Марбіян

дэпартамент Францыі

Марбіян (фр.: Morbihan, брэт.: Mor-Bihan) — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Брэтань. Парадкавы нумар 56. Адміністрацыйны цэнтр — Ван. Насельніцтва 643,9 тыс. чалавек (32-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Марбіян
Morbihan
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Марбіян на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар:56
Рэгіён: Брэтань
Прэфектура:Ван
Акруг:3
Кантонаў:42
Камун:261
Статыстыка
Насельніцтва32-е месца
 -1999643,9 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва:94 чал/км²
Плошча:6823 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча тэрыторыі 6823 км². Дэпартамент абмываецца водамі Біскайскага заліва, уключаючы бухту Кіберон і Марбіян, яго тэрыторыя ўключае некалькі астравоў у гэтым залів.

Дэпартамент уключае 3 акругі, 42 кантона і 261 камуну.

Марбіян — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Брэтань.

У Марбіяне знаходзяцца адны з найболей цікавых мегалітаў Францыі — Гаўрыні і Дысіньяк.

Вядомыя асобы

Спасылкі