Джавані Батыста Пергалезі

Джавані Батыста Пергалезі, таксама Пергалезэ (іт. Giovanni Battista Pergolesi; 4 студзеня 1710, Езі — 16 сакавіка 1736, Паццуолі) — італьянскі кампазітар, скрыпач і арганіст. Прадстаўнік Неапалітанскай опернай школы, адзін з самых ранніх і найважнейшых кампазітараў оперы-буфа (камічнай оперы).

Джавані Батыста Пергалезі
італ.: Giovanni Battista Pergolesi
Імя пры нараджэнніітал.: Giovanni Battista Draghi
Род дзейнасцікампазітар, арганіст
Дата нараджэння4 студзеня 1710(1710-01-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці16 сакавіка 1736(1736-03-16)[1][5][…] (26 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Самай удалай яго операй з’яўляецца напісаная ў 1733 годзе «Служанка-пані», якая хутка заваявала папулярнасць на оперных падмостках. Калі ў 1752 годзе яна была прадстаўлена ў Парыжы, то выклікала разлютаваныя спрэчкі паміж прыхільнікамі традыцыйнай французскай оперы, прызнанымі карыфеямі якой былі Рамо і Люлі, і прыхільнікамі новай італьянскай камічнай оперы.

Пергалезі стварыў шэраг буйных інструментальных работ, уключаючы скрыпічную санату і скрыпічны канцэрт. Пергалезі памёр ад туберкулёзу ва ўзросце 26 гадоў.

Намаляваны на італьянскай паштовай марцы 1986 года.

Літаратура

Зноскі

  • а б Перголези Джованни Баттиста / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  • Giovanni Battista Pergolesi // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)