Златан Ібрагімавіч

шведскі футбаліст

Зла́тан Ібрагі́мавіч (басн.: Zlatan Ibrahimović; нар. 3 кастрычніка 1981, Мальмё, Швецыя) — шведскі футбаліст баснійскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Швецыі (2001—2023), у якой з’яўляўся капітанам каманды. Адзін з самых высокааплатных футбольных ігракоў свету[6]. Ібрагімавіч з’яўляецца адным з дзесяці ігракоў, якія зрабілі больш за 100 выступаў за зборную Швецыі, а таксама з’яўляецца найлепшым бамбардзірам зборнай за ўсе часы ў міжнародных матчах. Неаднаразова прадстаўляў Швецыю на чэмпіянатах свету і Еўропы.

Футбол
Златан Ібрагімавіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся3 кастрычніка 1981(1981-10-03)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства Швецыя
Рост195 см[4]
Вага95 кг[5]
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2001Швецыя Мальмё40 (16)
2001—2004Нідэрланды Аякс74 (35)
2004—2006Італія Ювентус70 (23)
2006—2009Італія Інтэрнацыянале88 (57)
2009—2011Іспанія Барселона29 (16)
2010—2011  Італія Мілан29 (14)
2011—2012Італія Мілан32 (28)
2012—2016Францыя Пары Сен-Жэрмен122 (113)
2016—2018Англія Манчэстэр Юнайтэд33 (17)
2018—2019Злучаныя Штаты Амерыкі Лос-Анджэлес Гэлаксі58 (53)
2020—2023Італія Мілан64 (34)
Нацыянальная зборная[* 2]
1999Швецыя Швецыя (да 18)4 (1)
2001Швецыя Швецыя (да 21)7 (6)
2001—2023Швецыя Швецыя122 (62)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Златана часцяком параўноўваюць з нідэрландскім іграком Марка ван Бастэнам. Шведскі футбаліст з’яўляецца адным з найлепшых нападнікаў свету і лічыцца адным з самых выбітных футбалістаў свайго пакалення[7][8]. Ягоны ўражлівы гол цераз сябе ў матчы за зборную Швецыі супраць зборнай Англіі атрымаў у 2013 годзе прэмію Пушкаша як найлепшы гол года[9]. У снежні 2014 года шведская газета Dagens Nyheter назвала Ібрагімавіча другім найлепшым шведскім спартсменам усіх часоў пасля Б’ёрна Борга[10].

Кар’ера

Распачаў кар’еру ў родным горадзе Мальмё. Працягнуў кар’еру ў нідэрландскім клубе «Аякс». У 2004 годзе трапіў у італьянскі «Ювентус», дзе гуляў два гады, потым перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале».

4 чэрвеня 2023 года пасля апошняй гульні Серыі A абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[11].

Дасягненні

«Аякс»:

«Інтэрнацыянале»:

«Барселона»:

«Мілан»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

  • Чэмпіён Францыі (4): 2013, 2014, 2015, 2016
  • Уладальнік Кубка Францыі (2): 2015, 2016
  • Уладальнік Кубка французскай лігі (3): 2014, 2015, 2016
  • Уладальнік Суперкубка Францыі (3): 2013, 2014, 2015

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Заўвагі

  • Ibrahimovic, Zlatan // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020. Праверана 27 снежня 2022.
  • https://www.acmilan.com/en/teams/men-first-team/players/zlatan-ibrahimovic/biography
  • https://www.acmilan.com/en/teams/men-first-team/players/zlatan-ibrahimovic/biography Праверана 7 чэрвеня 2022.
  • «World’s Highest Paid Footballer’s Revealed» Архівавана 30 жніўня 2011.. talksport.co.uk.
  • Zlatan Ibrahimovic: From teenage outcast to world great. BBC Sport
  • Papin: Ibrahimovic is like Van Basten Архівавана 25 снежня 2013.. FIFA.com.
  • Zlatan wins FIFA’s goal of the year award for unbelievable bicycle kick against England. Daily Mail
  • Zlatan Ibrahimovic: Striker fumes as Borg is top sporting Swede. BBC Sport
  • Златан Ибрагимович объявил о завершении карьеры после игры с "Вероной" (руск.). football.by (5 чэрвеня 2023). Праверана 6 чэрвеня 2023.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)