Гесіёд

Гесіёд (стар.-грэч.: Ἡσίοδος) — старажытнагрэчаскі паэт (VIII—VII ст. да н.э.). Першы рэальны літаратар у гісторыі антычнай літаратуры[3].

Гесіёд
стар.-грэч.: Ἡσίοδος
Скульптура, якая традыцыйна лічылася бюстам Сенекі, зараз ідэнтыфікавана як выява Гесіёда.
Скульптура, якая традыцыйна лічылася бюстам Сенекі, зараз ідэнтыфікавана як выява Гесіёда.
Асабістыя звесткі
Дата нараджэннякаля 776 да н.э.[1]
Месца нараджэння
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпаэт, пісьменнік, рапсод, міфограф
Жанрпаэзія
Мова твораўстаражытнагрэчаская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Большую частку жыцця пражыў у Аскры (вобл. Беотыя). Для сваіх паэм абраў форму эпічнага гекзаметра і мову гамераўскага гераічнага эпасу. У «Тэагоніі» («Радаслоўная багоў») выклаў гісторыю стварэння свету з хаосу, генеалогію багоў і паслядоўнасць трох дынастый, апошняя з якіх прадстаўлена ў рацыянальным уладкаванні свету Зеўсам. У дыдактычнай паэме «Дні і турботы» спалучыў разам практычныя парады, жыццёвую мудрасць, сялянскі каляндар і міфалагічныя ўстаўкі, у т.л. міф пра Праметэя. Услаўляючы сумленную працу сялян, выкрываў сацыяльную няроўнасць, адстойваў ідэю справядлівасці як вышэйшы эстэтычны прынцып. Фрагментарна захаваўся твор «Шчыт Геракла», т.зв. «Эоя», — каталог жанчын-прамаці знатных родаў.

Як і Гамер, Гесіёд асноўваецца на міфалогіі. Менавіта ён выкладае міф пра пяць вякоў гісторыі чалавецтва: залаты, сярэбраны, медны, гераічны і, нарэшце, апошні — жалезны век. У гэты век, на думку Гесіёда, знікаюць усе маральныя нормы, людзі, губляючы сорам і сумленне, ідуць да сваёй пагібелі.

Зноскі

  • Т. Шамякіна (2008)
  • Літаратура

    • Гесіёд // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)