Жаночае малако
Жаночае малако — пажыўная вадкасць, якая выпрацоўваецца малочнымі залозамі жанчыны. Жаночае малако па сваім складзе максімальна адпавядае харчовым патрабаванням дзіцяці ў перыяд груднога выкормлівання. Акрамя гэтага, жаночае малако выконвае функцыі імуннай абароны і рэгуляцыі росту дзіцяці.
Склад
- Сухія рэчывы — 11,9 %
- Тлушч — 3,9 %
- Бялок — 1,0 % (у тым ліку казеіну — 0,4 %)
- Лактоза — 6,8 %
- Мінеральныя рэчывы — 0,2 %
Склад жаночага малака ў перыяд лактацыі змяняецца ў залежнасці ад перыяду лактацыі, часу сутак і нават ад пачатку да канца кожнага кармлення. Змест некаторых кампанентаў, напрыклад, водарастваральных вітамінаў (аскарбінавай, нікацінавай кіслот, тыяміну, рыбафлавіну, пірыдаксін) да пэўнай ступені залежыць ад рэжыму харчавання маці. Утрыманне іншых кампанентаў, напрыклад, жалеза, не залежыць ад дыеты маці.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)