Ксеркс I

Ксеркс I (513 — 465 да н.э.) — цар персідскі (485—465 да н.э.).

Ксеркс I
стар.-перс. Hšayāŗšā, арам. Aḫšeweruš, стар.-грэч.: Ξέρξης, лац.: Xerses
Партрэт Ксеркса
Партрэт Ксеркса
Сцяг5-ы цар Ахеменідскай дзяржавы
486 — 465 да н.э.
ПапярэднікДарый I
ПераемнікАртаксеркс I
Нараджэнне519 да н.э.
Смерць465 да н.э.[1]
Месца пахавання
РодАхеменіды
БацькаДарый I
МаціАтоса
ЖонкаАместрыса[d]
ДзеціДарый[d], Гістасп[d], Артаксеркс I Лангіман, Радагуна[d], Аміціс[d] і Артарый[d]
ВеравызнаннеЗараастрызм
Дзейнасцьдзяржаўны дзеяч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

З дынастыі Ахеменідаў, сын Дарыя I і Атосы, дачкі Кіра II. Задушыў паўстанне егіпцян (486—484 да н.э.). Пасля пачатку ў 482 да н.э. паўстання вавіланян разбурыў г. Вавілон, а Вавілонію ператварыў у персідскую сатрапію (правінцыю). Няўдачы Ксеркса ў грэка-персідскіх войнах (паражэнні каля Саламіна ў 480, Мікале ў 479, Платэяў у 479 да н.э.) аслабілі магутнасць дзяржавы Ахеменідаў. Каб умацаваць цэнтралізацыю дзяржавы, правёў рэлігійную рэформу. Забіты ў выніку дварцовай змовы.

Францішак Смуглевіч. Эсфір перад Ксерксам. 1778

Розныя прамыя і ўскосныя даныя сведчаць, што Ксеркс I пад іменем Агасвер[2] згадваецца ў кнізе «Эсфір», як апякун яўрэяў.[3]

Сын Ксеркса I — Артаксеркс I Лангіман.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)