Цэрэра (карлікавая планета)

астэроід
(Пасля перасылкі з Карлікавая планета Цэрэра)

Цэрэра (1 Ceres, сімвал: ⚳)[14] — карлікавая планета[15] ў Сонечнай сістэме.

Цэрэра  ⚳
Цэрэра ў бачным колеры. Здымак Dawn.
Іншыя назвы1899 OF; 1943 XB
Абазначэнне1 Ceres
Катэгорыя малых планетКарлікавая планета
Пояс астэроідаў
Адкрыццё[1]
ПершаадкрывальнікДжузэпэ П’яцы
Месца адкрыццяПалермская астранамічная абсерваторыя
Дата адкрыцця1 студзеня 1801
Арбітальныя характарыстыкі[2]
Эпоха: June 18, 2009
(JD 2455000.5)
Перыгелій381 028 000 км
(2,5465 а. е.)
Афелій446 521 000 км
(2,9842 а. е.)
Вялікая паўвось (a)413 767 000 км
(2,7653 а. а.)
Эксцэнтрысітэт арбіты (e)0.07934[2]
Сідэрычны перыяд абарачэння1680,5 сутак
4.60 гадоў
Арбітальная скорасць (v)17,882 км/с
Сярэдняя анамалія (Mo)27,448°
Нахіл (i)10,585°[2] да Экліптыкі
9.20° to Invariable plane[3]
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω)80,399°[2]
Аргумент перыцэнтра (ω)2,825°[2]
Фізічныя характарыстыкі
Экватарыяльны радыус487,3 ± 1.8 км[4]
Палярны радыус454,7 ± 1.6 км[4]
Маса (m)9,43 ± 0,07×1020 кг[5]
Сярэдняя шчыльнасць (ρ)2,077 ± 0.036 г/см³[4]
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g)0,27 м/с²
0.028 g[6]
Другая касмічная скорасць (v2)0,51 км/с[6]
Перыяд вярчэння (T)0,3781 d
9,074170 h[7]
Нахіл восікаля 3°[4]
Прамое ўзыходжанне паўночнага полюса (α)19 гад 24 хвіл
291°[4]
Схіленне паўночнага полюса (δ)59°[4]
Альбеда0,090 ± 0,0033 (V-band geometric)[8]
Спектральны класC[9]
Бачная зорная велічыня6,7[10] да 9.32[11]
Абсалютная зорная велічыня3,36 ± 0.02[8]
Вуглавы дыяметр0,84"[12] to 0.33"[6]
Тэмпература
 
мін.сяр.макс.
Кельвін
~167 K[13]239 K[13]

Назва паходзіць ад імя багіні ўрадлівасці ў старажытна-рымскай міфалогіі.

Дыяметр: ~1000 км. Маса: 1/4400 зямной. Перыяд вярчэння: —. Арбітальны перыяд: —. Адлегласць ад Сонца: 2,77 а.а.[16], эксцэнтрысітэт арбіты: 0,080.

Цэрэра стала першым адкрытым аб’ектам такога кшталту. Пасля апублікавання правіла Тыцыуса-Бодэ ў канцы XVIII стагоддзя. пачаліся пошукі «пятай планеты» між Марсам і Юпітэрам. Нарэшце, Джузэпэ П’яцы заўважыў аб’ект 7-й зорнай велічыні, які павольна рухаўся па сузор’і Цяльца (1 студзеня 1801 года). Вылічаная К. Гаусам арбіта аб’екта выявілася планетнай і адпаведнай правілу.

Пасля ўдакладнення памераў доўгі час Цэрэра класіфікавалася як астэроід, а пасля 2006 года яна была перакласіфікавана ў карлікавыя планеты.

Маса Цэрэры складае прыкладна траціну (32 %) ад агульнай масы ўсіх аб’ектаў пояса астэроідаў, у якім пралягае яе арбіта. Гэта самая блізкая да Сонца карлікавая планета і найменшая з вядомых на сёняшні дзень. Памеры яе перавышаюць многія спадарожнікі планет-гігантаў.

Мяркуючы па шчыльнасці, на 20—30 % планета складаецца з вадзянога льду і найімаверней яна мае дыферэнцыяваныя на каменнае ядро і ледзяную мантыю нетры.

На паверхні планеты, акрамя вадзянога льду, выяўлены розныя гідратыўныя рэчывы, такія карбанаты як даламіт і сідэрыт, гідракарбанат натрыю, а таксама багатыя жалезам гліністыя мінералы. У 2014 годзе з дапамогай тэлескопа «Гершэль» над паверхней планеты былі выяўлены аблокі вадзянога пара. Такім чынам, Цэрэра стала чацвёртым астранамічным аб’ектам сонечнай сістэмы, на якім зафіксавана водная актыўнасць (пасля Зямлі, Энцэлада і Еўропы).

З Зямлі бачны бляск Цэрэры вагаецца ад 6.7 да 9.3 зорнай вялічыні.

У 2015 годзе карлікавая планета была даследвана касмічным апаратам NASA Dawn, які праводзіў даследванні Цэрэры каля 16 месяцаў і які ў некіруемым стане варочаецца па арбіце вакол гэтай карлікавай планеты дагэтуль.

Адным з адкрыццяў, зробленых апаратам Dawn, сталі яркія белыя плямы ўнутры кратара Аккатор, прырода якіх была патлумачана высокай канцэнтрацыяй карбанату натрыю (соды). Гэтыя плямы ў выглядзе мутнай кропкі на паверхні дыска Цэрэры былі заўважны і раней, аднак місія дазволіла разглядзець іх больш дэталёва.

Гара Ахуна. Найбольш высокая гара на паверхні Цэрэры.

Таксама з дапамогай апарата Dawn на паверхні карлікавай планеты быў знойдзены крыявулкан Ахуна, які з’яўляецца найбольш высокай гарой на Цэрэры і найбольш блізкім да Сонца вядомым крыявулканам.

Фотаздымак кратара Акатор, зроблены касмічнай станцыяй Dawn у 2015 годзе, на якім бачны яркія белыя плямы

Гл. таксама

Заўвагі