Мацьё Вальбуэна

французскі футбаліст

Мацьё Вальбуэна (фр.: Mathieu Valbuena; нар. 28 верасня 1984, Бруж, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Апалон» з Лімасола. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2010—2015). З’яўляецца атакуючым паўабаронцам і нападнікам, а таксама вядомы сваёй хуткасцю, тэхнічнымі здольнасцямі і чэпкім стылем гульні[3]. З-за свайго маленькага росту Вальбуэна мае мянушку «маленькі веласіпед» (фр.: Le Petit Vélo)[4].

Футбол
Мацьё Вальбуэна
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся28 верасня 1984(1984-09-28)[1][2] (39 гадоў)
Грамадзянства Францыя
Рост167 см
Вага58 кг
Пазіцыявінгер
Інфармацыя пра клуб
КлубРэспубліка Кіпр Апалон
Маладзёжныя клубы
Францыя Бардо
2002—2004Францыя Лангон-Кастэтс
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006Францыя Лібурн-Сен-Сёрэн53 (10)
2006—2014Францыя Алімпік (Марсель)231 (26)
2014—2015Расія Дынама (Масква)29 (6)
2015—2017Францыя Алімпік (Ліён)56 (9)
2017—2019Турцыя Фенербахчэ51 (10)
2019—2023Грэцыя Алімпіякос (Пірэй)98 (14)
2023—Рэспубліка Кіпр Апалон (Лімасол)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2015Францыя Францыя52 (8)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Раннія гады

Вальбуэна пачаў сваю кар’еру ў прафесійным клубе «Бардо». Пасля двух сезонаў у «Бардо» ён далучыўся да аматарскага клуба «Лангон-Кастэ» ў пяты дывізіён французскага футбола. У 2004 годзе далучыўся да клуба «Лібурн», які выступаў у трэцім паводле ўзроўню дывізіёне французскага футбола.

У сезоне 2006 года клуб прабіўся ў Лігу 2, а Вальбуэна быў названы іграком года лігі, што зацікавіла некалькіх прафесійных клубаў Лігі 2 і Лігі 1.

«Алімпік» Марсель

9 чэрвеня 2006 года Вальбуэна падпісаў свой першы прафесійны кантракт пасля ўзгаднення з пераходам у клуб «Алімпік» з Марселя. Ён падпісаў трохгадовы кантракт з клубам і атрымаў кашулю з нумарам 28[5]. Вальбуэна дэбютаваў за клуб 15 ліпеня 2006 года ў матчы трэцяга раўнда Кубка Інтэртота супраць украінскага клуба «Дняпро»[6]. Вальбуэна дэбютаваў за клуб у розыгрышу французскай лігі 19 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Валансьена», выйшаўшы на змену[7]. 19 мая 2007 года Вальбуэна забіў свой першы прафесійны гол у матчы супраць клуба «Сент-Эцьен», а яго каманда перамагла ў той сустрэчы з лікам 2:1.

«Дынама» Масква і «Алімпік» Ліён

2 жніўня 2014 года падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама». Замацаваўся ў аснове маскоўскага клуба і быў прызнаны аматарамі найлепшым футбалістам «Дынама» ў сезоне 2014/15. Улетку 2015 года, з-за выключэння «Дынама» з еўракубкаў і скарачэння бюджэту, цікавасць да Вальбуэна стаў праяўляць ліёнскі «Алімпік». 11 жніўня падпісаў трохгадовы кантракт з французскім клубам[8].

«Фенербахчэ» і «Алімпіякос»

У чэрвені 2017 года перайшоў у турэцкі клуб «Фенербахчэ»[9]. У маі 2019 года абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні сезона і неўзабаве падпісаў кантракт з грэчаскім «Алімпіякосам»[10]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022/23.

У ліпені 2023 года папоўніў склад кіпрскага «Апалона».

Міжнародная кар’ера

Вальбуэна не выклікаўся дзіцяча-юнацкія зборныя Францыі. Тым не менш, пасля яго ўражлівых выступаў у «Марселі», ён быў выкліканы да нацыянальнай каманды трэнерам Раймонам Даменекам на матчы супраць зборных Англіі і Малі ў сакавіку 2008 года[11], але з-за траўмы Мацьё быў вымушаны прапусціць гульні.

Наступны выклік Вальбуэна атрымаў праз два гады ў маі 2010 года, калі ён быў уключаны ў папярэдні спіс з 30 чалавек, якія павінны былі гуляць на чэмпіянаце свету па футболе ў ПАР[12].

Дасягненні

Алімпік Марсель:

  • Чэмпіён Францыі: 2010
  • Уладальнік Кубка лігі Францыі (3): 2010, 2011, 2012
  • Уладальнік Суперкубка Францыі (2): 2010, 2011

Алімпіякос:

Асабістае жыццё

Вальбуэна нарадзіўся ў паўднёва-заходняй камуне Бруж у дэпартаменце Жыронда, яго маці завуць Брыджыт, а бацьку — Карлас[13]. Ён мае іспанскае паходжанне праз свайго бацьку, які родам з горада Вальядалід.

Заўвагі

  • «A Night of Cold and Coldly Calculated Play». New York Times.
  • «Foot — OM : Valbuena, l’increvable „Petit Vélo“» Архівавана 2 снежня 2013.. France Soir.
  • «Marseille : Valbuena signe trois ans» Архівавана 20 ліпеня 2011.. Football365.
  • «Mathieu Valbuena». Football365.
  • «Marseille v. Valenciennes Match Report». Ligue de Football Professionnel.
  • «Лион» объявил о переходе Матье Вальбуэна. football.by
  • Вальбуэна представлен в качестве игрока «Фенербахче». by.tribuna.com
  • Вальбуэна перешел в «Олимпиакос». by.tribuna.com
  • «France call up four new caps» Архівавана 26 кастрычніка 2012.. Fédération Internationale de Football Association.
  • «Liste des 30: Mathieu Valbuena en a pleuré». Chronofoot.
  • «Blanquefort, pays des Valbuena». La Provence.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)