Масква (рака)

рака ў Расіі
(Пасля перасылкі з Масква-рака)

Масква, Масква-рака — рака ў Цэнтральнай Расіі, у Маскоўскай і часткова ў Смаленскай абласцях, левы прыток Акі (басейн Волгі). На рацэ стаіць горад Масква.

Масква
руск.: Москва
Масква-рака ў г. Масква
Масква-рака ў г. Масква
Характарыстыка
Даўжыня502 (473) км
Басейн17 600 км²
Расход вады109 м³/с
Вадацёк
ВытокМаскоўскае ўзвышша
 • Каардынаты55°28′56″ пн. ш. 35°27′10″ у. д.HGЯO
ВусцеАка
 • Каардынаты55°04′31″ пн. ш. 38°50′44″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэмаАка → Волга → Каспійскае мора
Краіна
Код у ДВР09010101012110000023004
=
physical
Масква (рака)
Масква (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва

Назва ракі мае доўгую і багатую гісторыю вытлумачэння яе паходжання, яна вытлумачвалася са славянскага, фінскага, балцкага моўнага матэрыялу. На сёння пераважае балцкае вытлумачэнне, фінскія версіі прызнаныя ўзніклымі з павярхоўных сугуччаў[1].

Гэта падмацоўваецца і балцкім гідранімічным фонам як на працягу цячэння ракі Масквы, так і на тэрыторыі горада Масква. Балцкія назвы ў рэк Лама, Руза, Мажая, Вярэя, Нара, Сярпея, ад якіх гарады Валакаламск, Руза, Мажайск, Вярэя, Нара-Фамінск, Серпухаў, якія дугой атачаюць Маскву з заходняга боку. У самой Маскве моцны балцкі гідранімічны фон у зоне радыусам 10—15 км ад старога горада, дзе фіксуюцца балцкія назвы (найперш гідронімы, а калі тапонімы, дык вытворныя ад гідронімаў) Яўза, Няглінная, Чармянка, Прэсня, Сетунь, Хімка, Чура, Варгуніха, Кудрына, Бубна, Чачора, Нагаціна, Чартанава[2].

Корань Mask- таксама ў назве бярэзінскай ракі Маска (калі толькі гэтая назва аўтэнтычная, бо складальнік спісу рэк дняпроўскага басейна П. Маштакоў у сваім каталогу не згадвае і не пазначае ракі Маскі, не знайшоўшы яе, такім чынам, на даўнейшых картах[3]).

Звязана з літоўскім maskėti «спешна кудысьці бегаць», maskatuoti «гайдацца падвешаным; гайдаць, зрушваць; спешна ісці; балбатаць; гарэзнічаць», maskatas «лахманы» (кавалкі вопраткі, што развяваюцца на ветры).

Назва канфігурацыйнага значэння, адлюстроўвае выгіны рачнога рэчышча: рака Масква звілістая і ў верхнім цячэнні каля Мажайска, і ў сярэднім каля Звянігарада, і на тэрыторыі цяперашняй Масквы (11 вялікіх петляў на 20-кіламетровай прасторы па прамой)[4].

Тыпалагічныя аналагі — літоўскія водныя назвы тыпу Tabalys, балцкія рачныя назвы тыпу Табола паблізу цячэння ракі Масквы (Таболка і Таболаўка — яе правыя прытокі, Табола — на поўдні ад яе вусця). Яны звязаныя з літоўскім tabaluoti «кідацца ў бакі; хістацца; гайдацца падвешаным; хвалявацца», tabalas «рэч, што гайдаецца»[5][6].

У маскоўскай назве корань Mask- пашыраны пашыральнікам -(u)v-. На Павоччы ён таксама ў рачных назвах Пратва, Смядва[7], на захадзе ад іх у гідронімах Цітва, Водва (з літоўскімі адпаведнікамі Tytuva, Vaduva[8]). Гэты пашыральнік вядомы ў літоўскім словаўтварэнні і асабліва папулярны ў назваўтварэнні: kriokti «раўсці» — kriokuva «рачны парог» (дзе вада раве), ringėti «закручваць» — Ringuva «Звілістая (рака)»[9].

Значэнне рачной назвы Масква можна перадаць як «Звілістая (рака)».

Гідраграфія

Даўжыня па старым рэчышчы 502 км (пасля выпрастання з дапамогай гідратэхнічных збудаванняў — 473 км), плошча басейна 17 600 км². Рака пачынаецца на схіле Смаленска-Маскоўскага ўзвышша і ўпадае ў Аку на тэрыторыі горада Каломны. Агульнае падзенне ад вытока да вусця складае 155,5 м. Воды ракі шырока выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння горада Масквы.

Заўвагі