Нахіл восі вярчэння

Нахіл восі вярчэння — вугал адхілення восі вярчэння нябеснага цела ад перпендыкуляра да плоскасці яго арбіты. Гэту велічыню таксама можна вызначыць як вугал паміж плоскасцямі экватара нябеснага цела і яго арбіты.

Earth’s Axial Tilt
Earth’s Axial Tilt

Нахіл восі вярчэння Зямлі з'яўляецца асноўнай прычынай сезонных кліматычных змен (змены пор года).

Нахіл восі вярчэння найважнейшых нябесных целаў

ЦелаНахіл восі (°)
Сонца7,25
Меркурый~0,01
Венера177,36
Зямля23,439281
Месяц1,5424
Марс25,19
Юпітэр3,13
Сатурн26,73
Уран97,77
Нептун28,32
Плутон119,61
Цэрэра~4
Палада~60