Гістарычныя вобласці Польшчы

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Гістарычныя вобласці Польшчы — рэгіёны, якія былі звязаны з Польскай дзяржавай на працягу яго гісторыі, або знаходзяцца ў сучаснай Польшчы, без уключэння іх у яе адміністрацыйны падзел. Ёсць некалькі гістарычных і культурных рэгіёнаў Польшчы, якія з’яўляюцца этнаграфічнымі абласцямі. Іх дакладныя межы не могуць быць вызначаны, з прычыны таго, што рэгіёны не з’яўляюцца афіцыйнымі палітычнымі ці адміністрацыйнымі адзінкамі. Яны адрозніваюцца паводле культурных асаблівасцей, народных традыцый, ладу жыцця і да т.п. У пэўнай ступені, рэгіёны адпавядаюць зонам дыялектаў польскай мовы.

Гістарычныя рэгіёны сучаснай Польшчы

Герб[1]Беларуская назваПольская назваЛацінская назваНазвы на іншых мовах
Вялікая ПольшчаWielkopolskaPolonia Maior
Гданьскае Памор’еPomorze WschodniePomeraniaням.: Pommerellen
КашубіяKaszubyCassubiaням.: Kaschubien, кашубск.: Kaszëbë
КуявіяKujawyCuiavia
ЛужыцаŁużyceLusatiaням.: Lausitz, в.-луж.: Łužica, н.-луж.: Łužyca, чэшск.: Lužice
МазовіяMazowszeMazovia
Малая ПольшчаMałopolskaPolonia Minor
ПадляшшаPodlasiePodlachiaукр.: Підляшшя; літ.: Palenkė
ПамераніяPomorzePomeraniaням.: Pommern
ПрусіяPrusyBorussiaням.: Preußen
СілезіяŚląskSilesiaсіл.: Ślůnsk, ням.: Schlesien, чэшск.: Slezsko
Чырвоная РусьRuś CzerwonaRuthenia Rubraукр.: Червона Русь
Паўднёвае ПадляшшаPodlasie Południowe

Зноскі