Мваі Кібакі

Мваі Кібакі (англ.: Mwai Kibaki; 15 лістапада 1931, Гатуяіні, Кенія — 21 красавіка 2022[5]) — прэзідэнт Кеніі з 30 снежня 2002 па 9 красавіка 2013, змяніў на пасадзе папярэдняга кіраўніка дзяржавы з 1978 года Даніэля арапа Моі.

Мваі Кібакі
суахілі: Mwai Kibaki
3-і прэзідэнт Кеніі[d]
30 снежня 2002 — 9 красавіка 2013
ПапярэднікDaniel arap Moi[d]
ПераемнікУхуру Кеніята
Member of the National Assembly[d]
1974 — студзень 2013
ПераемнікMary Wambui[d]
4-ы віцэ-прэзідэнт Кеніі[d]
14 кастрычніка 1978 — 24 сакавіка 1988
ПапярэднікDaniel arap Moi[d]
ПераемнікJosephat Karanja[d]
міністр фінансаў Кеніі[d]
1969 — 1982
ПапярэднікJames Gichuru[d]
ПераемнікArthur Magugu[d]
Нараджэнне15 лістапада 1931(1931-11-15)[1][2][…]
Смерць21 красавіка 2022(2022-04-21)[4] (90 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэннісуахілі: Emilio Stanley Mwai Kibaki
ЖонкаLucy Kibaki[d]
ВеравызнаннеКаталіцкая Царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасцьэканаміст, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кібакі раней займаў пасаду віцэ-прэзідэнта (1978—1988), а таксама шэраг іншых высокіх пастоў ва ўрадзе Кеніі, уключаючы пасады міністра фінансаў (1978—1981), міністра ўнутраных спраў (1982—1988) і міністра аховы здароўя (1988—1991).

У 2005 годзе Кібакі няўдала правёў рэферэндум па стварэнні ў краіне пасады прэм’ер-міністра. На прэзідэнцкіх выбарах 27 снежня 2007 года ён атрымаў перамогу з нязначнай перавагай над лідарам апазіцыі Раілай Адзінгай, што дало апошняму нагоду аспрэчыць вынікі выбараў. Гэта прывяло да пагромаў і міжэтнічных чыстак, у выніку загінула больш за 2500 чалавек. Пры пасрэдніцтве старшыні Афрыканскага саюза прэзідэнта Танзаніі Джакаі Кікветэ і былога генеральнага сакратара ААН Кофі Анана канфлікт быў урэгуляваны стварэннем кааліцыйнага ўрада і прызначэннем Раілы Адзінгі на створаную пасаду прэм’ер-міністра.

Зноскі

  • выгрузка даных FreebaseGoogle.
  • Kenya: Mwai Kibaki, former president, is dead
  • "Kenya Vice President, Emilio Stanley Mwai Kibaki Dies At 90".
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)