНамінатыўХто? Што?
РодныГенітыўКаго? Чаго?
ДавальныДатыўКаму? Чаму?
ВінавальныАкузатыўКаго? Што?
ТворныІнструментатыў, (не зусім дакладна) аблатыўКім? Чым?
МесныПрэпазітыў, (не зусім дакладна) лакатыўПра каго? Пра што?