Дзесятковая сістэма злічэння

Дзесятко́вая сістэ́ма злічэ́ння — пазіцыйная сістэма злічэння, якая мае аснову 10 і ўжывае для запісу лікаў арабскія лічбы. Дзесятковая сістэма на сёння найбольш пашыраная ва ўсім свеце.

Сістэмы злічэння ў культуры
Інда-арабская сістэма злічэння
Арабская
Індыйская
Тамільская
Бірманская
Кхмерская
Лаоская
Мангольская
Тайская
Усходнеазіяцкія сістэма злічэння
Кітайская
Японская
Сучжоу
Карэйская
В'етнамская
Лічыльныя палачкі
Алфавітныя сістэмы злічэння
Абджадыя
Армянская
Арыябхата
Кірылічная
Грэчаская
Эфіопская
Яўрэйская
Катапаядзі
Іншыя сістэмы
Вавілонская
Егіпецкая
Этруская
Рымская
Аттычная
Кіпу
Майская
Пазіцыйныя сістэмы злічэння
Дзесятковая сістэма злічэння (10)
2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 12, 16, 20, 60
Нега-пазіцыйная сістэма злічэння
Сіметрычная сістэма злічэння
Змешаныя сістэмы злічэння
Сістэма злічэння Фібаначчы
Непазіцыйныя сістэма злічэння
Адзінкавая (унарная) сістэма злічэння
Спіс сістэм злічэння

Паходжанне

Як і сучасныя арабскія лічбы, дзесятковая сістэма мае вытокі ў Індыі. Пазіцыйная сістэма ўзнікла там не пазней VII ст., хаця першыя сведчанні ўжывання пазіцыйнага прынцыпу адносяцца да значна ранейшых часоў. Арабскі матэматык Аль-Харэзмі (IX ст.) увёў гэтую сістэму ў ісламскіх краінах[1].

У Еўропе першым, хто звярнуў увагу на арабскую сістэму злічэння, быў італьянскі матэматык Фібаначы (пачатак XIII ст.) Паступова гэтая сістэма выцесніла рымскую сістэму, якая дамінавала ў сярэднявечнай Еўропе.

Лічбы

У дзесятковай сістэме ўжываюцца наступныя лічбы:

0нуль
1адзін
2два
3тры
4чатыры
5пяць
6шэсць
7сем
8восем
9дзевяць

Разрады

Вага разрада ў дзесятковай сістэме вызначаецца як ступень дзесяці, тым большая, чым старэйшы разрад.

нумарназвавага
1адзінкі1
2дзясяткі10
3сотні100
4тысячы1 000
5дзясяткі тысяч10 000
6сотні тысяч100 000
n 10n-1

Запіс лікаў

Як і ў іншых пазіцыйных сістэмах, лік у дзесятковай сістэме запісваецца пачынаючы са старэйшых разрадаў. Так, тысячы ідуць перад сотнямі, сотні перад дзясяткамі, а дзясяткі перад адзінкамі. У такім жа парадку яны і чытаюцца. Напрыклад, лік 4729 чытаецца «чатыры тысячы семсот дваццаць дзевяць».

4729 = 4*1000 + 7*100 + 2*10 + 9*1

Пры запісе вялікіх лікаў (большых за тысячу) разрады групуюцца па класах, па тры разрады ў кожным класе. На пісьме, каб было больш зручна чытаць, класы часта раздзяляюць прабеламі, напрыклад

34 922 571

Пры чытанні лікаў кожны клас (пачынаючы са старэйшага) чытаецца як асобны лік, а потым называецца сам клас:

трыццаць чатыры мільёны дзевяцьсот дваццаць дзве тысячы пяцьсот семдзесят адзін

Нуль пры чытанні лікаў не называецца, напрыклад

27 040 000 202 — дваццаць сем мільярдаў сорак мільёнаў дзвесце два

Зноскі