Дэцый Траян

Траян Дэцый — Гай Месій Квінт Дэцый (190/200, Сірмія — 251): рымскі імператар (249251).

Гай Месій Квінт Траян Дэцый
лац.: Gaius Messius Quintus Traianus Decius
Бюст імператара Дэцыя
Бюст імператара Дэцыя
Рымскі імператар
248 — 251
ПапярэднікФіліп Араб
ПераемнікТрэбаніян Гал і Гастыліян
Нараджэнне201(0201)
Смерць1 ліпеня 251(0251-07-01)
ЖонкаГерэнія Этрусцыла
Дзеці1) Гастыліян
2) Герэній Этруск
Веравызнаннестаражытнарымская рэлігія
Дзейнасцьпалітык
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стаўся імператарам пасля перамогі над Філіпам Аравіцянінам. Пераследаваў хрысціян, патрабуючы ад іх ахвяраванняў на карысць дзяржавы. Сенат удастоіў Дэцыя ганаровым імем Траян, і залічыў яго ў сонм багоў. Загінуў (патануў у балоце) у час бітвы з готамі. Верагодная выява — скульптурны партрэт у палаца Кансерваторэ ў Рыме[1].

Зноскі