Канскі кінафестываль 1994

47-ы Канскі кінафестываль праходзіў з 12 па 23 мая 1994 года ў французскім горадзе Каны. Старшынёй журы быў прызначаны амерыканскі акцёр і кінарэжысёр Клінт Іствуд, пасаду віцэ-прэзідэнта журы заняла французская актрыса Катрын Дэнёў. Фільмам адкрыцця кінафестывалю стала камедыйная драма братоў Коэн «Падручны Хадсакера[en]». Закрываў фестываль пазаконкурсны фільм «Серыйная мамаша[en]» рэжысёра Джона Уотэрса[en][1][2].

47-ы Канскі кінафестываль
Афіцыйны постэр фестывалю
(аўтар малюнка — Федэрыка Феліні).
Агульныя звесткі
Дата1223.05.1994
МесцаКаны, Францыя
Журы фестывалю
Старшыня журыКлінт Іствуд
Іншыя члены журыКатрын Дэнёў
Пупі Аваці[en]
Гільерма Кабрэра Інфантэ[en]
Кадзуа Ісігура
Аляксандр Кайданоўскі
Мары-Франсуа Леклер[fr]
Сін Сан Ок[en]
Лала Шыфрын[en]
Ален Тэрзян[en]
← 46-ы48-ы→

Цырымонія ўзнагароджання праходзіла 23 мая 1994 года ў Палацы фестываляў і кангрэсаў[en][3]. Вядучай цырымоніі другі год запар стала Жанна Маро[4].

Фаварытам асноўнай конкурснай праграмы лічыўся фільм Кшыштафа Кеслёўскага «Тры колеры: Чырвоны», аднак у выніку ён не атрымаў ніводнай узнагароды[5][6][2]. Галоўную ўзнагароду кінафестывалю — Залатую пальмавую галіну — атрымаў фільм «Крымінальнае чытво» рэжысёра Квенціна Таранціна[7]. Гран-пры журы падзялілі паміж сабой фільмы «Жыць[en]» (рэж. Чжан Імоў[en]) і «Стомленыя сонцам[ru]» (рэж. Мікіта Міхалкоў), Прыз журы дастаўся фільму «Каралева Марго[en]» (рэж. Патрыс Шэро).

Журы

Асноўны конкурс

Склад журы асноўнай конкурснай праграмы[4]:

Залатая камера

Склад журы конкурсу «Залатая камера[en]»[4]:

  • Марта Келер[en], швейцарская актрыса — старшыня журы
  • Ганс Беркамп[nl], нідэрландскі журналіст
  • Жазі Брасар, французская кінааматарка
  • Марыё Дармінскі[pt], партугальскі пісьменнік, архітэктар, журналіст
  • Анча Флубахер-Рым, паўднёвакарэйскі кінакрытык
  • Франсуа Адэ, французскі рэжысёр
  • Жоржэ Пансю, французскі тэхнік
  • Жак Зімер[fr], французскі журналіст і кінакрытык

Афіцыйны адбор

Асноўны конкурс мастацкага кіно

Для ўдзелу ў асноўнай конкурснай праграме былі абраны 23 фільмы[8][4][9]. Фільмы-лаўрэаты трох галоўных прызоў фестывалю абазначаны наступным чынам:  Залатая пальмавая галіна ,  Гран-пры журы ,  Прыз журы .

ФільмАрыгінальная назваРэжысёрКраіны-вытворцыСп.
«Барнаба з гор[en]»італ.: Barnabo delle montagneМарыа Брэнта[en] [10]
«Версія Браўнінга[en]»англ.: The Browning VersionМайк Фігіс[en] [11]
«Дарагі дзённік[en]»італ.: Caro diarioНані Марэці , [12]
«Жыць[en]»кіт.: 活着 / HuózheЧжан Імоў[en] [13]
«Канфуцыянскі канфуз[en]»кіт.: 獨立時代 / Dúlì ShídàiЭдвард Янг[en] [14]
«Каралева Марго[en]»фр.: La Reine MargotПатрыс Шэро [15]
«Каралева ночы[en]»ісп.: La reina de la nocheАртура Рыпстэйн[en] [16]
«Крымінальнае чытво»англ.: Pulp FictionКвенцін Таранціна [17]
«Курачка Раба[ru]»руск.: Курочка РябаАндрэй Канчалоўскі , [18]
«Місіс Паркер і заганны круг[en]»англ.: Mrs. Parker and the Vicious CircleАлан Рудалф[en] [19]
«Незабыўнае лета[en]»фр.: Un été inoubliableЛучыан Пінтыліе[en] , [20]
«Пад алівамі[en]»перс.: زیر درختان زیتون / Zīr-e Derakhtān-e ZeytūnАбас Кіярастамі [21]
«Падручны Хадсакера[en]»англ.: The Hudsucker ProxyДжоэл Коэн , [22]
«Патрыёты[en]»фр.: Les patriotesЭрык Рашан[en] [23]
«Прастытуткі[en]»сіц.: Le buttaneАўрэліа Грымальдзі[en] [24]
«Рысавыя людзі[en]»кхмер.: អ្នកស្រែ / Neak sreРытхі Пань[en] [25]
«Сама[en]»малаял.: സ്വം / SwahamШаджы Н. Карун[en] [26]
«Скрыпач[en]»фр.: Le joueur de violonШарль Ван Дам[en] , , [27]
«Смяротная стома[en]»фр.: Grosse FatigueМішэль Блан[en] [28]
«Стомленыя сонцам[ru]»руск.: Утомлённые солнцемМікіта Міхалкоў , [29]
«Тры колеры: Чырвоны»фр.: Trois Couleurs: RougeКшыштаф Кеслёўскі , , [30]
«Чыстая фармальнасць[en]»італ.: Una pura formalitàДжузэпэ Тарнаторэ , [31]
«Экзотыка[en]»англ.: ExoticaАтом Эгоян[en] [32]

Асаблівы погляд

Для ўдзелу ў праграме «Асаблівы погляд» быў абраны 21 фільм[8][4].

ФільмАрыгінальная назваРэжысёрКраіны-вытворцыСп.
«А мне так падабаецца[en]»англ.: I Like It Like ThatДарнел Марцін[en] [33]
«Баб Эль-Уэд сіці[en]»Bab El-Oued CityМерзак Алуаш[en] , [34]
«Без жалю[en]»ісп.: Sin compasiónФрансіска Хасэ Ламбардзі[en] , , [35]
«Босна![pl]»Bosna!Бернар-Анры Леві, Ален Ферары[fr] , [36]
«Гісторыя Сінхуа»кіт.: 杏花三月天 / Xinghua san yue tianІнь Лі[nl] [37]
«Гульня сноў[en]»нарв.: DrømspelУні Страўме[en] [38]
«Дзікі трыснёг[en]»фр.: Les Roseaux sauvagesАндрэ Тэшыне[en] [39]
«Дом з лавы[en]»парт.: Casa de LavaПедру Кошта[en] [40]
«Не магу заснуць[en]»фр.: J'ai pas sommeilКлэр Дэні[en] [41]
«Нявеста па фотаздымку[en]»англ.: Picture BrideКаё Хата[en] [42]
«Пацярпеўшыя караблекрушэнне[en]»ісп.: Los náufragosМігель Ліцін[en] , , [43]
«Перарванае падарожжа[en]»бенг.: UttoranСандзіп Рэй[en] [44]
«Прыгоды Прысцылы, каралевы пустыні[en]»англ.: The Adventures of Priscilla, Queen of the DesertСтэфан Эліят[en] [45]
«Сон матылька[en]»італ.: Il sogno della farfallaМарка Белок’ё[en] [46]
«Спі са мной[en]»англ.: Sleep with MeРоры Келі[fr] [47]
«Фаўст[en]»чэшск.: FaustЯн Шванкмаер , [48]
«Халодная вада[en]»фр.: L'eau froideАліўе Асаяс[en] [49]
«Чысты, паголены[en]»англ.: Clean, ShavenЛодж Кэрыган[en] [50]
«Швы[en]»англ.: SutureДэвід Сігел[en], Скот Мак-Гіхі[en] [51]
«Шыме[en]»англ.: XimeСана На Н’Хада[en] , [52]
«Янча Вадзянік[en]»польск.: Jańcio WodnikЯн Якуб Кольскі[en] [53]

Пазаконкурсная праграма

Для ўдзелу ў пазаконкурснай праграме было абрана 11 фільмаў[8][4].

ФільмАрыгінальная назваРэжысёрКраіны-вытворцыСп.
«Вада жыцця»фр.: Eau de la vieНіл Пардынгтан [54]
«Выпарэнне[ko]»кар.: 증발, трансліт. JeungbalСін Сан Ок[en] [55]
«Галандскі майстар[de]»англ.: The Dutch MasterСьюзэн Сейдэльман[en] [56]
«Гульня без правіл»англ.: A Game with No RulesСкот Рэйнальдс [57]
«Мокрае[d]»англ.: WetБоб Рэйфелсан[en] [58]
«Мантан[fr]»фр.: MontandЖан Лабіб[d] [59]
«Натуршчыца»англ.: The ModelДжонатан Бру [60]
«Раскопкі»англ.: The DigНіл Пардынгтан [61]
«Серыйная мамаша[en]»англ.: Serial MomДжон Уотэрс[en] [62]
«Стыль плавання»англ.: StrokeКрысцін Джэфс[en] [63]
«Я настолькі самотны, што магу плакаць»англ.: I’m So Lonesome I Could CryМайкл Хёрст[en] [64]

Цырымонія ўзнагароджання

Цырымонія ўзнагароджання праходзіла 23 мая 1994 года ў Палацы фестываляў і кангрэсаў[en] у Канах[3]. Вядучай цырымоніі другі год запар стала Жанна Маро[4]. Уся ў залатым, яна па чарзе выклікала Клінта Іствуда і Катрын Дэнёў з пытаннямі аб пераможцах у той ці іншай намінацыі, і старшыні журы, абое ўбраныя ва ўсё белае, называлі абраных журы лаўрэатаў[65].

Адным з найбольш эмацыйных момантаў цырымоніі стала ўручэнне Прыза за найлепшую жаночую ролю[en], які нечакана атрымала Вірна Лізі[en]. Бледная і злавесная ў ролі Кацярыны Медычы ў фільме «Каралева Марго[en]», яна прыбыла на цырымонію ў кантрасным вобразе ззяючай бландзінкі. Прымаючы ўзнагароду, яна моцна расчулілася, і яе сустрэлі асабліва цёплымі апладысментамі[2].

Яшчэ адзін прыз за «Каралеву Марго» — Прыз журы — атрымаў рэжысёр карціны Патрыс Шэро.

Канфузны момант здарыўся з К’ярай Мастраяні, дачкой знакамітага італьянскага акцёра і Катрын Дэнёў. Маладая актрыса была сярод тых, хто дапамагаў уручаць прызы. У самы адказны для яе момант К’яра запнулася, і тэлекамеры імгненна выхапілі твар Дэнёў, які перасмыкнуўся ад хвалявання за дачку[65].

Прыз за найлепшы сцэнарый[en], які ўручаўся ўпершыню за дзесяць гадоў, атрымаў Мішэль Блан[en] за фільм «Смяротная стома[en]»[2].

Гран-пры журы ўдастоілася стужка Мікіты Міхалкова «Стомленыя сонцам[ru]». Хаця гэта і другі па значнасці прыз, кінакрытык Андрэй Плахаў[ru] падмячае, што рэжысёр «выйшаўшы на сцэну, выглядаў не пераможцам — хутчэй абражаным»[65]. Звярнуўшы ўвагу публікі на свой твар, счырванелы ад апёку, ён сказаў, што яго ўжо апякала сонца Канскага фестывалю (гаворка пра фестываль 1987 года, дзе Міхалкоў лічыўся адным з фаварытаў, але не атрымаў узнагарод). Затым ён прамовіў: «Пакуль адных зносіла ветрам, іншых абпальвала сонцам», і выказаў надзею, што нягледзячы на цяжкасці і разгубленасць, Расія знойдзе свой шлях[65].

Са «Стомленымі сонцам[ru]» Гран-пры журы падзяліла кітайская стужка «Жыць[en]» рэжысёра Чжана Імоў[en], забароненая для паказу ў сябе на радзіме. Фільм таксама прынёс узнагароду выканаўцу галоўнай ролі Гэ Ю[en][65].

Сярод тых, хто ўручаў узнагароды, былі Брус Уіліс, Джон Траволта, Кармен Маўра, Джэральдзіна Чаплін[en] і Кэтлін Цёрнер[en][2].

У фінале цырымоніі старшыня журы Клінт Іствуд аб’явіў, што «Залатая пальмавая галіна» прысуджаецца фільму «Крымінальнае чытво». Публіка сустрэла такое рашэнне журы неадназначна, разам з апладысментамі гучалі і пратэстныя выкрыкі[66][67]. Так, калі Квенцін Таранціна падняўся на сцэну, адна жанчына з балкона пачала голасна лаяцца, рэжысёр, у сваю чаргу, адказаў на вокрыкі непрыстойным жэстам, паказаўшы сярэдні палец[68].

Пераможцы

Афіцыйныя ўзнагароды

Пераможцы ў асноўным конкурсе[4]:

Пераможцы конкурсу «Залатая камера»:

  • Залатая камера[en] — «Дробныя здзелкі з мерцвякамі[en]» (рэж. Паскаль Феран[en])
  • Залатая камера (Асаблівая згадка) — «Палацавыя маўчанні[en]» (рэж. Муфіда Тлатлі[en])

Пераможцы конкурсу кароткаметражных фільмаў:

  • Залатая пальмавая галіна за кароткаметражны фільм[en] — «Герой[en]» (рэж. Карлас Карэра[en])
  • Першы прыз журы — «Дапамога лемінгам» (рэж. Грант Лахуд[d])
  • Другі прыз журы — «Сіроп[de]» (рэж. Пол Унвін[en])

Незалежныя ўзнагароды

Прызы ФІПРЭСІ:

  • Прыз ФІПРЭСІ (Асаблівая згадка) — «Баб эль-Уэд сіці[en]» (рэж. Мерзак Алуаш[en])
  • Прыз ФІПРЭСІ (Асноўны конкурс) — «Экзотыка[en]» (рэж. Атом Эгоян[en])

Прызы Вышэйшай тэхнічнай камісіі:

  • Тэхнічны гран-пры[en]Пітоф[en], супервайзер па візуальных эфектах («Смяротная стома[en]»)

Прыз экуменічнага журы[en]:

Галерэя

Рэакцыя і ацэнкі

Шэраг рашэнняў міжнароднага журы на Канскім кінафестывалі 1994 года выклікаў абурэнне сярод крытыкаў. Так, сенсацыйным аказалася неўзнагароджанне Кеслёўскага, якое некаторымі крытыкамі было прынята, як дэманстратыўнае[65].

Англійскі кінакрытык Дэрэк Малкальм[en] прысвяціў асобны артыкул у газеце «The Guardian» аналізу прычын, чаму фаварыт кінафестывалю — фільм «Тры колеры: Чырвоны» — застаўся без узнагарод. Адной з прычын такога рашэння Малкальм назваў невуцтва і недасведчанасць у сусветным кінематографе канскага журы таго года. Ён выказаў меркаванне, што сябры журы ўвогуле былі незнаёмы з творчасцю Кеслёўскага, у тым ліку і з першымі дзвюма часткамі трылогіі. Іншай праблемай Малкальм назваў неадназначнасць фігуры прадзюсара трылогіі Марына Карміца, чалавека, схільнага адкрыта выказваць свае меркаванні. Такім чынам, ігнараванне кінастужкі сябрамі журы магло быць выклікана асабістымі крыўдамі кагосьці з іх. Малкальм таксама выказаў сваё шкадаванне, што прэмію не прысудзіла і Міжнародная федэрацыя кінапрэсы, арганізацыя, якую ён сам ачольваў. Такое рашэнне было прынята адзінае таму, што больш высокія прэміі лічыліся непазбежнымі. У падсумаванні кінакрытык заявіў:

Гледзячы на фільмы, якія атрымалі прызы, адмова журы прысудзіць «Чырвонаму» хоць што-небудзь выглядае абсурдам: аплявухай найлепшаму ў еўрапейскім кінематографе»[5].

Расійскі крытык Андрэй Плахаў[ru] інтэрпрэтаваў гэта, як умяшанне суб’ектыўна-псіхалагічнага фактару:

Польскі рэжысёр за кароткі час здолеў заваяваць прызы ўсіх найбуйнейшых фестываляў і манапалізаваць званне «найвялікшага рэжысёра сучаснасці». Тэмпы яго працы заставаліся для ўсіх загадкай: кожны фестываль — новы фільм. Гэта павінна было ў рэшце рэшт перастаць захапляць і пачаць раздражняць[65].

Рашэнне прысудзіць галоўны прыз фільму «Крымінальнае чытво» было поўнай нечаканасцю і для саміх аўтараў. Так, адзін з выканаўчых прадзюсараў кінастужкі Харві Вайнштэйн пазней узгадваў:

Упершыню я пабачыў «Чырвоны» на Канскім кінафестывалі. Я быў з Квенцінам, і пасля фільма ён павярнуўся да мяне і сказаў: «Гэта найлепшы фільм года і ён выйграе Залатую пальмавую галіну». Мы ўсе меркавалі, што Кшыштаф замацаваў Пальму за сабой. Так што мы былі не толькі ашаломленыя перамогай «Крымінальнага чытва», але яшчэ больш нас ашаламіла тое, што «Чырвоны» не атрымаў нічога[69].

Іншым нечаканым рашэннем было прысуджэнне адразу дзвюх узнагарод фільму «Каралева Марго[en]», які не быў у фаворы нават сярод французскіх крытыкаў. Кінастужка была ўдастоена Прыза журы з фармуліроўкай «за арыгінальнасць», а актрысе Вірна Лізі[en] быў уручаны Прыз за найлепшую жаночую ролю[6].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі