Мінскі аўтамабільны завод

беларуская аўтамабілебудаўнічая кампанія
(Пасля перасылкі з МАЗ)

ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — беларускі вытворца грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, тралейбусаў, а таксама спецыяльнай тэхнікі і прычэпаў.

ААТ «Мінскі аўтамабільны завод»
ТыпАдкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне1944
РазмяшчэннеБеларусь г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Ключавыя постаціГенеральны дырэктар
Валерый Валер’евіч Іванковіч
ГалінаАўтамабілебудаванне
Прадукцыягрузавыя аўтамабілі, аўтобусы, спецтэхніка
Уласны капітал
  • 560 млн Br (2021)[1]
Абарот
  • 1,68 млрд Br (2021)[2]
Чысты прыбытак
  • 364 тыс. Br (2021)[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 14 042 чал. (2021)[2]
Даччыныя кампанііМагілёўтрансмаш[3], Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод[d][4], Брэстмаш[4], ТАiМ[d][4] і Завод аўтамабільных прычэпаў і кузавоў МАЗ-Купава[d][4]
Сайтmaz.by (англ.)(руск.)

Гісторыя

Савецкі перыяд

1944—1947

Заснаваны 9 жніўня 1944 г. пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны аб арганізацыі аўтазборачнага завода ў Мінску.

Адначасова з будаваннем завода, у кастрычніку 1944 г. пачынаецца зборка грузавых машын GMC и Studebaker з вузлоў і дэталей, якія паступалі па ленд-лізу. Вырабленыя аўтамабілі адразу ж адпраўлялі на фронт. Зборка спынена ў кастрычніку 1946 г. За два гады было сабрана 18174 аўтамабіля.

У красавіку 1946 г. быў асвоены выпуск прычэпаў.

1947—1965

У 1947 годзе на заводзе пачаўся выпуск грузавых аўтамабіляў. Першымі машынамі, якія выйшлі з цэха 7 лістапада 1947 года, сталі 6-тонныя самазвалы МАЗ-205, створаныя яшчэ на Яраслаўскім аўтазаводзе.

Да канца 1950 г. завод знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва, таму на прадпрыемстве займаліся толькі зборкай машын і вытворчасцю драўляных кабін. Амаль 75 % камплектуючых агрэгатаў паступала ў Мінск з Яраслаўля. І толькі ў 1951 г. ў эксплуатацыю былі запушчаныя асноўныя вытворчыя магутнасці завода.

На грузавікі серыі «200» ў 1959 і 1964 гадах прыйшоўся выпуск 100- і 200-тысячнага аўтамабіля маркі «МАЗ».

У 1950 г. на МАЗе было створана канструктарскае бюро звышцяжкіх грузавых аўтамабіляў, якое ўзначаліў вядомы канструктар Барыс Львовіч Шапашнік. Пад яго кіраўніцтвам 17 верасня 1950 г. быў сабраны першы 25-тонны кар’ерны самазвал МАЗ-525. У 1957 г. пачаўся выраб трохвосевай машыны МАЗ-530 грузападымальнасцю 40 тон. З 1956 г. МАЗ выпускаў таксама спецыяльныя колавыя машыны: будаўнічы МАЗ-528 і аэрадромны цягач МАЗ-541. У праграму таксама ўваходзілі аднавосевыя цягачы МАЗ-529В і МАЗ-531 для буксіроўкі скрэпераў.

1965—1990

Наступным важным этапам стала стварэнне заводам цяжкіх грузавікоў з бескапотнай кампаноўкай. Яшчэ ў 1958 годзе на МАЗе сабралі першыя ўзоры машын новага пакалення МАЗ-500, але толькі ў 1965 г., пасля рэканструкцыі завода, разгарнулася іх серыйная вытворчасць. Базавым варыянтам стаў бартавы 7,5-тонны МАЗ-500 з колавай базай 3850 мм.

У 1970 г. адбылася мадэрнізацыя 500-га сямейства. Колавая база бартавой мадэлі МАЗ-500А ўзрасла на 100 мм, грузападымальнасць павялічылася да 8 т.

Пакаленне МАЗаў 1977-89 гадоў ўяўляла сабой набор розных пераходных камбінацый з шасі 500-й серыі, і адрознівалася толькі абліцоўваннем кабіны і суцэльнаметалічнай грузавой платформай.

У канцы 1970-х распрацована новае — трэцяе пакаленне МАЗ. Першым у серыйнай вытворчасці ў 1978 г. з’явіўся седлавы цягач МАЗ-6422 (6x4). Пераход на новае пакаленне практычна завяршыўся да 1985 г. Базавымі сталі седлавыя цягачы МАЗ-54322 і МАЗ-64227.

У 1988 г. пачалося супрацоўніцтва з нямецкай фірмай MAN, чые 360-моцныя рухавікі былі ўпершыню ўстаноўлены на цягачы МАЗ-54326 і МАЗ-64226.

У 1988 г. на Парыжскім аўтасалоне завод прадставіў вопытны прататып — аўтапоезд МАЗ-2000 «Перабудова» даўжынёй 15 метраў з сілавымі агрэгатамі, размешчанымі ўнутры паваротнай каляскі пад высокай абцякальнай кабінай.

14 красавіка 1989 г. быў сабраны 1000000 грузавік. Ім стаў цягач МАЗ-6422.

Беларусь

1990-я

Пераход да эканамічных рэформ пачатку 90-х гадоў адзначыўся буйнымі эканамічнымі і палітычнымі ўзрушэннямі, якія паставілі МАЗ на грань катастрофы. У далейшым МАЗ змог аднавіць сілы, мадэрнізаваць свае папярэднія грузавікі і стварыць новае чацвёртае пакаленне. На іх з’явіліся больш сучасныя агрэгаты, АБС у прывадзе тармазоў, процібуксовачнай сістэма ASR. Нараўне з расійскімі рухавікамі Яраслаўскага і Тутаеўскага маторных заводаў ўсё шырэй сталі выкарыстоўвацца нямецкія маторы MAN, амерыканскія Cummins, англійскія Perkins.

15 чэрвеня 1992 г. была падпісана дамоўленасць паміж Мінскім Аўтамабільным Заводам і нямецкай аўтобуснай фірмай Неаплан (Neoplan), на падставе якой МАЗу была перададзена ліцэнзія на вытворчасць гарадскога аўтобуса Neoplan 4014 і турыстычнага лайнера Neoplan 316SHD. Былі перададзены таксама зборачныя прыстасаванні і тэхнічная дакументацыя. Першыя шэсць нізкападлогавых аўтобусаў былі сабраныя з нямецкіх машына-камплектаў ў 1993 года на плошчах Мінскага завода колавых цягачоў[5]. Першая пастаўка аўтобусаў МАЗ у прамыслова значных аб’ёмах адбылася ў 1997 г.

МАЗ-6430

11 сакавіка 1997 г. з канвеера сышоў першы двухвосевы седлавы цягач сямейства «5440» чацвёртага пакалення. Пачатак новаму трохвосеваму пакаленню даў седлавы цягач МАЗ-6430 для 46-тонных аўтацягнікоў.

МАЗ-MAN-543268

10 снежня 1997 года ў Мінску была падпісана дамова аб стварэнні сумеснага беларуска-нямецкага прадпрыемства ЗАТ «МАЗ-МАН». Першай прадукцыяй новага прадпрыемства сталі двухвосныя седлавыя цягачы МАЗ-MAN-543265 і МАЗ-MAN-543268[6]. Машыны ўяўлялі сабой шасі МАЗ-5432 з рухавіком MAN, каробкай перадач ZF і кабінай ад MAN F2000. На МАЗ-MAN-543265 усталёўваўся рухавік D 2866 LF 21 (370 к.с., Euro-1), на МАЗ-MAN-543268 — D 2866 LF 20 (400 к.с., Euro-2). У красавіку 1998 года быў сабраны першы грузавік. Зборка ажыццяўлялася не на канвееры, а на асобных участках-пастах, дзе стаялі некалькі чалавек, якія адзін за адным паступова ўсталёўвалі на машыну ўсе вузлы і агрэгаты. На 45 адсоткаў першы аўтамабіль складаўся з імпартных камплектуючых. Нямецкімі былі матор, кабіна ў поўнай камплектацыі і стандартнай афарбоўцы, каробка перадач, счапленне, шэраг пнеўмаэлементаў і інш. Раму, масты, пярэднюю вось, сядло вырабілі на МАЗе. У кастрычніку 1998 года на «МАЗ-МАНе» пачаў працу свой зборачны канвеер[7].

У 1999 г. завод прадставіў сярэднетанажны грузавік МАЗ-4370 з дызелем Д-245.9 (136 к.с.) Мінскага маторнага завода. Яго вытворчасць пачалася ў сакавіку 2000 г.

2000-я

Вытворчасць грузавых аўтамабіляў
у 2000—2009 гады[8][9][10][11][12][13][14][15]
Вытворчасць аўтобусаў
у 2000—2009 гады[8][9][10][11][13][14][15]

2010-я

У пачатку 2010-х абмяркоўвалася стварэнне сумеснага прадпрыемства з расійскім вытворцам «КАМАЗ». У 2011 годзе брытанская аўдытарская кампанія Ernst&Young правяла ацэнку рынкавага кошту МАЗа, якая склала $800 млн[16].

2020-я

Аб’ём вытворчасці за 2020 год склаў 10762 адзінкі. Асноўныя экспартныя рынкі: Расія (рэалізавана 5275 машын, у тым ліку 3991 грузавы аўтамабіль і 805 адзінак пасажырскай тэхнікі) і Украіна (рэалізаваныя 1012 грузавых аўтамабіляў і 354 адзінкі пасажырскай тэхнікі, 110 прычэпаў, доля на ўкраінскім рынку склала 21,7 %)[17].

Міжнародныя санкцыі

21 чэрвеня 2021 года Мінскі аўтамабільны завод (а таксама яго дырэктар Іванковіч) быў унесены ў санкцыйны спіс ЕС[18][19]. Таксама МАЗ і Іванковіча ў санкцыйныя спісы ўключылі Канада[20][21], Швейцарыя[22][23]. 6 ліпеня 2021 года да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[24].

24 сакавіка 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна Мінскага аўтамабільнага завода і яго дырэктара Валерыя Іванковіча[25][26]. 27 траўня 2023 года Украіна таксама ўвяла санкцыі супраць завода[27].

Структура

  • ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ»
  • ААТ «Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў»
  • ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод»
  • ААТ «Брэстмаш»
  • ААТ «Гродзенскі механічны завод»
  • ААТ «Дзяржынскі эксперыментальна-механічны завод»
  • ААТ «Кавальскі завод цяжкіх штамповак» (Жодзіна)
  • ААТ «Клецкі мехзавод»
  • «Магілёўтрансмаш»
  • ААТ «ТАіМ» (Бабруйск)

Прадукцыя

Грузавікі

Сярэднетанажныя
МАЗ-4371

МАЗ-4571
МАЗ-4381МАЗ-4581
4х2
МАЗ-5340

МАЗ-5440

МАЗ-5550
6х4
МАЗ-6312

МАЗ-6430

МАЗ-6501
МАЗ-6513
6х6
МАЗ-6302

МАЗ-6318
8х4
МАЗ-6516
8х8МАЗ-6526

Аўтобусы


МАЗ-103

МАЗ-203

МАЗ-206

МАЗ-226

МАЗ-215

МАЗ-216

МАЗ-231

МАЗ-232

МАЗ-251

МАЗ-257

МАЗ-303

МАЗ-171
МАЗ-271

Тралейбусы


МАЗ-203Т

Лёгкія камерцыйныя аўтамабілі


МАЗ-281

МАЗ-3650

Спорт

У 1987—1992 гг МАЗ удзельнічаў у чэмпіянаце Еўропы па кальцавых гонках на грузавіках[28]. Апошнім выступленнем кальцавога МАЗа стаў этап чэмпіянату свету ў Францыі, дзе Генадзь Драпкін заняў другое месца. Але па вяртанні дадому каманда была расфарміравана, праект закрыты, машына разукамплектавана, а пазней распілавана на металалом.

У 1999—2001 гг каманда «МАЗ-Яравіт» удзельнічае ў чэмпіянаце Еўропы па трак-трыяле. У 2000 годзе экіпаж Пётр Орсік / Дзмітрый Кніга стаў пераможцам чэмпіянату. У 2001-м экіпаж паўтарыў сваё дасягненне[29].

МАЗ-5309RR на ралі Дакар-2017

З 2010 года каманда Мінскага аўтамабільнага завода — «МАЗ-СПОРТаўта» — прымае ўдзел у міжнародных ралі-рэйдах «Шаўковы шлях», «Дакар», «Золата кагана» і інш.

Кіраўніцтва завода

Мінскі аўтамабільны завод у розныя гады ўзначальвалі:

Генеральныя канструктары

Зноскі

  • https://blr.belta.by/economics/view/maz-pradstaviu-navinki-vytvorchastsi-na-milex-78149-2019/
  • а б в г http://maz.by/about/branches
  • http://os1.ru/article/anniversary/2007_11_A_2008_04_10-14_26_16/
  • Первый лауреат республиканского автомобильного конкурса (руск.). adt.by (5 сакавіка 2015). Праверана 1 лютага 2021.
  • Первый грузовик МАЗ-МАН (руск.). adt.by (23 красавіка 2018). Праверана 1 лютага 2021.
  • а б Автопром СНГ: итоги года // Авторевю : часопіс. — 2002. — № 4. — С. 71. (руск.)
  • а б Грузовой автопром СНГ: итоги года // Авторевю : часопіс. — 2003. — № 4. — С. 61. (руск.)
  • а б Автопром СНГ в 2003 году: грузовики и автобусы // Авторевю : часопіс. — 2004. — № 4. — С. 67. (руск.)
  • а б Производство грузовиков и автобусов в СНГ // Авторевю : часопіс. — 2005. — № 4. — С. 70. (руск.)
  • Производство грузовиков и автобусов в СНГ (по данным АСМ-Холдинга) // Авторевю : часопіс. — 2006. — № 4. — С. 65. (руск.)
  • а б Автозаводы СНГ: итоги года // Авторевю : часопіс. — 2008. — № 3. — С. 82. (руск.)
  • а б Автозаводы СНГ: итоги года // Авторевю : часопіс. — 2009. — № 3. — С. 75. (руск.)
  • а б Производство грузовиков и автобусов в СНГ за январь—декабрь // Авторевю : часопіс. — 2010. — № 3. — С. 72. (руск.)
  • Ernst & Young: МАЗ стоит не более 800 млн долларов (руск.). av.by (15 лістапада 2011). Праверана 23 кастрычніка 2021.
  • МАЗ – ответ на новые вызовы: рост объемов производства и продаж (руск.). belta.by (1 лютага 2021). Праверана 1 лютага 2021.
  • COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 - Афіцыйны часопіс Еўрапейскага Саюза  (укр.), 21.06.2021
  • RFE/RL. In Photos: What EU Sanctions Against Belarus Look Like (англ.). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (25 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2021. Праверана 14 жніўня 2021.
  • Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  • Entire Economic Spheres Can Be Paralised in Belarus (англ.). Хартыя'97 (12 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2021. Праверана 15 жніўня 2021.
  • Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  • Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. August 2021 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 7 und 8 (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (11 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2021. Праверана 15 жніўня 2021.
  • Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  • Мінфін ЗША увёў санкцыі супраць беларускіх заводаў МАЗ і БелАЗ
  • Самалёт Лукашэнкі трапіў пад санкцыі ЗША. Новы Час (24 сакавіка 2023).
  • Украина ввела санкции против 51 человека и 220 юридических лиц. В списке структуры РЖД и 19 белорусских предприятий (руск.). Настоящее Время (27 мая 2023).
  • [1] Архівавана 20 мая 2013.
  • [2] Архівавана 23 сакавіка 2011.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)