Украіна на конкурсе песні Еўрабачанне

Украіна прымае ўдзел у конкурсе песні «Еўрабачанне», пачынаючы з 2003 года.

Украіна

Украіна

ВяшчальнікUA: Перший
СТБ
Адбор
Удзелы
Удзелы17 (17 у фінале)
Першы выступ2003
Лепшы вынік1-е месца 2004; 2016; 2022
Горшы вынік24-е месца 2017
Спасылкі

eurovision.tv/page/history/by-country/country?country=38

eurovision.tv/country/uk…

У другі год свайго ўдзелу Украіна выйграла конкурс з песняй Русланы «Wild Dances». Другія месцы Украіне прынеслі ў 2007 і 2008 гадах Верка Сярдзючка з песняй «Dancing Lasha Tumbai» і Ані Лорак з песняй «Shady Lady» адпаведна. У 2011 годзе да тройкі лідараў наблізілася спявачка Міка Ньютон, заняўшы 4 месца. У 2013 годзе краіну прадставіла спявачка Злата Огневіч. Яна заняла 3 месца, саступіўшы Азербайджану і Даніі.У 2015 годзе краіна ўпершыню адмовілася ад удзелу ў конкурсе, паводле заявы Першага нацыянальнага канала Украіны — з-за нестабільнай фінансавай і палітычнай сітуацыі ў краіне[1]. У 2016 годзе Украіна вярнулася на конкурс і спявачка Джамала, якая прадстаўляла краіну, выйграла Еўрабачанне-2016. Упершыню за ўсю гісторыю яе ўдзелу нацыянальны адбор праводзілі тэлеканалы UA: Перший і СТБ праводзілі сумесна. У 2018 годзе UA: Перший і СТБ трансляцыю конкурсу ўпершыню правелі сумесна. У 2022 годзе гурт Kalush Orchestra здабыў трэцюю перамогу на Еўрабачанні для Украіны.

Гісторыя дэбюту на конкурсе

Упершыню прыняць удзел у міжнародным конкурсе песні Еўрабачанне Украіна вырашыла ў сакавіку 2002 года[2]. Пра само Еўрабачанне і магчымы ўдзел у ім загаварылі ў канцы мая 2002 года, калі Нацыянальная тэлекампанія Украіны правяла трансляцыю конкурсу Еўрабачанне-2002[3]. Дэбют Украіны на конкурсе адбыўся ў 2003 годзе. Тагачасны музыкальны прадзюсар УТ-1 Алена Мазгавая высунула на конкурс свайго мужа Аляксандра Панамарова. За 50 тысяч долараў купляецца песня ў аўтара хіта «Diva», з якім на Еўрабачанні-1998 перамагла Дана Інтэрнэшнл. Але песня не выклікае такога фурору, у выніку 14 месца і 30 балаў.

Удзельнікі

     Пераможца
     Другое месца
     Трэцяе месца
     Апошняе месца
     Аўтаматычны праход у фінал
     Не прайшла ў фінал
     Не ўдзельнічала або была дыскваліфікавана
ГодПрадстаўнікМоваПесняПеракладФіналПаўфінал
МесцаБалыМесцаБалы
2003Аляксандр ПанамароўАнглійская«Hasta la Vista, Baby»«Бывай, дзетка»1430
Паўфінала не было
2004РусланаАнглійская, Украінская«Wild Dances»«Дзікія танцы»12802256
2005ҐринджолиУкраінская, Англійская, Руская«Разом нас багато»«Разам нас шмат»1930
Краіна перамагла ў мінулым годзе
2006Ціна КаральАнглійская«Show Me Your Love»«Пакажы мне сваё каханне»71457146
2007Верка СярдзючкаНямецкая, Руская, Англійская, Украінская«Dancing Lasha Tumbai»«Танец Лаша Тумбай»2235
Топ-10 папярэдняга года
2008Ані ЛоракАнглійская«Shady Lady»«Загадкавая лэдзі»22301152
2009Святлана ЛабадаАнглійская«Be My Valentine! (Anti-Crisis Girl)»«Будзь маім Валянцінам (Антыкрызісная дзяўчына)»1276680
2010AlyoshaАнглійская«Sweet People»«Дарагія людзі»10108777
2011Міка НьютанАнглійская«Angel»«Анёл»4159681
2012ГайтанаАнглійская«Be My Guest»«Будзь маім госцем»1565864
2013Злата ОгневічАнглійская«Gravity»«Прыцягненне»32143140
2014Марыя ЯрамчукАнглійская«Tick-Tock»«Цік-так»61135118
2015Не прымала ўдзел
2016ДжамалаАнглійская, Крымскататарская«1944»«1944»15342287
2017O.TorvaldАнглійская«Time»«Час»2436
Краіна перамагла ў мінулым годзе
2018MelovinАнглійская«Under the Ladder»«Пад лесвіцай»171301565
2019Не прымала ўдзел
2020Go_AУкраінская«Solovey»«Салавей»
Конкурс адменены
2021Go_AУкраінская«SHUM»«Шум»53642267
2022Kalush OrchestraУкраінская«Stefania»«Стэфанія»16311337
2023TVORCHIУкраінская, Англійская«Heart of Steel»«Сталёвае сэрца»6243
Краіна перамагла ў мінулым годзе

Украінскія выканаўцы як прадстаўнікі іншых краін

ГодВыканаўцаКраінаПесняПеракладМоваФіналПаўфінал
МесцаБалыМесцаБалы
2009Анастасія Прыходзька Расія«Мамо»«Мама»Руская, украінская1191
Краіна перамагла ў мінулым годзе
2015Эдуард Раманюта Малдова«I Want Your Love»«Я хачу тваёй любові»англійская
Не прайшоў
1141
2018ALEKSEEV Беларусь«Forever»«Назаўжды»англійская
Не прайшоў
1665

Зноскі