Джон Эрнст Уокер

Джон Эрнст Уокер (7 студзеня 1941, Галіфакс, Вялікабрытанія) — англійскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1997). Дырэктар Данаўскага аддзела харчавання чалавека ў Медыцынскім даследчым савеце ў Кембрыджы.

Джон Эрнст Уокер
англ.: John Ernest Walker
Дата нараджэння7 студзеня 1941(1941-01-07)[1][2] (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасцімалекулярны біёлаг, хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сферабіяхімія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнікЭдвард Абрахам[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і навуковая праца

Джон Эрнст Уокер нарадзіўся ў Галіфаксе і правёў дзяцінства ў сельскай мясцовасці. У 1964 годзе ён скончыў Каледж Святой Кацярыны Оксфардскага ўніверсітэта, а ў 1969 годзе ў гэтым жа ўніверсітэце зрабіў дысертацыю па пептыдных антыбіётыках. Пасля гэтага Уокер працаваў за мяжой: у ЗША ў Вісконсінскім універсітэце ў Мадысане (1969—1971) і ў Францыі ў Жыў-сюр-Івет і ў Інстытуце Пастэра (1971—1974). Затым Джон Уокер вярнуўся ў Англію, дзе пачаў працаваць у лабараторыі малекулярнай біялогіі Медыцынскага даследчага савета, аднаго з найважнейшых даследчых цэнтраў Вялікабрытаніі. У 1978 годзе ён стаў даследаваць мітахандрыяльныя мембранныя бялкі (па сутнасці гэта была АТФ-сінтаза). Уокер раскрыў ферментатыўны характар сінтэзу АТФ у клетцы. У 1997 годзе Уокер атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за гэта адкрыццё разам з Полам Боерам.

Зноскі

  • NNDB — 2002.
  • www.ae-info.org
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)