Гусь горная

Гусь горная (Anser indicus) — птушка сямейства качыных.

Гусь горная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anser indicus Latham, 1790

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175034
NCBI  8846
EOL  1047336

Апісанне

Даўжыня цела 70-82 см, размах крылаў 140—165 см. Папялістая з белай галавой (на ёй дзве чорныя палоскі), па баках шыі белая падоўжная паласа. Канцы крылаў чорныя. Палавы дымарфізм адсутнічае. Голас: звонкі, трубячы выгук.

Пашырэнне

Арэал — Цэнтральная Азія. У межах арэала насяляе кантынентальныя вадаёмы і іх берагі ў гарах; па-за межамі арэала — вялікія вадаёмы.

Пералётны від. Месца зімовак: поўнач Індыі і захад Пакістана. Залятае ў глыбіню Азіі, адзначалася ў Еўропе (праўдападобна, што асобіны, якія захоўваліся ў заасадах). На Беларусь вельмі рэдкі выпадкова залётны від. Упершыню у Беларусі адзначаны ў 2014 годзе (адзначаныя птушкі могуць адносіцца да тых, якія некалі трымаліся ў няволі)[1].

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ладзіць у калоніі, на скальных абрывах, на дрэвах (вышынёй 4-6 м) недалёка ад вадаёмаў або на адкрытых балоцістых тэрыторыях. Гнёзды размяшчаюцца на дрэвах і скалах з палак, прутоў і эластычных галінак; высцілка з нешматлікіх кавалкаў сухой зялёнай расліннасці і пуху; гнёзды на балотах — паглыбленні ў сухім моху, добра высланыя пухам.

Яйкі Anser indicus.

Яйкі (звычайна 4-6) белыя, матавыя з шурпатай паверхняй.

Заўвагі

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі