Ніжнялужыцкая мова

Ніжнялу́жыцкая мова[3] (dolnoserbska rěc, dolnoserbšćina) — адна з дзвюх літаратурных моў лужычанаў (лужыцкіх сербаў), распаўсюджаная ў вобласці Ніжняя Лужыца ва ўсходняй Германіі (федэральная зямля Брандэнбург). Уваходзіць у лужыцкую падгрупу заходнеславянскіх моў[4].

Ніжнялужыцкая мова
Саманазваdolnoserbska rěc, dolnoserbšćina
КраіныГерманія
РэгіёныНіжняя Лужыца (Брандэнбург)
Арганізацыя, якая рэгулюеНіжнялужыцкая моўная камісія
Агульная колькасць носьбітаў7 240 (1995)[1]
Статусзнікае (definitely endangered)[2]
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Славянская група
Заходнеславянская галіна
Лужыцкая падгрупа
Пісьменнасцьлацінка (Ніжнялужыцкі алфавіт)
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2dsb
ISO 639-3dsb
WALSsrl
Ethnologuedsb
ELCat4109
IETFdsb
Glottologlowe1385
Вікіпедыя на гэтай мове

Колькасць носьбітаў мовы — 7 240 чалавек (1995 год)[1] — памяншаецца, на ёй размаўляе збольшага старэйшае пакаленне лужычанаў у наваколлі Котбуса, моладзь не ведае мовы[5].

На крышталізацыю ніжнялужыцкай літаратурнай нормы вельмі паўплывала верхнелужыцкая мова, але насупраць ёй ніжнялужыцкая менш нармавана і кадыфікавана, ёй уласцівыя няўстойлівасць і вялікая варыянтнасць[6].Мовы лужыцкай групы падзяляюць усе заходнеславянскія моўныя чэрты, часткай набліжаючыся да моў ляхіцкай падгрупы, часткай — да чэшска-славацкіх. Мовы Горнай і Долнай Лужыцы маюць значную колькасць супольных чэрт і ў той жа час адрозніваюцца паміж сабой на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы (фанетыка, марфалогія, лексіка), мяжу паміж імі ўтвараюць ізаглосы некалькіх старажытных моўных з’яў[7][8].

Рэгулятарам літаратурнай мовы з’яўляецца Ніжнялужыцкая моўная камісія, якая дзейнічае цяпер пры лужыцкай прасветнай грамадзе «Маціца сербская»[9].

Моўная геаграфія

На ніжнялужыцкай мове размаўляюць ва Усходняй Германіі на абшары вакол горада Котбус. Агульная колькасць носьбітаў падаецца ў розных крыніцах ад 5 да 15 тысяч, але колькасць актыўных карыстальнікаў трохі меншая.

Двухмоўная шыльда ў Котбусе з назвамі вулак па-долналужыцку і па-нямецку
Будынак Ніжнялужыцкай гімназіі у Котбусе

Ніжнялужыцкая мова знікае, што абгрунтоўваюць дэмаграфічныя падлікі. Большасць размоўнікаў — людзі старэйшага ўзросту. Моладзь карыстаецца нямецкай мовай, што дае большую магчымасць зрабіць кар’еру.

Ёсць спробы захаваць мову ад знікнення. Да найважнейшых адносіцца «Вітай-праграма», што ставіць за мэту развіццё ніжнялужыцкай мовы ў дзіцячых садках. Вынікі праграмы, аднак, далёкія ад станоўчых, што не дазваляе глядзець на будучыню мовы аптымістычна. Існуе збянтажанасць, што як самі лужычане не паспрабуюць рашуча захаваць мову, яна можа знікнуць на працягу наступных двух ці трох пакаленняў.

Дыялекты

  • заходнекотбускі;
  • усходнекотбускі;
  • веташаўскі.

Пісьмовасць

Пісьмовасць на грунце лацінкі створана ў XVI сталецці[7].

ЛітараНазваЛітараНазваЛітараНазва
AaaCHchchaŔŕeŕ, veke eŕ
BbbejIiiSses
CccejJjjotŠš
ČččejKkkaŚśśej
ĆććejŁłTttej
DddejLlelUuu
dźejMmemWwwej
EeeNnenYyy
Ěějet, ětŃńZzzet
FfefOooŽžžet
GggejPppej
HhhaRrer

Лінгвістычная характарыстыка

Ніжнялужыцкая мова шмат чым адрозніваецца ад верхнелужыцкай.
Фанетычныя асаблівасці:

  1. Захаванне гуку g выбухнога (у верхнелужыцкай h).
  2. Пераход r > š пасля зычных p, t, k (trawa > tšawa).
  3. Задзіночанне č і c (čas > cas).

Марфалагічныя асаблівасці:

  1. Парны лік.
  2. Асаблівыя формы дзеясловаў мінулага часу: аорыст ды імперфект.
  3. Супін, які ў іншых славянскіх мовах, акрамя славенскай, знікнуў.

Лексічныя асаблівасці — нямецкі ўплыў на слоўнік большы, чым у верхнелужыцкай.

Марфалогія

Назоўнік

Назоўнік ніжнялужыцкай мовы мае катэгорыі роду (мужчынскі, жаночы, ніякі), ліку (адзіночны, парны, множны), склону и адушаўлёнасці[10].

Назоўнікі скланяюцца ў 6 склонах: назоўным, родным, давальным, вінавальным, творным, месным[11].

Жаночы род назоўнікаў мае 3 скланенні: к I-му адносяцца назоўнікі з асновай на цвёрды зычны і канчаткам -a у назоўным склоне, к II-му — назоўнікі з асновай на мяккі ці зацвярдзелы (гістарычна мяккі) зычны (c, s, z, š, ž) і канчаткам -a у назоўным склоне, па III-ім змяняюцца назоўнікі з нулявым канчаткам[12].

Скланенне назоўнікаў жаночага роду на ўзоры словаў głowa «галава», droga «дарога», zemja «зямля», duša «душа», kosć «костка», rěc «мова»[13]:

Склон і лікI скланеннеII скланеннеIII скланенне
Назоўны адз. лікуgłowadrogazemjadušakosćrěc
Родны адз. лікуgłowydrogizemjedušekosćirěcy
Давальны адз. лікуgłowjedrozezemidušykosćirěcy
Вінавальны адз. лікуgłowudroguzemjudušukosćrěc
Творны адз. лікуgłowudroguzemjudušukosćurěcu
Месны адз. лікуgłowjedrozezemidušykosćirěcy
Назоўны парн. лікуgłowjedrozezemidušykosćirěcy
Родны парн. лікуgłowudrogowuzemjowudušowukosćowurěcowu
Давальны парн. лікуgłowomadrogomazemjomadušomakosćomarěcoma
Вінавальны парн. лікуgłowjedrozezemidušykosćirěcy
Творны парн. лікуgłowomadrogomazemjomadušomakosćomarěcoma
Месны парн. лікуgłowomadrogomazemjomadušomakosćomarěcoma
Назоўны мн. лікуgłowydrogizemjedušekosćirěcy
Родны мн. лікуgłowowdrogowzemjowdušowkosćow, kosćirěcow
Давальны мн. лікуgłowamdrogamzemjamdušamkosćamrěcam
Вінавальны мн. лікуgłowydrogizemjedušekosćirěcy
Творны мн. лікуgłowamidrogamizemjamidušamikosćamirěcami
Месны мн. лікуgłowachdrogachzemjachdušachkosćachrěcach

Лічэбнік

Лічэбнікі ад 1 па 21[14]:

КолькасныяПарадкавыяЗборныя
АдушаўлёныяНеадушаўлёныя
1jaden (м. р.), jedna (ж. р.), jedno (с. р.)prědny
2dwa (м. р.), dwě (ж. р., с. р.)drugidwoji
3tśitśotśeśitšoji
4styristyrjostwortystwory
5pěśpěśopětypěśory
6šesćšesćošestyšesćory
7sedysedymjosydymysedymory
8wosymwosymjowosymywosymory
9źewjeśźewjeśoźewjetyźewjeśory
10źaseśźaseśoźasetyźaseśory
11jadnasćojadnastyjadnasćory
12dwanasćodwanasty
13tśinasćotśinasty
14styrnasćostyrnasty
15pěśnasćopěśnasty
16šesnasćošesnaty
17sedymnasćosedymnasty
18wosymnasćowosymnasty
19źewjeśnasćoźewjeśnasty
20dwaźasćadwaźasty
21jadenadwaźasćajadenadwaźasty

Займеннік

Скланенне асабовых займеннікаў першай і другой асобы[15]:

СклонI асобаII асоба
ЯМыМы ўдвухТыВыВы ўдвух
без прыназоўнікапосле прыназоўнікабез прыназоўнікапосле прыназоўніка
Назоўныjamymejtywywej
Родныmjemnjo / mnjenasnajuśi, tebjetebjewaswaju
Давальныmnjo / mnjenamnamaśi, tebjetebjewamwama
Вінавальныmnjo / mnjenasnajuśi, tebjetebjewaswaju
Творныmnunaminamatobu / tebuwamiwama
Месныmnjo / mnjenasnamatebjewaswama

Дзеяслоў

Дзеяслоў ніжнялужыцкай мовы мае такія катэгорыі, як час, лад, трыванне, стан, асоба, лік і род[16].

У літаратурнай мове сістэма часу складаецца з цяперашняга і будучага часоў, формаў мінулага часу (перфект, плюсквамперфект, аорыст, імперфект). Але ўжо ў XIX ст. аорыст, перфект і плюсквамперфект пачалі знікаць з гутарковай мовы, а ў сучасны момант пакідаюць і літаратурную норму.[17]

Перфект утвараецца састаўным чынам: l-дзеепрыметнік і дапаможны дзеяслоў byť у цяперашнім часе. Змяненне дзеяслова piś «піць» у перфекце[17]:

АсобаАдзіночны лікПарны лікМн. лік
МужчынскіЖаночыНіякі
1-я асобаsom piłsom piła*som piłosmej piłejsmy pili
2-я асобаsy piłsy piła*sy piłostej piłejsćo pili
3-я асобаjo piłjo piłajo piłostej piłejsu pili

Лексіка

Верагодна, з ніжнялужыцкай у чэшскую перайшло слова brambor «бульба» (хоць самі лужычане завуць бульбу словам běrna)[18].

Гл. таксама

Зноскі

Сеціва

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
ніжнялужыцкай

Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў ніжнялужыцкай змяшчаецца ў катэгорыі «Ніжнялужыцкая мова»