Мухамед Мурсі

егіпецкі дзяржаўны дзеяч

Мухамед Мурсі Іса аль-Аят (араб. محمد مرسى عيسى العياط‎‎; 20 жніўня 1951 — 17 чэрвеня 2019) — егіпецкі дзяржаўны дзеяч. Пяты прэзідэнт Егіпта з 30 чэрвеня 2012 года да 3 ліпеня 2013 года.

Мухамед Мурсі
араб. مُحمَّد مُرسي‎‎
прэзідэнт Егіпта[d]
30 чэрвеня 2012 — 3 ліпеня 2013
ПапярэднікМахамед Хусейн Тантаві
ПераемнікАдлі Мансур
27-ы генеральны сакратар Руху недалучэння[d]
30 чэрвеня 2012 — 30 жніўня 2012
ПапярэднікМахамед Хусейн Тантаві
ПераемнікМахмуд Ахмадзінежад
Нараджэнне8 жніўня 1951(1951-08-08)[1]
Смерць17 чэрвеня 2019(2019-06-17)[2][3][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
ЖонкаNaglaa Mahmoud[d]
ДзеціAbdullah Morsi[d]
Веравызнаннеіслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасцьпалітык, інжынер, выкладчык універсітэта, матэрыялазнавец
Месца працы
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
Order of the Nile Order of the Republic Order of Merit Order of the Virtues Order of Independence
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З’яўляўся старшынёй Партыі свабоды і справядлівасці, якая была ўтворана «братамі-мусульманамі» 30 красавіка 2011 пасля рэвалюцыі ў Егіпце. У 2012 годзе Мухамед Мурсі перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Егіпце. 3 ліпеня 2013 адхілены ад улады вайскоўцамі на фоне масавых пратэстаў супраць яго кіравання.

21 красавіка 2015 года ён прысуджаны да 20-гадовага турэмнага зняволення за забойствы дэманстрантаў у 2012 годзе. 16 мая 2015 яму і шаснаццаці яго прыхільніам вынесены смяротны прысуд па абвінавачванні ў дачыненні да масавых уцёкаў зняволеных з турмаў падчас «арабскай вясны» ў 2011 годзе. 18 чэрвеня 2016 смяротны прысуд быў адменены пад ціскам міжнароднай супольнасці, Мухамед Мурсі прысуджаны да пажыццёвага зняволення за шпіянаж на карысць Катара.

Таксама ён абвінавачваўся ў шпіянажы ў сувязі з меркаванымі кантактамі з палестынскай ісламісцкай групоўкай «ХАМАС». 17 чэрвеня 2019 Мухамед Мурсі страціў прытомнасць у судзе пасля слуханняў, а затым памёр[6].

Зноскі

  • Mohammed Mursi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • https://www.bbc.com/news/world-middle-east-48668941
  • https://www.reuters.com/article/us-egypt-mursi-idUSKCN1TS0QX
  • reuters.com
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)