Перайсці да зместу

Джуба (снайпер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Комікс, які рамантызуе вобраз снайпера Джуба.

Джуба (араб. جوبا‎‎), ён жа Багдадскі снайпер — міфічны снайпер іракскага партызанскага руху. Атрымаў вядомасць дзякуючы відэаролікам, дзе дэманструюцца сцэны забойства амерыканскіх салдат. Невядома, ці з’яўляецца ён рэальнай асобай, калектыўным псеўданімам ці абагульненым вобразам, выкарыстоўваным рознымі людзьмі. Быў членам групоўкі «Ісламская армія ў Іраку», чыя эмблема ёсць на яго відэа[1]. Колькасць ахвяр снайпера ацэньваецца ад 37[2] да 675[3] забітых. Усе стрэлы Джуба здзейсніў са снайперскай вінтоўкі Драгунова[4].

Згадкі і інфармацыяправіць зыходнік

Першыя згадкі пра Джубу адносяцца да 2005 года. У сярэдзіне года сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра тое, што ў шэрагах іракскіх паўстанцаў з’явіўся снайпер-прафесіянал, вядомы як Джуба. Аднак дзейнасць баевіка пачалася раней. З лютага месяца, як сцвярджаюць вайскоўцы з 1-64 батальёна, дыслакаванага ў багдадскім прыгарадзе, ён забіў толькі ў іх часці дваіх байцоў і параніў шасцярых. Да жніўня на яго рахунку было не менш за 10 салдат і афіцэраў[5]. Сцвярджалася, што ён дзейнічаў у асноўным у паўднёвай частцы Багдаду. Усе яго акцыі мелі аднолькавы почырк — ён страляў толькі адзін раз (звычайна вельмі дакладна) і хутка пакідаў сваю пазіцыю. Джуба выбіраў толькі амерыканскіх салдат і не чапаў іракцаў. Між тым, як адзначала Lenta.ru, амерыканцы з’яўляліся больш цяжкімі мэтамі для снайпераў — яны звычайна знаходзіліся пад абаронай бранятэхнікі, а таксама забяспечваліся бронекамізэлькамі і каскамі. Часцей за ўсё снайпер чакаў, калі салдат пакіне бронемашыну або высунецца з люка. Пасля гэтага ён забіваў, цэлячыся ў неабароненыя ўчасткі цела, такія як участак шыі паміж бронекамізэлькай і каскай. Джуба страляў з адлегласці каля 200 метраў[5].

У лістападзе таго ж года ў інтэрнэце з’явіўся відэазапіс, які паказвае невядомага баевіка са снайперскай вінтоўкай, які заявіў: «У гэтай вінтоўкі ў мяне дзевяць куль, і ў мяне ёсць падарунак для Джорджа Буша. Я збіраюся забіць дзевяць чалавек». Затым запіс дэманстраваў дзевяць эпізодаў снайперскіх нападаў, у кожным з якіх знішчаны амерыканскі салдат.

У пачатку 2006 года ў распараджэнне тэлекампаніі ABC News трапіла відэазапіс, на якім невядомы баявік называў сябе Джуба і заяўляў пра тое, што асабіста забіў 143 амерыканскіх вайскоўцаў[6]. У гэтым жа годзе выйшаў дакументальны фільм «Багдадскі снайпер» у якім сцвярджалася, што Джуба забіў 154 салдата, 6 афіцэраў, 4 снайпераў, і параніў 54 ваеннаслужачых акупацыйных сіл.

Яшчэ адзін відэазапіс, які дэманстраваў меркаванага Джубу, з’явіўся ўвосень 2006 года. Ён утрымоўваў інтэрв’ю чалавека, які назваў сябе камандзірам Багдадскай дывізіі снайпераў, і паказваў трэніроўку партызан са снайперскімі вінтоўкамі. У адзін з момантаў у кадр трапляе спіс з 37 чалавек, якія меркавана былі забіты Джубай. Таксама былі паказаны некалькі сцэн забойства снайперам амерыканскіх салдат.

Факт існавання Джуба неаднаразова падвяргаўся сумневу. Аб яго асобе практычна нічога не вядома. Вылучаліся здагадкі, што пад гэтым псеўданімам дзейнічаюць адразу некалькі дасведчаных снайпераў, якія зрабілі Джубу міфічным героем іракскага партызанскага руху. Адзін з іракскіх перакладчыкаў, якія працавалі з войскамі ЗША, сцвярджаў: «Так, ён існуе. Ён забіў шмат людзей. Ён прайшоў падрыхтоўку ў часы Садама». Іншага пункту гледжання прытрымліваўся капітан Брэндан Хобс, камандзір роты C 2-га батальёна 14-га пяхотнага палка 10-й горнай дывізіі ЗША: «Снайпер Джуба? Ён — плод амерыканскіх вайскоўцаў. Мы самі стварылі гэты міф».

Аб злове Джуба паведамлялася двойчы. У пачатку 2007 года некаторыя аглядальнікі лічылі, што ён сапраўды быў затрыманы ці забіты, бо чуткі пра яго практычна зніклі. У 2008 годзе Джуба зноў аб’явіўся, выклаўшы 4-е відэа на свой афіцыйны сайт.

Падобны персанаж пад псеўданімам Мустафа згадваецца ў мемуарах снайпера Крыса Кайла — нібыта алімпійскі стралок, што забіваў салдат на відэа і як мяркуецца, забіты іншай брыгадай снайпераў у неназваны перыяд часу.

У 2015 годзе ў сетцы з’явілася відэа з Сірыі, дзе невядомы снайпер, ваюючы за ўрад Башара Асада, забівае дваццаць членаў ІДІЛ. Меркавалася, што стралком быў Джуба, але ніякіх доказаў гэтаму няма[7].

Колькасць забітыхправіць зыходнік

Амерыканскія звесткі сведчаць аб 37 ахвярах нападаў Джубы[2]. Аднак існуе інфармацыя, пераважна ад іракскіх паўстанцаў, што колькасць загінуўшых значна вышэй. Паводле баасіцкіх крыніц, усяго за год сваёй дзейнасці, снайпер ліквідаваў 70 байцоў праціўніка[8]. За увесь час заяўляецца пра лічбы ў 500 забітых. Па іншых даных, снайперам былі ліквідаваны 154 салдата, 6 афіцэраў, 4 снайпераў, і паранена 54 вайскоўцы акупацыйных сіл[7]. Максімальныя ацэнкі дасягаюць 634[9]—675[3] загінулых.

У культурыправіць зыходнік

Гл. таксамаправіць зыходнік

Зноскі

Спасылкіправіць зыходнік

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі