Маладзечна (станцыя)

Маладзе́чна (трансліт.: Maladziečna, руск.: Молодечно)[1] — станцыя Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Размешчана ў горадзе Маладзечна.

Станцыя
Маладзечна
Беларуская чыгунка
Аддзяленне чыг.Мінскае аддзяленне
АператарБЧ
Дата адкрыцця1873 год
Ранейшыя назвыСтанцыя Маладжечна-1-Пасажырская Лібава-Роменскай чыгункі
Колькасць платформ3
Колькасць пуцей43
Тып платформаўбакавыя, астраўныя
Форма платформаўпрамыя, выгнутыя
Выхад давул. Вакзальная, Чыгуначная, Паўднёвая
Размяшчэннецэнтр горада Маладзечна
Перасадка на станцыіЛіда, Гродна (паўднёвы захад), Гудагай, Вільнюс (паўночны захад), Круляўшчына, Полацк, Вілейка, Санкт-Пецярбург (паўднёвы ўсход)
Перасадка наА. 2, 3, 5, 6, 6а, 7, 9, 10, 15, 17
Адлегласць да Мінска78 км Яндэкс.Расклады
Адлегласць да Вільнюса-Цэнтральнага114 км 
Тарыфная зона9
Код станцыі162900
Код у АСКЧТ162900
Код у «Экспрэс-3»2100280
Маладзечна (Беларусь)
Маладзечна
Маладзечна

Адна з буйнейшых вузлавых станцый не толькі Мінскага аддзялення, але і ўсёй Беларускай чыгункі. Тут заканчваецца электрыфікаваны ўчастак Мінск — Маладзечна. Ад станцыі адыходзяць чатыры напрамкі: на Полацк, на Ліду, на Вільнюс, на Мінск. Дызель-цягнікамі можна даязджаць да Полацка, Ліды, Гудагая, Круляўшчыны, Вілейкі, Смаргоні і станцыі Ашмяны.

Беларуская чыгунка пачала выконваць чарговы этап работ па электрыфікацыі ўчастка Маладзечна — Гудагай — беларуска-літоўская мяжа, што дазволіць выконваць рух электрацягнікоў да станцыі Вільнюс.

З 1 чэрвеня 2014 года да станцыі «Маладзечна» пачалі штодзённа рухацца 4-вагоныя цягнікі (вытворчасці Stadler FLIRT) рэгіянальных ліній бізнес-класа № 771/772 и № 773/774 у зносінах «Мінск — Маладзечна — Мінск»[2], кошт праезду ў якіх складае 30 200 Br. Састаў знаходзіцца ў пуці 55 хвілін і рухаецца без прамежкавых станцый.

Зноскі

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.

Спасылкі