Вайніслаў Казімір Лада-Заблоцкі

Беларускі і польскі пісьменнік, паэт, публіцыст
(Пасля перасылкі з В. Савіч-Заблоцкі)

Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч Савіч-Заблоцкі, або Лада-Заблоцкі (3 сакавіка 1850, маёнтак Панчаны, цяпер Браслаўскі раён, Віцебская вобласць — пасля 3 лютага 1893; псеўданімы Полацкі Гаўрыла, Завіша Павел, граф Суліма з Белай Русі) — беларускі і польскі пісьменнік, паэт, публіцыст. Адзін з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі.

Вайніслаў Казімір Лада-Заблоцкі
Асабістыя звесткі
ПсеўданімыПолацкі Гаўрыла, Завіша Павел, граф Суліма з Белай Русі і Крывічанін
Дата нараджэння3 (15) сакавіка 1850
Месца нараджэння
Дата смерці1893[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпубліцыст, пісьменнік, паэт
Жанрпроза і публіцыстыка
Мова твораўбеларуская і польская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Бацька — Канстанцін Станіслаў Вікенцьевіч, маці — Станіслава Іванаўна з роду Святаполк-Мірскіх (у архіўных дакументах завецца Мірскай). З маленства выхоўваўся ў дзеда Вікенція Заблоцкага ў маёнтку Мікалаева Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (цяпер Шумілінскі раён). Вучыўся ў Віленскай гімназіі, універсітэтах Прагі, Лейпцыга і Страсбурга.

Далучыўся да руху беларускага нацыянальнага адраджэння. У 1868—1870 гадах кіраваў «Крывіцкім вязком» у Санкт-Пецярбургу. Суполку забаранілі, а Войслаў аказаўся пад наглядам паліцыі ў Варшаве.

З 1875 года за мяжой у Аўстра-Венгрыі, Германіі, Егіпце, Францыі, Бельгіі, падтрымліваў сувязі з рускімі і польскімі дэмакратамі, выдаваў газеты на польскай і французскай мовах. У 1886—1887 гадах ліставаўся па-беларуску з украінскім вучоным Міхаілам Драгманавым.

У 1887 годзе вярнуўся на радзіму. У 1888—1889 гадах — супрацоўнік газеты «Виленский вестник». У 1889—1891 гадах жыў у маёнтку Губіна Лепельскага павета. З 1891 года ў Мінску, пасля жыў у Санкт-Пецярбургу па адрасе Неўскі праспект, д. 51, кв. 503. Перапісваўся з Янам Карловічам, Марыяй Канапніцкай, Аляксандрам Ельскім, Міхаілам Драгаманавым, Пятром Лаўровым і іншымі.

Творчасць

Аўтар сатырычнай паэмы «Праўдападобная гісторыя», аповесці «Каракозаў», драмы «Капернік» і інш. (1870—1873). У 1873 прыслаў у часопіс «Вестник Европы» беларускія вершы — «З чужбіны», «У роднай зямлі» і «Да перапёлкі». У паэме пра Беларусь пярэдадня 1863 «Аповесць пра мае часы» (1876), аповесці «Полацкая шляхта» (1885) і нарысе «Шчаслівейшая Марыся» (1892) шмат беларускамоўных і этнаграфічна-фальклорных матэрыялаў. Выдаваў газеты на польскай і французскай мовах. Супрацоўнічаў у многіх французскіх, нямецкіх і польскіх газетах і часопісах.

Рукапісная спадчына захоўваецца ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве[2], Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы[3], Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Літвы ў Вільні[4], Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы [5], Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі Дом) Расійскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу[6].

Бібліяграфія

Рукапісы

Беларускія пераклады

  • 3 чужбіны; У роднай зямлі; Да перапёлкі: (Вершы) // Беларусь : часопіс. — 1946. — № 4.
  • 3 чужбіны; У роднай зямлі; Да перапёлкі: (Вершы) // Беларуская літаратура XIX ст. : Хрэстаматыя. — Мінск: 1971.
  • Аўтабіяграфічны запіс...; Пісьмо і М. М. Стасюлевіча; Прашэнні 1887-1891 гг. Пісьмо Кулакоўскага. // укладальнік Кісялёў, Г. В.; рэдактары: Барысенка, В. В., Мальдзіс, А. І. Пачынальнікі : з гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. : дакументальны зборнік. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977.
  • 3 чужбіны; У роднай зямлі; Да перапёлкі: (Вершы) // Беларуская літаратура XIX ст. 2 выд. : Хрэстаматыя. — Мінск: 1988.
  • Беларуская пея. «(В Парыжу, лета 1882, марця дня 19-а. Вайніслаў Казімір Савіч-Заблоцькій, польскі шляхціц-пан, а ў Гудаў грахф, быўшы галава Крывіцькага Вязку)». // Беларуская літаратура XVIII–XIX стагоддзяў : Зборнік тэкстаў. — Мінск: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, Кафедра гісторыі беларускай літаратуры, 2000. — С. 220.
  • Вершы: У Роднай Зямлі., Да Перапёлкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава: № 1 (Парыж, 18 чэрвеня). № 2, № 3 (21 верасня 1886 года, Парыж), № 4 (Парыж, 19 лістапада). // Уклад., прадм., і заўв. У. Казберука Заняпад і Адраджэнне. Беларуская літаратура XIX стагоддзя. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. — С. 542—556. — ISBN 985-02-0525-3.
  • Аўтабіяграфічны запіс...; Пісьмо і М. М. Стасюлевіча; Прашэнні 1887-1891 гг. Пісьмо Кулакоўскага. // укладальнік Кісялёў, Г. В.; рэдактары: Барысенка, В. В., Мальдзіс, А. І. Пачынальнікі : з гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст. 2-е выд. : дакументальны зборнік. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — ISBN 985-08-0570-6.
  • Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосці пана Шатана Старшага). Аповесць. // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Ж. Некрашэвіч-Кароткай. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 1(891). — С. 122—164. — ISSN 0130-8068.
  • Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосці пана Шатана Старшага). Аповесць. // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Ж. Некрашэвіч-Кароткай. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 3(893). — С. 68—111. — ISSN 0130-8068.
  • Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосці пана Шатана Старшага). Аповесць. // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Ж. Некрашэвіч-Кароткай. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 4(894). — С. 134—159. — ISSN 0130-8068.
  • Арлалёты і паканвойны, або Полацкая шляхта: (Жаніцьба Ягамосці пана Шатана Старшага). Аповесць. // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс / уступны артыкул, пераклад з польскай і каментар Ж. Некрашэвіч-Кароткай. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2004. — № 6(896). — С. 155—180. — ISSN 0130-8068.
  • З чужбіны. У роднай зямлі. (Вершы). // Складальнік Мікола Хаўстовіч Беларуская літаратура. Хрэстаматыя. Частка другая (другая палова XIX стагоддзя) : Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці «беларуская філалогія». — Мінск: Выдадзена коштам укладальніка, 2006. — С. 200.
  • Мартысюк В., Пацюпа Ю. Новыя творы графа Сулімы з Белай Русі: Сон гудара маладога, Лісты да Івана Франка №№ 1—2. // Полымя : літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2015. — № 1(1021). — С. 180—188. — ISSN 0130-8068.
  • Літаратура другой паловы XIX стагоддзя / укладанне Кісялёвай Л. Г., Сенкевіч Н. М.. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — Т. 1. — 846 с. — (Залатая калекцыя беларускай літаратуры). — 1 500 экз. — ISBN 978-985-02-1466-9.
  • Полацкая шляхта : аповесць / пераклад з польскай мовы, каментары, тлумачэнні Ж. Некрашэвіч-Кароткай, В. Макрак. — Мінск: Попурри, друк, 2016. — 317 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-15-2987-8.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)