Карл Фердынанд Браўн

Карл Фердынанд Браўн (ням.: Karl Ferdinand Braun; 6 чэрвеня 1850, Фульда — 20 красавіка 1918, Нью-Ёрк) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1909 годзе сумесна з Г. Марконі «за выдатны ўклад у стварэнне бесправаднай тэлеграфіі».
Інтэнсіўна ўдзельнічаў у распрацоўцы тэхнічнага прымянення электрамагнітных хваль. Вынаходнік кінескопа (катодна-прамянёвай трубкі). У нямецкамоўных краінах кінескоп да гэтага часу называюць трубкай Браўна.

Карл Фердынанд Браўн
ням.: Karl Ferdinand Braun
Дата нараджэння6 чэрвеня 1850(1850-06-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці20 красавіка 1918(1918-04-20)[3][1][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
ЖонкаAmélie Bühler[d]
Род дзейнасціфізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сферафізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнікАўгуст Кунт[d] і Георг-Герман Квінке[d][6]
Вядомыя вучніЛеанід Ісаакавіч Мандэльштам і Jonathan Zenneck[d]
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія па фізіцы (1909)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стваральнік навуковай школы па радыёфізіцы.

Біяграфія

Скончыў Берлінскі ўніверсітэт у 1872 годзе. З 1876 года прафесар Марбургскага ўніверсітэта, з 1883 года Вышэйшай тэхнічнай школы ў г.Карлсруэ, з 1885 года Цюбінгенскага ўніверсітэта (заснавальнік і кіраўнік Фізічнага інстытута пры ім). У 18801883 гадах і з 1895 года ў Страсбургскім універсітэце (прафесар і дырэктар Фізічнага інстытута). З 1915 года ў ЗША.

Аўтар навуковых прац па радыётэхніцы, радыёфізіцы, бесправаднай телеграфіі. Выявіў аднабаковую праводнасць у крышталях сульфідаў металаў (1874), што прывяло да стварэння крыштальнага дэтэктара. Абгрунтаваў прапанаванае А. Л. Ле Шацелье правіла зрушэння тэрмадынамічнай раўнавагі (1887). Сканструяваў першую электроннапрамянёвую трубку (трубка Браўна, 1897). Вынайшаў вагальны контур значнай ёмістасці з малым затуханнем (ланцуг Браўна, 1898). Вынайшаў і запатэнтаваў (1899) індуктыўную сувязь паміж раздзеленымі антэнай і іскравым разраднікам праз высокачастотны трансфарматар (перадатчык Браўна), што дазволіла выпрамяняць у прастору значна большую энергію. Прапанаваў некалькі тыпаў антэн, у т.л. рамачную (1913).

Член-карэспандэнт Берлінскай АН (1914).

Гл. таксама

  • Прынцып Ле Шацелье-Браўна

Зноскі

  • Браун Карл Фердинанд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  • а б Браун Карл Фердинанд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • (unspecified title) Праверана 23 сакавіка 2021.
  • Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  • Літаратура

    • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 472 с.: іл.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)