Змешаная рэальнасць

Змешаная рэальнасць (англ.: Mixed reality, MR) або гібрыдная рэальнасць — тэхналогія, якая з дапамогай спецыялізаваных камп’ютарных прылад робіць магчымым зліццё рэальнага і віртуальнага светаў. Змешаная рэальнасць дазваляе ствараць прынцыпова новыя ўмовы для візуалізацыі, калі фізічныя і лічбавыя аб’екты суіснуюць і ўзаемадзейнічаюць у рэальным часе.

Адрозненні змешанай (MR) рэальнасці ад віртуальнай (VR) і дапоўненай (AR) рэальнасці

Многія эксперты спрабуюць увесь час удакладняць значэнне тэрмінаў і вылучаць межы пераходу ад рэальнага да віртуальнага свету. Нягледзячы на тое, што нейкіх агульных стандартаў пакуль не існуе, ўмоўна можна выкарыстоўваць наступнае раздзяленне:

  • Рэальны свет: чалавек успрымае самастойна, без дадатковых гаджэтаў і тэхналогій.
  • Віртуальная рэальнасць (VR): цалкам адсякае чалавека ад рэальнага свету, для асобы існуе толькі малюнак, спраектаванае асяроддзе.
  • Дапоўненая рэальнасць (AR): часткова замяняе рэальны свет, на існуючы свет (па-над ім) накладваецца віртуальны малюнак. Дапоўненая рэальнасць не дае адчування рэальнага размяшчэння і ўзаемадзеяння аб’ектаў з навакольным светам.
  • Змешаная рэальнасць (MR): працуе аналагічна дапоўненай рэальнасці, але, у адрозненне ад яе, дазваляе бачыць узаемадзеянне рэальных і віртуальных аб’ектаў. Напрыклад, чалавек можа ацаніць, дзе пярэдні, а дзе задні план, як аб’екты размешчаны адносна адзін аднаго, ёсць кропкі судакранання рэальных і віртуальных аб’ектаў.

Выкарыстанне

Змешаная рэальнасць выкарыстоўваецца ў мастацтве, індустрыі забаў і іншых галінах і сферах паўсядзённага жыцця. Напрыклад, у гандлі пры пераходзе статычных каталогаў тавараў да інтэрактыўных копій, для навучання вайскоўцаў (у тым ліку навучанне пілотаў самалетаў), у медыцыне (візуалізацыі пры аперацыях) і інш.

Літаратура

  • De Souza e Silva A. Digital Cityscapes: merging digital and urban playspaces. — New York: Peter Lang Publishing.— 2009, ISBN 978-1433105326