Мацей Мікітавіч Галоўчынскі

дзяржаўца бірштанскі

Мацей Мікітавіч Галоўчынскі (каля 1470 — пасля 1536) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Мацей Мікітавіч Галоўчынскі
Герб «Лебедзь»
Герб «Лебедзь»
Нараджэннекаля 1470
Смерцьне раней за 1536 ці 1539
РодГалоўчынскія
БацькаМікіта[d]
ЖонкаТаміла Міхайлаўна Мсціслаўская[d]
ДзеціЯраслаў Мацвеевіч Галоўчынскі, Іван Мацеевіч Галоўчынскі[d], Фядора з Галоўчынскіх[d], Даброхна з Галоўчынскіх[d][1][2] і Астафій Мацвеевіч Галоўчынскі

Біяграфія

Сын Мікіты. У Вялікае Княства Літоўскае прыехаў з Масквы сакратаром дачкі Івана III Алены Іванаўны ў 1495 годзе. Намеснік княжацкі і цяцерынскі (1502), бірштонскі, магілёўскі і анікштанскі (1507)[3]. Пасля яе смерці (1513) прызначаны Жыгімонтам Старым намеснікам і дзяржаўцам бірштанскім[4].

У 1536 годзе прасіў польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога, каб пасля яго смерці старостамі бірштонскімі былі яго сыны Яраслаў і Іван. Са сваіх маенткаў выстаўляў у войска ВКЛ 79 вершнікаў[3].

Ад Алены Іванаўны і Аляксандра Ягелончыка атрымаў маёнткі Струня каля Полацка, Стаяцішкі ў Віленскім павеце, Езна ў Ковенскім павеце, Княжыцы і інш[4].

Зноскі

  • а б Галоўчынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  • а б Валерый Пазднякоў. Галоўчынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  • Літаратура

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі