Познань

горад у Польшчы

По́знань[2][3] (польск.: Poznań, лац.: Posnania, ням.: Posen, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, размешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i Велікапольскага ваяводства. Пяты па колькасці насельніцтва горад у Польшчы. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Познань — Мінск 716 км, да Варшавы — 279 км[4]. Насельніцтва — 547 161 жыхароў (2014 год)[5].

Горад
Познань
польск.: Poznań
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Кіраўнік
Яцэк Яськовяк
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Posen
Горад з
Плошча
261,91 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
550 742[1] чалавек (2013)
Шчыльнасць
2103 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 +48 61
Паштовыя індэксы
60-001 — 61-890
Аўтамабільны код
PO
TERC
3064011
Афіцыйны сайт
poznan.pl (польск.)(англ.)(ням.)(укр.)(ням.)
Познань на карце Польшчы ±
Познань (Польшча)
Познань
Познань (Велікапольскае ваяводства)
Познань

Апісанне горада

Познань — дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурны цэнтр. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, інтэнсіўнай эканомікай, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвестыцыйнай прывабнасці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань таксама вялікі цэнтр прамысловасці.

У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных і прыватных вышэйшых школ, дзе навучаюцца некалькі дзясяткаў тысяч студэнтаў. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія даследніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з галоўных польскіх акадэмічных гарадоў.

Гаспадарка

Каля горада пралягае аўтастрада A2, міжнародны маршрут Берлін — Варшава — Мінск — Масква.

Развітая электрамашынная прамысловасць.Другі пасля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтр.

Узровень беспрацоўя, зарэгістраваны ў Вялікапольскім ваяводстве на канец снежня 2022 года, склаў 2,9 %, што на 0,3 % ніжэй ўзроўню 2021 года. Паказчык беспрацоўя як і раней самы нізкі ў Польшчы[6][7].

Геаграфічныя каардынаты

  • Даўжыня ў кіламетрах:
    • найшырэйшая (NW — SE) — 26 км
    • найменшая (NE — SE) — 10,6 км

Вышэйшыя ўстановы

Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:

Культура

З 2003 года дзейнічае Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані. Арганізацыя гэтая аб’ядноўвае выхадцаў з Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзентуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускай культуры.

Тэатры

Польскі тэатр (Познань)

Музеі

Нацыянальны музей (Познань), Этнаграфічны музей (Познань).

Гарады-пабрацімы

Турызм

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі