Фаланстэр

маладзёжная арганізацыя

Моладзевая арганізацыя «Фаланстэр» — маладзёжная арганізацыя, заснаваная ў канцы 2010 года ў Мінску, з’явілася як працяг ініцыятывы супольнасці «Забей». Пазіцыяніруе сябе як інтэлектуальная пляцоўка, якая камбінуе дзейнасць навуковых і асветніцкіх гурткоў, лекцый, дыскусій з практычна арыентаванымі дзеяннямі па прасоўванню новых форм арганізацыі моладзі.

Фаланстэр
Выява лагатыпа
МісіяДапамагаем развіваць грамадзянскія супольнасці праз сацыяльную, культурную і асветніцкую дзейнасць
Дата заснавання23 снежня 2010
Тыпсацыяльная сфера, сацыяльныя навацыі, асвета
Старшыня ПраўленняМіхаіл Волчак
Сайтfalanster.by

Мэты

Арганізацыя ставіць сваёй мэтай стварэнне асновы і ўмоў для ўстойлівага развіцця асветніцкага, грамадзянскага, культурнага боку беларускага грамадства праз прымяненне лічбавых тэхналогій у жыцці людзей і супольнасцяў.

Дзейнасць

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • захаванне адкрытых і свабодных ведаў,
  • дапамога розным супольнасцям у наладжванні ўнутраных камунікацый з выкарыстаннем адкрытага праграмнага забеспячэння,
  • падтрымка юрыдычных інструментаў, якія дапамагаюць абараняць веды ад пагроз,
  • арганізацыя інтэлектуальных публічных мерапрыемстваў.

Арганізацыя з’яўляецца сузаснавальнікам Young Pirates of Europe[en].

Клубы

На базе «Фаланстэра» існуе шэраг адукацыйных клубаў.[1]

Першы Друпал Дзень у Мінску

Drupal-клуб

Drupal-клуб — клуб па вывучэнні сістэмы сайтабудаўніцтва Drupal. Падчас дзейнасці клуба было рэалізавана некалькі сайтаў для некамерцыйных праектаў — Пірацкі Цэнтр[2] і Каталог могілак[3]. Апроч таго, Drupal-клуб праводзіць Drupal-злёты і адзначае Глабальныя дні вывучэння Drupal[4].

Феміда Фаланстэра

Феміда Фаланстэра — клуб па вывучэнні права. Адміністрацыйнае, крымінальнае, аўтарскае права, капірайт і правы чалавека — асноўныя тэмы. Падчас дзейнасці клуба быў створаны «Дапаможнік раварыста».

Linux-клуб

Linux-клуб — клуб па вывучэнні адкрытай аперацыйнай сістэмы Linux і іншых opensource прыкладанняў. На сустрэчах клуба разглядаюцца тэарэтычныя пытанні і вырашаюцца практычныя задачы, якія паўстаюць падчас працы з Linux-сістэмамі.

Кібер Кіно. Кінабункер 4.0-beta

Кібер Кінабункер — клуб аматараў лічбавых тэхналогіяў у сучасным жыцці.На сустрэчах клуба праглядаюцца стужкі на тэму кіберпанку, антыўтопіяў і камп’ютараў, абмяркоўваюцца тэмы праглядаў, развіваюцца магчымыя сцэнары бачання будучыні Беларусі ў глабалізаваным лічбавым свеце.

800x600

800x600 — клуб, які займаецца асветай людзей на прасунутым узроўні валодання камп’ютарам.На базе клуба разглядаюцца:

  • адкрытыя аперацыйныя сістэмы,
  • праграмы з адкрытым зыходным кодам,
  • гульні па-за залежнасцю ад платформы,
  • цікавыя девайсы.

Мэш-клуб

Мэш-клуб — клуб па вывучэнні і развіцці вайфай і мэш-сетак у беларускім грамадстве.На сустрэчах клуба разглядаецца пабудова вайфай-сетак, даследуюцца мэш-тэхналогіі і іх практычнае прымяненне.

Ars nova. Лічбавае мастацтва

Ars nova. Лічбавае мастацтва — клуб па вывучэнні open source графічных праграм.На сустрэчах клуба засвойваецца праца з адкрытымі графічнымі прыладамі Gimp і InkScape.

Моўныя клубы (англійская, нямецкая)

The Falanster’s Speakers Club — клуб рыторыкі англійскай мовы.Асноўныя прынцыпы клуба:

  • адукацыя, якая кіруецца навучэнцамі, а не выкладчыкамі,
  • ролевая структура для актыўнага ўдзела кожнага навучэнца,
  • самастойнае абіранне формы і фармата навучання (выступы, дэбаты, пастаноўкі і г.д.),
  • праца ў камандзе і ўзаемадапамога,
  • ацэнка сваіх поспехаў на падставе самастойна распрацаваных крытэраў.

Wild.de — клуб рыторыкі нямецкай мовы.

Праекты

Праекты «Фаланстэра» — увасабленне розных кірункаў дзейнасці арганізацыі з мэтай уплыву на сацыяльнае, культурнае, эканамічнае і палітычнае жыццё грамадства. Праекты «Фаланстэра» будуюцца паводле прынцыпаў адкрытых супольнасцяў. Усё матэрыялы арганізацыі трымаюцца капілефт-падыходу і публікуюцца пад ліцэнзіяй Creative Commons BY-SA (3.0 ці 4.0)

Вікіфікацыя

Вікіфікацыя — праект арганізацыі, напраўлены на ўмацаванне вікіпедыйнай супольнасці Беларусі (мерапрыемствы ў розных гарадах і мястэчках краіны[5], прыцягненне валанцёраў[6][7][8], праца з медыя-прасторай і піярам дадзенага кірунку).

Перыядычна «Фаланстэр» ладзіць Вікі-дні, мэта якіх развіццё і прасоўванне адкрытых ведаў, а таксама дадаванне артыкулаў і рэдагаванне беларускага раздзелу Вікіпедыі.[9]

Прэзентацыя брашуры «Дапаможнік раварыста» ў Мінску

У 2016 г. скончана праца па стварэнні «Вікі-дапаможніка» — брашуры-інструкцыі для пачаткоўцаў — рэдактараў Вікіпедыі[10]

«Фаланстэр» падтрымлівае міжнародны конкурс «Віківясна-2016»[11].

Дапаможнік раварыста

У межах клуба «Феміда Фаланстэра» ў 2013 г. быў створаны «Дапаможнік раварыста»[12], мэта якога прыцягнуць увагу грамадства да праблемаў веласіпеднага руху Беларусі. Прэзентацыя брашуры адбылася ў Мінску.[13]

«Дапаможнік» выдадзены пад свабоднай ліцэнзіяй Creative Commons і даступны да загрузкі на дзвюх мовах.[14]

У 2014 г. была створана новая версія «Дапаможніка раварыста».Падчас працы над праектам да яго далучылася некалькі дзясяткаў валанцёраў. У гэтым годзе «Дапаможнік» быў прэзентаваны ў шэрагу гарадоў (Мінску, Гомелі, Магілёве, Брэсце, Гродне, Віцебску, Бабруйску).[15][16][17][18][19]

Кампанія «Мяняй правілы!»

У 2014 г. запушчана кампанія «Мяняй правілы!». Яе сутнасць заключаецца ў матывацыі грамаядзян да электроннага ўдзелу грамадства ў супольных справах і вырашэнні агульных праблем на прыкладзе веласупольнасці.[20]

Drupal-злёт

Drupal-злёт — мерапрыемства, мэтай якога з’яўляецца развіццё Drupal-супольнасці Беларусі. У 2011 годзе быў праведзены першы Drupal-злёт, які сабраў каля 70 IT-спецыялістаў. У 2012 годзе на Drupal-злёце[21] было рэалізавана некалькі кірункаў: пераклад модуляў на беларускую мову, у межах хакатона створаны сайт некамерцыйнай ініцыятывы Niekropali.by.[22]

Турнір Нефармалаў

Асобны праект і кірунак дзейнасці — развіццё лакальных супольнасцей. Турнір Нефармалаў[23] прызваны актуалізаваць і развіць дваровы футбол сярод аматарскіх каманд.[24]

Удзел у Руху адкрытых дадзеных

У 2014 г. «Фаланстэр» далучыўся да сусветнага Дня руху за Адкрытыя даныя для абмену досведам і абмеркавання бягучых падзей.[25][26][27][28]

Філіял Творчыя Суполкі

Poster for open CC affiliate in Belarus

У жніўні 2014 года адбылося адкрыццё філіяла Творчых Суполак (Creative Commons) у Беларусі. «Фаланстэр» выступае як інфраструктурная арганізацыя філіяла. Філіял займаецца вывучэннем праблем, звязанных з аўтарскім правам, таксама магчымасці прымянення Creative Commons, GNU GPL і інш, таксаме папулярызуе выкарастанне публічнага ліцэнзавання твораў сярод аўтараў, праводзіць публічныя лекцыі па асновах аўтарскага права і афармлення розных прац у Сеціве.[29]

Галерэя

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі