Карма (Кармянскі раён)

гарадскі пасёлак у Беларусі

Карма[2] — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Кармянскага раёна, на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Кармянка. За 110 км ад Гомеля, 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў на лініі МагілёўЖлобін, аўтадарогамі злучаная з Чачэрскам і з аўтадарогамі БабруйскКрычаў і Гомель—Магілёў. Насельніцтва — 7 583 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Карма
У цэнтры
У цэнтры
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
  • 7 837 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2337
Паштовы індэкс
247170
Аўтамабільны код
3
СААТА
3225551000
Карма на карце Беларусі ±
Карма (Кармянскі раён) (Беларусь)
Карма (Кармянскі раён)
Карма (Кармянскі раён) (Гомельская вобласць)
Карма (Кармянскі раён)

Назва

Назва Карма пайшла ад назвы ракі Кармянкі (адпачатны варыянт — Карма), на якой паселішча стаіць. Гэтая рачная назва балцкага паходжання.

Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы Karmė, Kermėžys. Таксама на Павоччы рака з балцкай назвай Кармянка (< Карма). Гэтыя гідронімы звязаныя з літ. kermėti «нарастаць; абрастаць», už-kermėti «зарастаць»[4][5]. Назва ракі звязаная з яе зарастаннем рачнымі раслінамі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Археалагічныя знаходкі на месцы сучаснага гарадскога пасёлка датуюцца 26 тысячагоддзем да нашай эры[6]. Тым часам у пісьмовых крыніцах Карма ўпершыню ўзгадваецца ў 1665 годзе[6] як пасёлак Рэчыцкага павета Менскага ваяводства, шляхецкае ўладанне[7]. Пад 1696 годам яна значыцца ў каптуровай кнізе Рэчыцкага павета ў сувязі з перадачай у вечнае карыстанне рэчыцкаму гарадскому пісару Паўлу Квялчэўскаму. Пад 1726 годам Карма ўзгадваецца ў інвентары Чачэрскага староства.

Расійская імперыя

Лядоўня ў Стэфанаве, да 1914 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Карма аказалася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Рагачоўскага павета[8] Магілёўскай губерні. У гэты час маёнткам валодалі Быкоўскія; тут працавала цагельня.

На 1847 год у склад Кармянскай воласці ўваходзіла 58 навакольных вёсак; праз пасёлак праходзіў Чарнігаўскі тракт, працавалі паштовая станцыя і народнае вучылішча. На 1880 год у Карме было 149 будынкаў, дзейнічалі царква і 3 сінагогі, працавалі 36 крамаў і вадзяны млын. На 1886 год — школа, 3 іўдзейскія малітоўныя дамы, 30 крамаў, штогод праводзіліся 3 кірмашы. У канцы ХІХ стагоддзя ў пасёлку было 200 двароў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква далучыла пасёлак разам з іншымі тэрыторыямі да РСФСР. 25 лютага 1919 года тут выбухнула сялянскае антыбальшавіцкае паўстанне[be-tarask], у выніку якога паўстанцы занялі Карму. Аднак 26 лютага 1919 года бальшавікі здушылі выступленне. У 1924 годзе Карму вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 года паселішча атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка. У Другую сусветную вайну з 15 жніўня 1941 да 26 лістапада 1943 года Карма знаходзілася пад акупацыяй Германіі. У 1962—1965 гадах пасёлак уваходзіў у склад Рагачоўскага раёна, у 1965—1966 гадах — Чачэрскага. У 2007 годзе ў склад гарадскога пасёлка ўвайшлі вёскі Куракаўшчына, Новая Зенькавіна, Старая Зенькавіна, Сырск[9].

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагоддзе: 1826 год — 926 чал.; 1897 год — 2649 чал.[10]
  • XX стагоддзе: 1923 год — 1,5 тыс. чал.; 1971 год — 4,1 тыс. чал.; 1995 год — 5 тыс. чал.[10]; 1997 год — 5,1 тыс. чал.[11]
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 6,2 тыс. чал.; 2006 год — 6,2 тыс. чал.; 2008 год — 7,5 тыс. чал.; 2009 год — 7448 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 7610 чал.[13]; 2017 год — 7583 чал.[3]

Адукацыя

У Карме працуюць 2 сярэднія, музычная і спартыўная школы.

Ахова здароўя

Медычнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе мясцовая бальніца.

Культура

Дзейнічаюць цэнтр культуры, 2 бібліятэкі.

Мас-медыя

У гарадскім пасёлку выдаецца раённая газета «Світанак над Сожам».

Забудова

Карма развіваецца ў адпаведнасці з генеральным планам (1976). У паўднёвай частцы пасёлка захаваўся гістарычны цэнтр з рынкам. Забудова галоўных вуліц — 2—5-павярховыя жылыя дамы. Утварыўся мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. У цэлым пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Прамысловая зона размяшчаецца ў паўночнай частцы мястэчка.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

Інфраструктура

Спыніцца можна ў гасцініцы «Карма»[14].

Славутасці

  • Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагменты)
  • Іўдзейскія могілкі
  • Сядзіба Дорыя-Дзерналовічаў «Стэфанава» (XIX ст.)
  • Царква Святога Мікалая (1832)

Галерэя

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Карма // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 372. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)