Свята-Георгіеўская царква (Давыд-Гарадок)

царква ў Давыд-Гарадку, Беларусь

Свята-Георгіеўская царква — помнік драўлянага дойлідства. Адносіцца да Столінскага благачыння Пінскай і Лунінецкай епархіі[1].

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
52°03′21,87″ пн. ш. 27°13′41,53″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
ГорадДавыд-Гарадок
КанфесіяБеларуская праваслаўная царква
ЕпархіяПінская і Лунінецкая
БлагачыннеСтолінскае
Архітэктурны стыльБеларускае народнае дойлідства
Першае згадванне1675
Дата пабудовыXVII стагоддзе
СтатусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000711шыфр 112Г000711
Матэрыялдраўніна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Царква пабудавана ў другой палове XVII стагоддзя ў г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна на старажытных могілках майстрамі Усходнепалескай школы дойлідства. Пабудавана разам з 3-яруснай васьмерыковай званіцай (не захавалася) у 1724—1726 гадах з дрэва[2]. Перабудаваная ў 1724 годзе. Папярэдні 2-зрубны храм упамінаецца ў інвентары 1675 г., знаходзіўся за паселішчам, па дорозе да фальварка Высокае; у 1663 годзе Іван Дубянецкі завяшчаў царкве маёнтак[3].

У 1990 годзе царква перададзеная веруючым[4]. Помнік рэспубліканскага значэння.

Архітэктура

Трохзрубны храм глыбінна-восевай кампазіцыі ўключае прамавугольны ў плане бабінец, асноўны аб’ём і алтарную апсіду, накрытыя чатырохграннымі шатровымі дахамі з галоўкамі на васьмігранных барабанах. Да апсіды з поўначы прыбудавана рызніца, да бабінца з захаду — тамбур, завершаныя двухсхільнымі дахамі. Асноўны аб’ём мае дадатковы чацверыковы ярус, які абапіраецца на бэлькі паміж зрубамі бабінца і алтара. Ярусы падзяляе прычолак. Сцены знадворку ашаляваныя гарызантальна ў верхняй частцы, вертыкальна і ў «елку» ў ніжняй частцы, умацаваныя шырокімі лапаткамі. Вокны з трохгранным завяршэннем і крыжападобныя (у верхнім ярусе асноўнага аб’ёма). Дахі над бабінцам і апсідай крыху ссунутыя на захад і ўсход і злучаныя з цэнтральным аб’ёмам (двухсхільнымі стрэшкамі паміж асобнымі вярхамі). У кампазіцыйнай будове царквы выкарыстаная старажытна-руская сістэма прапорцый, пры якой дыяганаль цэнтральнага аб’ёму ў плане вызначае яго вышыню да асновы барабана купальнай галоўкі[4].

Званіца змешчана ў чатырохпавярховым будынку, таксама пабудаваным з дрэва[4].

Інтэр’ер

У інтэр'еры дамінуе цэнтральны двухсветлавы аб’ём, злучаны з бабінцам арачным праёмам і аддзелены ад апсіды іканастасам. Усе памяшканні маюць плоскія бэлечныя перакрыцці. Мяркуюць, што раней шатровыя вярхі былі адкрыты ў інтэр’ер.

Іканастас на фотаздымку 1929 года
Царскія вароты з выявай Дабравесця і евангелістаў. 1740 — 1760-я гг. Выяўлена экспедыцыяй Дзяржмузея БССР ў 1961 г. у Георгіеўскай царкве. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Драўляны разны іканастас створаны ў 1751 г. у стылі барока (майстар невядомы), устаноўлены на высокім цокалі з жывапіснымі кампазіцыямі «Хрыстос Пастыр», «Пейзаж з гарой», «Архістратыг Міхал». Мае чатыры рады. Першы знізу (мясцовы) падзелены разнымі залачонымі калонкамі на сем праёмаў: у цэнтральным знаходзіліся царскія вароты (цяпер у Заслаўскім музеі рамёстваў і народных промыслаў), паабапал размешчаныя абразы «Маці Божая Адзігітрыя» ў абкладзе 1752 г., выкананым майстрамі Мікітай і Пархомам, і «Хрыстос Уседзяржыцель» у абкладзе 1767 г. работы Д. Ткачука і С. Грэчкі. Другі рад святочны, складаецца з дванаццаці кампазіцый на тэмы жыцця Маці Божай і Ісуса Хрыста. У трэцім (апостальскім) радзе — выявы дванаццаці апосталаў. Завяршае іканастас чацвёрты (прарочы) рад з шасці абразоў. Вертыкальную вось іканастаса складаюць размешчаныя над царскімі варотамі абразы «Тайная вячэра», «Спас Архірэй» і «Саваоф».

Адзінства кампазіцыйнай будовы твораў і іх колеравага рашэння садзейнічае стварэнню суцэльнага вобразу, адпаведнага архітэктуры царквы. У іканастасе дамінуе апостальскі рад, абразы якога вылучаюцца манументальнасцю кампазіцыі, урачыстасцю эмацыянальнага ладу, характэрным тыпажом. Іканастас багата размаляваны і аздоблены асобнымі залачонымі разнымі накладкамі.

Верагодна, у афармленні царквы прымалі ўдзел мясцовыя майстры-мастакі Піліп (1663—1681), Пётр (1681), Яцко Кавалевіч (1691—1696), Карней (1702—1763), Яцко (1724—1760), Камей і Ярко (1734—1785), залатары Пракоп Грэчка (1633—?), Андрэй (1653—1702), Сайка (1665—1724), Ярко (1681—1724), Пархом (1724—1760), Сямён і Мікіта (1724—1760), Хвяско, Андрэйка, Грышка (1724—?). У 1734 г. у Давыд-Гарадку працавалі тры разьбяры — Буяк Лявон, Ян, Сямён.

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі