Краіны Восі

Краіны нацысцкага блока, Краіны Восі — ваенны блок паміж Германіяй, Італіяй, Японіяй і іншымі краінамі, якія ўдзельнічалі ў другой сусветнай вайне і процістаялі Антыгітлераўскай кааліцыі.

Краіны «восі»

Узгодненае ў студзені 1942 года Трэцім рэйхам і Японскай імперыяй падзел Еўразіі па 70-й даўгаце

Саюзнікі і сатэліты

  •  Фінляндыя лічыла сябе самастойным бокам канфлікту; гэта пазіцыя падтрымліваецца некаторымі фінскімі гісторыкамі і сёння[1][2]. Незалежныя гісторыкі звычайна прылічваюць Фінляндыю да краін «восі»[3][4][5]. Пасля цяжкіх бітваў улетку 1944 года, Фінляндыя выйшла з вайны і заключыла перамір’е з СССР 6 верасня 1944 года (гл. Савецка-фінская вайна, 1941—1944).
  •  Тайланд з 25 студзеня 1942 года па верасень 1945 года.
  • Ірак у маі 1941 года падчас кароткачасовай англа-іракскай вайны. Ірак пасля дзяржаўнага перавароту пад кіраўніцтвам Рашыда Алі аль-Гайлані запытаў дапамогі ў Германіі і Італіі. Прыбыўшай германскай і італьянскай авіяцыі апынулася недастаткова, і 31 мая мяцеж быў падушаны. Пасля гэтага іракская армія ўдзельнічала ў баях на Блізкім Усходзе на боку Вялікабрытаніі.
  • Французская дзяржава (рэжым Вішы) з ліпеня 1940 года па жнівень 1944 года. Фармальна рэжым Вішы захоўваў нейтралітэт, аднак падтрымліваў з Германіяй эканамічнае і іншае супрацоўніцтва; лаяльныя ўраду Вішы ўзброеныя сілы бралі ўдзел у баявых дзеяннях супраць саюзнікаў на тэрыторыях некаторых калоній (гл. Мадагаскарская аперацыя, Сенегальская аперацыя, Сірыйска-Ліванская аперацыя, Габонская аперацыя). У 1943 годзе пры садзейнічанні Германіі ўрад Вішы сфармаваў французскую міліцыю, якая прыняла ўдзел у супраціўленні высадцы саюзнікаў у Францыю.

Калабарацыянісцкія ўрады і адміністрацыі на акупаваных Германіяй тэрыторыях

Марыянетачныя дзяржавы на тэрыторыях, занятых Японіяй

Тэрыторыі, занятыя, анексаваныя Італіяй у яе калоніях і марыянетачных дзяржавах

Італьянская каланіяльная імперыя

Сцяг Нацысцкай Германіі Тэрыторыі, акупаваныя і анексаваныя Трэцім рэйхам

Германія і яе сатэліты ў перыяд іх максімальнай тэрытарыяльнай экспансіі ў Еўропе

Гл. таксама

  • Антыгітлераўская кааліцыя
  • Удзельнікі Другой сусветнай вайны
  • Тэрытарыяльна-палітычная экспансія Трэцяга рэйха
  • Ваеннапалонныя ў СССР падчас Другой сусветнай вайны

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі