Лімасол

Лімасол (грэч. Λεμεσός, турэцк.: Leymosun) — горад на поўдні Кіпра, другі па велічыні горад краіны, буйны эканамічны, культурны і фінансавы цэнтр. Насельніцтва — 280 тыс. чалавек (2010 г.).

Горад
Лімасол
грэч. Λεμεσός
турэцк.: Leymosun
Краіна
Каардынаты
Мэр
Андрэас Хрысту
Плошча
34,84 км²
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
280 000 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 25
Паштовы індэкс
3010-3050
Афіцыйны сайт
Лімасол на карце Кіпра
Лімасол (Кіпр)
Лімасол
Лімасол (Кіпр)
Лімасол
Лімасольскі замак

Геаграфія

Лімасол знаходзіцца на беразе заліва Акратыры між старажытнымі гарадамі Курыён і Аматус, таму візантыйцы называлі яго Неапаліс («новы горад»). Ад Аматуса да цэнтра сучаснага Лімасола ўздоўж набярэжнай цягнецца турыстычна-курортная зона.

Гісторыя

Найбольш старажытныя магілы датуюцца 2000 гг. да нашай эры. Старажытныя гісторыкі не пакінулі згадак пра год заснавання горада.

У 327 годзе Алена Роўнаапостальная прыняла рашэнне пабудаваць недалёка ад Лімасола царкву.

У 1221 годзе горад пагрузіўся пад зямлю пасля разбуральнага землятрусу.

Насельніцтва

Традыцыйна ў Лімасоле пражывалі як грэкі-кіпрыёты, так і туркі-кіпрыёты. Пасля 1974 года большасць туркаў-кіпрыётаў выехалі на Паўночны Кіпр. У 1990-х частка з іх вярнулася, пасяліўшыся ў турэцкім квартале Лімасола. У горадзе пражывае шмат экспатаў (грэкаў з Грэцыі), англічан, балгар, філіпінцаў, а таксама рускіх[2], маецца невялікая армянская дыяспара (каля 1250 чалавек), якая мае ўласную царкву.

Ураджэнцы

  • Іааніс Франгудзіс (грэч. Ιωαννης Φραγκουδης) — грэчаскі афіцэр артылерыі, ад’ютант грэчаскага караля Георгія І, заняў першае месца ў стральбе з пісталета і другое з баявой вінтоўкі на першай алімпіядзе сучаснасці (Афіны, 1896).
  • Міхаліс Какаяніс (грэч. Μιχαλης Κακοιαννης, нар. у 1922) — сусветна вядомы грэчаскі кінарэжысёр («Грэк Зорба», «Электра», «Іфігенія» і інш.). Узнагароды: Оскар, Каны, Берлін і інш.
  • Кірыякас Іаану (грэч. Κνριακος Ιωαννου, нар. у 1984) — лёгкаатлет, скакун у вышыню, першы прызёр Міжземнаморскіх гульняў 2005 і 2009 гг., другі прызёр на чэмпіянаце свету 2009 г.
  • Маркас Багдаціс (грэч. Μαρκος Παγδατιης, нар. у 1985) — тэнісіст міжнароднага класа, ракетка № 8 у рэйтынгу 2008 г., № 18 у 2010 г.
  • Дэспіна Алімпу — папулярная кіпрыёцкая і грэчаская спявачка.
  • Стэліас Пісіс — кіпрыёцкі спявак і кампазітар, які актыўна займаецца дабрачыннай дзейнасцю.

Культура

У Лімасоле дзейнічае гістарычны музей, які знаходзіцца ў сярэднявечным замку. Ёсць таксама археалагічны музей, мастацкая галерэя, а таксама руіны старога горада.

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)