Механічная энергія

У фізіцы механічная энергія апісвае суму патэнцыйнай і кінетычнай энергій, якія маюцца ў кампанентах механічнай сістэмы. Механічная энергія — гэта энергія, звязаная з рухам аб'екта або яго становішчам, якая мае здольнасць выконваць механічную работу.[1][2]

Захаванне механічнай энергіі

Закон захавання механічнай энергіі сцвярджае, што калі цела ці сістэма падвяргаецца дзеянню толькі кансерватыўных сіл, то поўная механічная энергія гэтага цела ці сістэмы застаецца пастаяннай. У ізаляванай сістэме, дзе дзейнічаюць толькі кансерватыўныя сілы, поўная механічная энергія захоўваецца.[3]

Адрозненне ад іншых відаў энергіі

Класіфікацыя энергіі па розных «тыпах» часта адпавядае межам абласцей даследавання ў прыродазнаўчых навуках.

Зноскі