Каралеўскае хімічнае таварыства

Каралеўскае хімічнае таварыства (англ.: Royal Society of Chemistry, RSC) — навуковая супольнасць (прафесійная асацыяцыя) Злучанага Каралеўства, мэтай якой з’яўляецца развіццё хімічнай навукі. Таварыства было створана новым каралеўскім указам у 1980 годзе шляхам зліцця Хімічнага таварыства, Каралеўскага інстытута хіміі, Таварыства Фарадэя і Таварыства аналітычнай хіміі. Таварыству прадпісвалася падвойная роля навуковай супольнасці і прафесійнага аб’яднання. Адразу пасля ўзнікнення Таварыства налічвала 34 000 членаў унутры Злучанага каралеўства і 8 000 за яго межамі.[15]

Каралеўскае хімічнае таварыства
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыіscientific society[d], прафесійная асацыяцыя[d], выдавецтва, trade union federation[d], некамерцыйная арганізацыя і выдавец свабоднага доступу[d]
КіраўнікДжыліян Рыд[d][4]
Заснаванне
Дата заснавання1980[1]
Абарот
  • 64,8 млн £ (2020)[5]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 627 чал. (2020)[5]
Член у
rsc.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Штаб-кватэра Таварыства размяшчаецца па адрасе Лондан, Пікадзілі, Бёрлінгтан-хаўс  (руск.). Яго філіял таксама размешчаны ў Кембрыджы ў Томас Грэхэм Хаўс, названым у гонар Томаса Грэма, першага прэзідэнта Хімічнага таварыства. Там знаходзіцца выдавецтва Каралеўскага хімічнага таварыства. Таварыства таксама мае філіялы ў ЗША ва Універсітэцкім гарадскім навуковым цэнтры ў горадзе Філадэльфія, а таксама ў Кітаі (Пекін і Шанхай) і ў Індыі (Бангалор).[16]

Прэзідэнт таварыства

Прэзідэнт выбіраецца раз на два гады і носіць значок у выглядзе кола са спіцамі, на шасцікутным медальёне ў цэнтры якога знаходзіцца фігура Джозефа Прыстлі, якая выканана эмаллю, пераважна чырвонага і сіняга колеру. Вобад кола залаты, а дванаццаць спіц — з нецьмяных металаў.

Дзеючы прэзідэнт — Джыліян Рыд  (англ.) (2022—2024).

Папярэднімі прэзідэнтамі таварыства былі:

Узнагароды

Каралеўскае хімічнае таварыства штогод прысуджае мноства прэмій і ўзнагарод, у тым ліку ўзнагароды за выдатныя дасягненні ў любой галіне хіміі, у спецыялізаваных галінах або за дасягненні на пэўных этапах кар’еры хіміка.[30]

Медалі ўручаюцца цэнтралізавана таварыствам і яго падраздзяленнямі. Ёсць таксама ўзнагароды, якія адмініструюць групы па інтарэсах.

Да медалёў, якія прысуджаюцца цэнтралізавана, адносяцца прэмія памяці Харысана-Мелдалы  (англ.), якая ўручаюцца брытанскаму хіміку ва ўзросце да 32 гадоў за шматабяцальныя арыгінальныя даследаванні ў галіне хіміі[31], а таксама прэмія Кордэй-Моргана  (англ.), якая складаецца з трох асобных узнагарод за ўклад у эксперыментальную хімію (уключаючы камп’ютарнае мадэляванне).[32] Прэмія Тылдэна  (англ.), раней вядомая як лекцыя Тылдэна, складаецца з трох узнагарод, якія штогод прысуджаюцца вучоным у сярэдняга ўзросту за дасягненні ў галіне хіміі.

Сярод лаўрэатаў прэміі Харысана-Мелдалы (вядомай як медаль і прэмія Мелдалы да яе зліцця ў 2008 годзе з прэміяй Эдварда Харысана) Крыстафер Кельк Інгальд  (руск.) (1921, 1922), Сірыл Норман Хіншэлвуд (1923), Дадлі Уільямс  (руск.) (1966).

Сярод узнагароджаных медалём Кордэй-Моргана Дэрэк Бартан (1949), Рональд Сідней Найхалм  (руск.) (1950), Фрэдэрык Сенгер (1951), Джон Корнфарт (1953), Рэкс Рычардс  (англ.) (1954) і Джордж Портэр (1955).

Аддзяленне Фарадэя штогод прысуджае прэмію Марлоў  (англ.) за ўклад у фізічную хімію або хімічную фізіку членаў Аддзялення Фарадэя ва ўзросце да 32 гадоў.[33] Сярод нядаўніх лаўрэатаў Эндру Ор-Юінг  (англ.) (1999), Джонатан Джонс  (англ.) (2000), Хелен Філдынг  (англ.) (2001), Джонатан Эсэкс (2002), Дарэн Каруана (2003), Джонатан Рыд (2004), Джулі Макферсан  (англ.) (2005), Фрэд Мэнбі (2006) і Алесандра Траізі (2007).

Твітар-канферэнцыя #RSCPoster

Каралеўскае хімічнае таварыства праводзіць штогадовую канферэнцыю ў Твітары.[34][35][36] Мерапрыемства праводзіцца цалкам анлайн на працягу 24 гадзін. Мэта гэтага унікальнага фармату — ліквідацыя экалагічных і фінансавых затрат, звязаных з наведваннем традыцыйнай навуковай канферэнцыі, а таксама дапамога даследчыкам у абмене працамі і сувязях паміж дысцыплінамі.[37]

Крыніцы

  • Directory of Open Access Journals — 2003.
  • https://www.rsc.org/news-events/articles/2020/jun/president-elect-2020/
  • а б (unspecified title) Праверана 14 лютага 2022.
  • ORCID — 2012. — ed. size: 11496507
  • https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members Праверана 20 кастрычніка 2023.
  • https://publicationethics.org/members Праверана 1 лютага 2024.
  • https://www.publishers.org.uk/members Праверана 11 лютага 2024.
  • https://web.archive.org/web/20240223114948/https://www.socpc.org/ Праверана 23 лютага 2024.
  • https://web.archive.org/web/20240224101118/https://oaspa.org/membership/members/ Праверана 24 лютага 2024.
  • https://www.alpsp.org/membership-directory Праверана 20 снежня 2022.
  • https://web.archive.org/web/20221221220947/https://www.chorusaccess.org/about/our-members/ Праверана 21 снежня 2022.
  • https://www.stm-assoc.org/membership/our-members/ Праверана 21 снежня 2022.
  • RSC History. Rsc.org (2 красавіка 2014). Праверана 8 студзеня 2013.
  • RSC Contacts. Rsc.org (16 красавіка 2014). Праверана 8 студзеня 2013.
  • David Waddington. "Obituary: Sir Richard Norman". The Independent. Праверана 2017-03-19.
  • Anglia Ruskin University's Honorary Graduate Site (22 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2012.
  • "Professor Charles Rees". The Independent. Праверана 2017-03-19.
  • Sir John Meurig Thomas. "OBITUARY: Professor Howard Purnell". The Independent. Праверана 2017-03-19.
  • Ledwith speech. Lut.ac.uk. Праверана 19 сакавіка 2017.
  • Simon Campbell CBE. Rsc.org (14 снежня 2006). Праверана 19 сакавіка 2017.
  • Dave Garner - The University of Nottingham. Nottingham.ac.uk. Праверана 19 сакавіка 2017.
  • Home - Professor David Phillips, CBE, FRS. Imperial.ac.uk. Праверана 19 сакавіка 2017.
  • Professor Lesley Yellowlees CBE FRSC FInstP FRSE | The University of Edinburgh. Ed.ac.uk (9 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 October 2014. Праверана 19 сакавіка 2017.
  • Press release: Royal Society of Chemistry welcomes new president. Rsc.org (9 ліпеня 2014). Праверана 19 сакавіка 2017.
  • Presidential Plans. Rsc.org (9 ліпеня 2014). Праверана 9 ліпеня 2016.
  • Finding your own way | Royal Society of Chemistry. www.rsc.org. Праверана 20 кастрычніка 2017.
  • Tom Welton to become Royal Society of Chemistry president, rsc.org, 24 June 2019.
  • RSC prizes and awards. Rsc.org (2 красавіка 2014). Праверана 8 студзеня 2013.
  • Harrison-Meldola Memorial Prize. Rsc.org (1 верасня 2012). Праверана 8 студзеня 2013.
  • Corday-Morgan Prizes. Rsc.org (1 верасня 2012). Праверана 8 студзеня 2013.
  • Marlow Award. Rsc.org (1 верасня 2012). Праверана 8 студзеня 2013.
  • 2020 #RSCPoster Twitter Conference – RSC Publishing Blog.
  • #RSCPoster 2019 #OzChem winners - 07/03/2019 - The Royal Australian Chemical Institute Incorporated. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020.
  • 2019 #RSCPoster Twitter Conference (7 лютага 2019).
  • Chem researcher chosen as judge for global poster competition.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)