Зменная велічыня

велічыня, якая можа змяняцца, звычайна ў кантэксце ўраўнення або аперацыі

Зме́нная велічыня́, або зме́нная, пераме́нная велічыня́, пераме́нная,  — велічыня, якая можа змяняць сваё значэнне.

Прыклады зменных велічынь:

  • узрост чалавека (мяняецца з цягам часу)
  • колер вачэй чалавека (розны для розных людзей)
  • вышыня над узроўнем мора (мяняецца з перамяшчэннем у прасторы)
  • значэнне аргумента функцыі (можа прымаць любое значэнне ў межах вобласці яе азначэння).

Паняцце зменнай супрацьпастаўляюць паняццю пастаяннай велічыні (канстанты). Канстанту можна разглядаць як асобны тып зменнай, мноства магчымых значэнняў якой складаецца з аднаго элемента.