Конкурс песні Еўрабачанне 2003

Конкурс песні Еўрабачанне 2003 - 48 конкурс песні "Еўрабачанне". Яго фінал адбыўся 24 мая 2003 года на сцэне Сконта-хол у сталіцыЛатвіі - горадзе Рыга. У конкурсе прынялі ўдзел 26 краін. Конкурс 2003 года стаў апошінм конкурсам песні "Еўрабачанне", які праводзіўся ў адзін вечар. На правядзенне "Еўрабачання 2003" латвійскі ўрад даў 2,3 млн. дал.

Конкурс песні Еўрабачанне 2003
Дата
Фінал24 мая 2003
Правядзенне
Месца правядзенняСцяг Латвіі Канцэртная зала «Сконта», Рыга, Латвія
Вядучы(я)Марыя Навумава і Рэнарс Каўперс
Тэлеканал гаспадароўСцяг Латвіі LTV
Удзельнікі
Колькасць краін26
ДэбютСцяг Украіны Украіна
ВяртаннеСцяг Партугаліі Партугалія
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Сцяг Польшчы Польшча
Сцяг Ісландыі Ісландыя
Сцяг Ірландыі Ірландыя
Адмовіліся ад удзелуСцяг Даніі Данія
Сцяг Літвы Літва
Сцяг Паўночнай Македоніі Рэспубліка Македонія
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Сцяг Швейцарыі Швейцарыя
Карта
Галасаванне
Сістэма галасаванняКожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12
Пераможная песняСцяг Турцыі «Everyway That I Can» (Турцыя)
Конкурс песні Еўрабачанне
2002 2004

Вядучыя

Вядучымі Конкурса песні "Еўрабачанне 2003" сталі Рэнарс Каўперс і Марыя Навумава. Марыя Навумава пад псеўданімам Marie N стала пераможцай папярэдняга конкурса ў 2002 годзе, Рэнарс Каўперс ў складзе групы Brainstorm заняў 3 месца на Еўрабачанні 2000.

Галасаванне

У 2003 годзе, як і ў мінулых конкурсах, выкарыстоўвалася галасаванне тэлегледачоў, але Ірландыя, Расія і Боснія і Герцагавіна выкарыстоўвалі галасаванне журы з-за тэхнічных праблем. Галасаванне журы ў Ірландыі ставілася пад сумнёў у Расіі, але было аб'яўлена, што рэзультаты галасавання журы не адрозніваюцца ад рэзультатаў галасавання тэлегледачоў.

У выніку галасавання на Еўрабачанні 2003 упершыню перамагла Турцыя. На другім месцы спынілася група з Бельгіі- Urban Trad, ёй не хапіла да перамогі ўсяго 2 балы. Расійская група Тату, якая лічылася фаварытам, заняла толькі трэцяе месца.

Фінал

КраінаВыканаўцаПесняБалыМесца
1 ІсландыяBirgitta HaukdalOpen Your Heart819
2 АўстрыяAlf PoierWeil Der Mensch Zahlt1016
3 ІрландыяMickey HartWe've Got The World5312
4 ТурцыяSertab ErenerEveryway That I Can1671
5 МальтаLinn ChircopTo Dream Again425
6 Боснія і ГерцагавінаMija MartinaNe Brini2716
7 ПартугаліяRita GuerraDeixa Me Sonhar1322
8 ХарватыяClaudia BeniVise Tvoja Nisam2915
9 КіпрStelios ConstantasFeeling Alive1520
10 ГерманіяLouLet's Get Happy5311
11 Расія"Tatu"Ne Ver, Ne Boisia, Ne Prosi1643
12 ІспаніяBethDime818
13 ІзраільLior NarkisMilim La'hava1719
14 НідэрландыEsther HarteOne More Night4513
15 Вялікабрытанія"Jemini"Cry Baby026
16 УкраінаOlexander PonomaryovHasta La Vista3014
17 ГрэцыяMandoNevr Let You Go2517
18 НарвегіяJostein HasselgardI'm Not Afraid To Move On1234
19 ФранцыяLouisa BaicheleMonts Et Marveilles2915
20 Польшча"Ich Troje"Zadnych Granic907
21 Латвія"F.L.Y."Hello From Mars524
22 Бельгія"Urban Trad"Sanomi1652
23 ЭстоніяRuffusEighties Coming Back1421
24 РумыніяNicolaDon't Break My Heart7310
25 Швецыя"Fame"Give Me Your Love1075
26 СлавеніяKarmenNanana723