Мадэйра (рака)

Мадэйра[1] (парт.: Rio Madeira) — рака ў Балівіі і Бразіліі, правы прыток Амазонкі.

Мадэйра
парт. Rio Madeira
Характарыстыка
Даўжыня3230 км
Басейн1 391 000 км²
Расход вады21 800 м³/с
Вадацёк
ВытокМамарэ[d] і Бені
 • МесцазнаходжаннеАнды
 • Каардынаты10°22′34″ пд. ш. 65°23′30″ з. д.HGЯO
ВусцеАмазонка
 • Каардынаты03°23′30″ пд. ш. 58°46′49″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэмаАмазонка → Атлантычны акіян
Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Басейн Амазонкі

Даўжыня ракі разам з Мамарэ 3230 км, плошча вадазбору 1391 тыс. км². Сярэдні расход вады 30,5 тыс. м³/с (21,8 тыс. м³/с)[1]. Вытокі Мадэйры — рэкі Мамарэ і Бені ў Андах. Рака ў верхнім цячэнні агінае Бразільскае пласкагор’е, утвараючы парогі і вадаспады. Ад горада Ворту-Велью пераважна цячэ па Амазонскай нізіне. асноўныя прытокі: Абакашыс, Жыпарана, Абуна

Рэгулярнае суднаходства ад вусця да горада Порту-Велью (1060 км[1]).

Каля ракі гарады Порту-Велью, Умайта, Манікарэ.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі