Каліфарнійскі ўніверсітэт у Дэйвісе
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Дэйвісе (англ.: University of California, Davis) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дэйвіc у штаце Каліфорнія, ЗША.
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Дэйвісе | |
---|---|
англ.: University of California, Davis | |
Арыгінальная назва | англ.: University of California, Davis |
Заснаваны | 1905 |
Студэнты | 39 074[1] і 36 959[2] |
Размяшчэнне | Дэйвіс, Каліфорнія, ЗША |
Сайт | ucdavis.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
Гэта самая паўночная з дзесяці ўстаноў сістэмы Каліфарнійскага ўніверсітэта. Яна ўпершыню была заснавана як сельскагаспадарчая вучэльня ў 1905 годзе і стала сёмай установай вышэйшай адукацыі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў 1959 годзе. Заснаваны ў асноўным як сельскагаспадарчы кампус, універсітэт за апошняе стагоддзе пашырыўся і ўключыў магістарскія і прафесійныя праграмы ў галіне медыцыны, права, ветэрынарыі, адукацыі, медсястрынства і кіравання бізнесам. Школа ветэрынарнай медыцыны ўніверсітэта — гэта буйнейшая ветэрынарная школа ў ЗША. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Выкладчыкі, выпускнікі і даследчыкі ўніверсітэта былі лаўрэатамі дзвюх Нобелеўскіх прэмій, аднаго медаля Філдса, прэзідэнцкага медаля Свабоды, трох Пулітцэраўскіх прэмій, трох стыпендый Макартура і Нацыянальнага медаля навукі ЗША.
Структура
- Каледж аграрных і экалагічных навук
- Каледж біялагічных навук
- Каледж інжынерыі
- Каледж літаратуры і навукі
- Школа медсястрынства
- Школа менеджменту
- Школа адукацыі
- Школа права
- Школа медыцыны
- Школа ветэрынарнай медыцыны
Гл. таксама
Заўвагі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфарнійскі ўніверсітэт у Дэйвісе
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы