Генры Джозеф Вуд
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Генры Джозеф Вуд | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1869(1869-03-03)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1944(1944-08-19)[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Walter Cecil Macfarren[d] |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, выкладчык універсітэта |
Інструменты | арган[d] |
Жанры | класічная музыка |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генры Джозеф Вуд (3 сакавіка 1869, Лондан — 19 жніўня 1944, Хітчын, Хартфардшыр) — англійскі дырыжор. Доктар музыкі Оксфардскага ўніверсітэта (1926).
Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1886-88). Дэбютаваў як дырыжор у 1889. З 1895 дырыжыраваў агульнадаступнымі так званымі праменад-канцэртамі (кіраваў імі да апошніх дзён жыцця) і «нядзельнымі» у Лондане. Вуд шмат зрабіў для папулярызацыі сімфанічнай музыкі і развіцця аркестравай культуры ў Англіі: кіраваў сімфанічнымі аркестрамі і музычнымі фестывалямі ў розных гарадах краіны, дырыжыраваў опернымі спектаклямі; гастраляваў у ЗША. З 1923 прафесар Каралеўскай акадэміі музыкі.