Міністэрства ўнутраных спраў СССР

Міністэрства ўнутраных спраў СССР (руск.: Министерство внутренних дел СССР) — цэнтральны саюзна-рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік па барацьбе са злачыннасцю і падтрыманні грамадскага парадку ў 19461960 і 19681991 гадах. Да распаду СССР аб'ядноўвала 15 рэспубліканскіх МУС саюзных рэспублік. Колькасць у 1953 годзе — 1 095 678 чалавек.[1]

Міністэрства ўнутраных спраў СССР
скарочана — МУС СССР
Выява лагатыпа
Кукарда савецкай міліцыі з эмблемай
Агульная інфармацыя
КраінаСССР
Дата стварэння15 сакавіка 1946 і 13 снежня 1968
Папярэдняе ведамстваНКУС СССР
(1934 — 1946 гг.)
Дата скасавання26 снежня 1991
Заменена наміністэрства ўнутраных спраў РСФСР[d], Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікi Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, Ministry of the Interior of the Republic of Latvia[d], Ministry of the Interior of Lithuania[d], Ministry of the Interior[d], Ministry of Internal Affairs[d], Police of the Republic of Armenia[d], Ministry of the Interior[d], Міністэрства ўнутраных спраў Малдовы[d], Ministry of Internal Affairs (Turkmenistan)[d], Ministry of Internal Affairs[d], Ministry of Internal Affairs of Kazakhstan[d] і Ministry of Internal Affairs[d]
Вышэйшае ведамстваСавет Міністраў СССР
Кабінет Міністраў СССР
Штаб-кватэраМасква,
Адказныя міністрыС. Н. Круглоў (першы)
В. П. Бараннікаў (апошні)
Падведамныя органыАБКСУ
15 рэспубліканскіх МУС

Гісторыя міністэрства

1946 — 1960 гады

Службовае пасведчанне, намесніка міністра МУС СССР, 1985
Службовае пасведчанне, намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення ГУ МУС СССР, 1990. У. М. Максімчука,

18 сакавіка 1946 г. V сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР, а народных камісарыятаў — у міністэрствы. НКУС СССР ператвараецца ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР (МУС СССР).

У студзені 1947 г. Пастановай Савета Міністраў СССР унутраныя войскі з МУС СССР перадаюцца ў МДБ СССР. Памежныя войскі, канвойныя часці і войскі МУС па ахове аб'ектаў прамысловасці і чыгунак застаюцца ў падпарадкаванні МУС СССР.Пачынаецца працэс па вываду сілавога складніку з МУС СССР, да 1953 г. у складзе МУС застаюцца лагеры, кіраванні і прадпрыемствы вытворча-гаспадарчай дзейнасці (будаўнічыя, геолагаразведкі, здабычы карысных выкапняў, лясныя і г.д.):

  • У жніўні 1947 г. прынята пастанова Савета Міністраў СССР, па якім Аддзел урадавай сувязі і Упраўленне войскаў урадавай сувязі з падпарадкавання МУС перадаюцца ў МДБ СССР.
  • У красавіку 1948 г. часткі па ахове асабліва важных аб'ектаў прамысловасці МУС СССР перадаюцца МДБ СССР.
  • У кастрычніку 1949 г. У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 13 кастрычніка 1949 г. Ваенна-будаўнічае ўпраўленне, Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў (ГУПВ) і часткі пагранвойскаў, Галоўнае ўпраўленне міліцыі (крымінальны вышук, АБКСУ, міліцыя) перададзены ў распараджэнне МДБ СССР.
  • У сакавіку 1949 г. паводле пастановы Савета Міністраў СССР з 3 спецыяльных аддзелаў МУС у склад МДБ перададзена Дзяржаўнае сховішча каштоўнасцей, на базе якога арганізаваны Спецаддзел (Дзяржсхоў) МДБ СССР.
  • У ліпені 1950 г. Асобая нарада і Галоўнае ўпраўленне па аператыўным вышуку (барацьба з бандытызмам) з МУС СССР перададзены ў распараджэнне МДБ СССР.

Пасля смерці І. В. Сталіна на сумесным пасяджэнні Пленума ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прынята рашэнне пра аб'яднанне МДБ СССР і МУС СССР у адно Міністэрства — МУС СССР. Адпаведны закон прыняты 15 сакавіка 1953 года[2]. Л. П. Берыя прызначаны Міністрам унутраных спраў СССР і намеснікам старшыні Савета Міністраў СССР.

У сакавіку 1953 г. у сувязі з вызваленнем МУС СССР ад вытворча-гаспадарчай дзейнасці з МУС СССР у склад іншых міністэрстваў і ведамстваў перададзена больш за 21 падраздзяленне. Таксама ў Міністэрства юстыцыі СССР перададзены Галоўнае ўпраўленне лагераў, Упраўленне дзіцячых калоній і выпраўленча-працоўныя ўстановы, за выключэннем тых, у якіх утрымліваліся асуджаныя за дзяржаўныя злачынствы.

Чэрвень 1953 г. Міністрам унутраных спраў СССР ізноў прызначаны Сяргей Нічыпаравіч Круглоў .

1 верасня 1953 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР скасавана Асобая нарада пры Міністру ўнутраных спраў.

21 студзеня 1954 г. Пастановай СМ СССР Галоўнае ўпраўленне лагераў (Гулаг) і Упраўленне дзіцячых калоній (УДК) з Міністэрства юстыцыі СССР ізноў перададзены ў склад МУС СССР.

Паводле даных МУС СССР на 1 красавіка 1954 г. у Гулагу было 1 млн 360 тыс. зняволеных. З іх за контррэвалюцыйныя злачынствы адбывалі пакаранне 448 тыс. чалавек, за цяжкія крымінальныя злачынствы — каля 680 тыс. Сярод зняволеных амаль 28 % складала моладзь да 25 гадоў.

13 сакавіка 1954 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР утвораны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў СССР і яго Старшынёй прызначаны былы Першы намеснік Міністра ўнутраных спраў СССР Іван Аляксандравіч Сяроў. Міліцыя засталася ў складзе МУС СССР.

22 лютага 1955 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР утворана Міністэрства ўнутраных спраў РСФСР (міністэрства ўнутраных спраў іншых саюзных і аўтаномных рэспублік існавалі і раней.)

Люты 1956 г. Міністрам унутраных спраў СССР прызначаны Мікалай Паўлавіч Дудараў .

25 кастрычніка 1956 г. ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР прынялі пастанову аб мерах па паляпшэнні працы Міністэрства ўнутраных спраў СССР». Органы МУС рэарганізаваны ва ўпраўленні (аддзелы) унутраных спраў выканкамаў Саветаў. Тым самым адраджалася сістэма двайнога падпарадкавання: мясцовым Саветам і вышэйстаячым органам МУС.

13 студзеня 1960 г. Міністэрства ўнутраных спраў СССР скасавана; яго функцыі перададзены міністэрствам унутраных спраў саюзных рэспублік[3]. У пастанове Савета Міністраў СССР ад 13 студзеня 1960 г. «Аб мерапрыемствах, звязаных са скасаваннем МУС СССР» гаварылася наступнае:

  • Скасаваць: Галоўнае ўпраўленне міліцыі (ГУМ), Галоўнае ўпраўленне месцаў зняволення (былы ГУЛАГ), Галоўнае ўпраўленне пажарнай аховы, Галоўнае ўпраўленне ўнутраных і канвойных войскаў, Галоўнае ўпраўленне ваеннага забеспячэння, Упраўленне кадраў, Упраўленне навучальных устаноў, ГАСУ, Фінансава-планавае ўпраўленне , Ваенна-мабілізацыйны аддзел, 2 спецаддзел, Аддзел дзіцячых калоній, Аддзел капітальнага будаўніцтва, Юрыдычны аддзел, Аддзел перавозак, Галоўную бухгалтэрыю і Сакратарыят МУС СССР.
  • Перадаць у МУС РСФСР: 1 і 3 спецаддзелы.
  • Пераўтварыць Галоўнае архіўнае ўпраўленне МУС у Галоўнае архіўнае ўпраўленне пры Савеце Міністраў СССР.
  • Перадаць Галоўнае ўпраўленне геадэзіі і картаграфіі з МУС у Міністэрства геалогіі і аховы нетраў СССР.
  • Перадаць Аддзел фельдсувязі з МУС у Міністэрства сувязі СССР.
  • Перадаць Штаб мясцовай проціпаветранай абароны краіны з МУС у Міністэрства абароны СССР.
  • Перадаць Аддзяленне па вышуку асоб, якія страцілі сувязь са сваякамі, ГУМ МУС СССР у распараджэнне Выканкама саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР.
  • Перадаць групу пашпартнага аддзела ГУМ МУС СССР па рэгістрацыі, уліку і афармленню дазволаў на выезд за мяжу і ўезд у СССР у КДБ пры Савеце Міністраў СССР.

Гісторыя саюзна-рэспубліканскага ведамства (НКУС, МУС), якое практычна цалкам кантралявала жыццё Савецкай дзяржавы, перапынілася на шэсць з паловай гадоў.

Знак «Выдатнік Міліцыі» МАГП

Міністэрства аховы грамадскага парадку (МАГП)

30 жніўня 1962 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета РСФСР пераўтварыў Міністэрства ўнутраных спраў РСФСР у Міністэрства аховы грамадскага парадку (МАГП) РСФСР. Аналагічныя ўказы прыняты ва ўсіх саюзных і аўтаномных рэспубліках СССР.

26 ліпеня 1966 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб стварэнні Саюзна-рэспубліканскага міністэрства аховы грамадскага парадку СССР» было адноўлена цэнтралізаванае кіраванне органамі міліцыі ў маштабе краіны (МАГП СССР).

17 верасня 1966 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета РСФСР скасаваў Міністэрства аховы грамадскага парадку РСФСР у сувязі з ускладаннем яго функцый на МАГП СССР. (Міністэрства аховы грамадскага парадку іншых саюзных рэспублік і аўтаномных рэспублік працягнулі сваё існаванне.)

МУС СССР

25 лістапада 1968 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прыняў Указ «Аб пераназванні Міністэрства аховы грамадскага парадку СССР у Міністэрства ўнутраных спраў СССР». Аналагічныя ўказы прыняты ў саюзных і аўтаномных рэспубліках СССР.

У кастрычніку 1989 г. ізноў утворана Міністэрства ўнутраных спраў РСФСР.

Перыяд распаду СССР

РСФСР (Расія)

18 жніўня 1991 года «Дзеля захавання канстытуцыйнага парадку і цэласнасці СССР», па ініцыятыве старшыні КДБ і першых асоб урада СССР, быў сфарміраваны Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ДКНС) СССР, у склад якога ўвайшоў і міністр унутраных спраў СССР Б. К. Пуга. У Маскву былі ўведзены войскі і танкі. З-за сваіх нерашучых дзеянняў перад масавымі антысавецкімі і антыкамуністычнымі дэманстрацыямі (пераважна ў Маскве), ДКНС 21 жніўня пацярпеў паражэнне і самараспусціўся. 22 жніўня Б. К. Пуга загінуў дома пры нявысветленых акалічнасцях[4]. 29 жніўня апошнім міністрам унутраных спраў СССР стаў міністр унутраных спраў РСФСР генерал-палкоўнік В. П. Бараннікаў[5]. Некаторы час ён сумяшчаў кіраўніцтва саюзным і расійскім міністэрствамі, потым 13 верасня 1991 года быў вызвалены ад пасады ва ўрадзе РСФСР, якую заняў яго намеснік А. Ф. Дунаеў.

19 снежня 1991 г. прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў пастанову расійскага ўрада аб спыненні дзейнасці МУС СССР на тэрыторыі Федэрацыі[6].

26 снежня 1991 г. Савет Рэспублік Вярхоўнага Савета СССР прыняў дэкларацыю № 142-Н аб спыненні існавання СССР у сувязі з утварэннем СНД. Усе органы, установы і арганізацыі МУС СССР на тэрыторыі Расіі былі пераведзены пад юрысдыкцыю Расійскай Федэрацыі з уключэннем іх у сістэму МУС Расіі.

Кіраўнікі

Імя
(Гады жыцця)
Тэрмін паўнамоцтваўКіраўнік урада
ПачатакКанец
Народны камісар унутраных спраў РСФСР
1Аляксей Іванавіч Рыкаў
(1881 - 1938)
8 лістапада 191717 лістапада 1917Уладзімір Ленін (1917 - 1924)
2Рыгор Іванавіч Пятроўскі
(1878 - 1958)
17 лістапада 191730 сакавіка 1919Уладзімір Ленін (1917 - 1924)
3Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі
(1877 - 1926)
30 сакавіка 19196 ліпеня 1923Уладзімір Ленін (1917 - 1924)
4Аляксандр Георгіевіч Белабародаў
(1891 - 1938)
6 ліпеня 19232 студзеня 1928Уладзімір Ленін (1917 - 1924)
Аляксей Рыкаў (1924 - 1929)
5Уладзімір Мікалаевіч Талмачоў
(1887 - 1937)
2 студзеня 192831 снежня 1930Аляксей Рыкаў (1924 - 1929)
Сяргей Сырцоў (1929 - 1930)
Данііл Сулімаў (1930 - 1937)
Народны камісар унутраных спраў СССР
1Генеральны камісар дзяржбяспекі
Генрых Рыгоравіч Ягода
(1891 - 1938)
10 ліпеня 193425 верасня 1936Вячаслаў Молатаў (1930 - 1941)
2Генеральны камісар дзяржбяспекі
Мікалай Іванавіч Яжоў
(1895 - 1940)
26 верасня 193625 лістапада 1938Вячаслаў Молатаў (1930 - 1941)
3Генеральны камісар дзяржбяспекі, з 9.07.1945 г. - Маршал Савецкага Саюза
Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя
(1899 - 1953)
25 лістапада 193829 снежня 1945Вячаслаў Молатаў (1930 - 1941)
Іосіф Сталін (1941 - 1953)
4Генерал-палкоўнік
Сяргей Нічыпаравіч Круглоў
(1907 - 1977)
29 снежня 194515 сакавіка 1946Іосіф Сталін (1941 - 1953)
Міністр унутраных спраў СССР
1Генерал-палкоўнік
Сяргей Нічыпаравіч Круглоў
(1907 - 1977)
19 сакавіка 19465 сакавіка 1953Іосіф Сталін (1941 - 1953)
2Маршал Савецкага Саюза
Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя
(1899 - 1953)
5 сакавіка 195326 чэрвеня 1953Георгій Малянкоў (1953 - 1955)
3Генерал-палкоўнік
Сяргей Нічыпаравіч Круглоў
(1907 - 1977)
26 чэрвеня 195331 студзеня 1956Георгій Малянкоў (1953 - 1955)
Мікалай Булганін (1955 - 1958)
4Мікалай Паўлавіч Дудараў
(1906 - 1977)
31 студзеня 195613 студзеня 1960Мікалай Булганін (1955 - 1958)
Мікіта Хрушчоў (1958 - 1964)
Міністр унутраных спраў РСФСР
1Генерал-лейтэнант
Мікалай Паўлавіч Стаханаў
(1901 - 1977)
13 студзеня 196025 ліпеня 1961Дзмітрый Сцяпанавіч Палянскі (1958 - 1962)
2Генерал унутранай службы 2-га рангу
Вадзім Сцяпанавіч Цікуноў
(1921 - 1980)
25 ліпеня 196130 жніўня 1962Дзмітрый Сцяпанавіч Палянскі (1958 - 1962)
Міністр аховы грамадскага парадку РСФСР
1Генерал унутранай службы 2-га рангу
Вадзім Сцяпанавіч Цікуноў
(1921 - 1980)
30 жніўня 196217 верасня 1966Дзмітрый Сцяпанавіч Палянскі (1958 - 1962)
Генадзь Іванавіч Крумкачоў (1962 - 1971)
Міністр аховы грамадскага парадку СССР
1Генерал-палкоўнік
Мікалай Анісімавіч Шчолакаў
(1910 - 1984)
17 верасня 196625 лістапада 1968Аляксей Касыгін (1964 - 1980)
Міністр унутраных спраў СССР
5Генерал арміі
Мікалай Анісімавіч Шчолакаў
(1910 - 1984)
25 лістапада 196817 снежня 1982Аляксей Касыгін (1964 - 1980)
Мікалай Ціханаў (1980 - 1985)
6Генерал арміі
Віталь Васільевіч Федарчук
(1918 - 2008)
17 снежня 198224 студзеня 1986Мікалай Ціханаў (1980 - 1985)
Мікалай Рыжкоў (1985 - 1990)
7Генерал-палкоўнік
Аляксандр Уладзіміравіч Уласаў
(1932 - 2002)
24 студзеня 198620 кастрычніка 1988Мікалай Рыжкоў (1985 - 1990)
8Генерал-лейтэнант
Вадзім Віктаравіч Бакацін
(нар. 1937)
20 кастрычніка 19881 снежня 1990Мікалай Рыжкоў (1985 - 1990)
9Генерал-палкоўнік
Барыс Карлавіч Пуга
(1937 - 1991)
1 снежня 199022 жніўня 1991Мікалай Рыжкоў (1985 - 1990)
Валянцін Паўлаў (1991)
10Генерал-палкоўнік
Віктар Паўлавіч Бараннікаў
(1940 - 1995)
29 жніўня 199126 снежня 1991Іван Сілаеў (1991)

Знакі адрознення

Навучальныя ўстановы МУС СССР

Знак
Вышэйшай школы МУС СССР
Знак Вышэйшага палітычнага вучылішча МУС СССР імя 60-годдзя УЛКСМ
  • Акадэмія МУС СССР (Масква) — цяпер Акадэмія кіравання МУС РФ

Унутраныя войскі

  • Новасібірскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС СССР — цяпер Новасібірскі ваенны інстытут унутраных войскаў МУС РФ імя генерала арміі І.К. Якаўлева
  • Арджанікідзеўскае вышэйшае ваеннае каманднае Чырванасцяжнае вучылішча МУС СССР імя С.М. Кірава — Паўночна-Каўказскі ваенны інстытут унутраных войскаў МУС РФ расфарміраваны ў 2011 г.
  • Пермскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча МУС СССР — цяпер Пермскі ваенны інстытут унутраных войскаў МУС РФ
  • Саратаўскае вышэйшае ваеннае каманднае Чырванасцяжнае вучылішча МУС СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага — цяпер Саратаўскі ваенны інстытут унутраных войскаў МУС
  • Харкаўскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу МУС СССР — цяпер Акадэмія ўнутраных войскаў МУС Украіны
  • Ташкенцкае вышэйшае ваенна-тэхнічнае вучылішча ўнутраных войскаў МУС СССР — цяпер Ташкенцкае вышэйшае ваенна-тэхнічнае вучылішча МУС Рэспублікі Узбекістан
  • Вышэйшае палітычнае вучылішча МУС СССР імя 60-годдзя УЛКСМ (Ленінград) — цяпер Санкт-Пецярбургскі ваенны інстытут унутраных войскаў МУС РФ

Пажарная ахова

  • Вышэйшая інжынерная пажарна-тэхнічная школа МУС СССР (Масква) — цяпер Акадэмія Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы МНС РФ
  • Ленінградская вышэйшая пажарна-тэхнічная школа МУС СССР — цяпер Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы МНС РФ
  • Іванаўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР
  • Іркуцкае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР
  • Свярдлоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР

Украінская ССР

  • Львоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР
  • Харкаўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР
  • Чаркаскае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР

Узбекская ССР

  • Ташкенцкае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР

Казахская ССР

  • Алма-Ацінскае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР

Вышэйшыя школы МУС

  • Валгаградская вышэйшая следчая школа МУС СССР — цяпер Валгаградская акадэмія МУС РФ
  • Вышэйшая юрыдычная завочная школа (ВЮЗШ) МУС СССР (Масква)
  • Горкаўская вышэйшая школа МУС СССР — цяпер Ніжагародская акадэмія МУС РФ
  • Маскоўская вышэйшая школа МУС СССР — цяпер Маскоўскі ўніверсітэт МУС РФ
  • Омская вышэйшая школа МУС СССР — цяпер Омская акадэмія МУС РФ
  • Разанская вышэйшая школа МУС СССР — цяпер Акадэмія права і кіраванні Федэральнай службы выканання пакаранняў МЮ РФ
  • Цюменская вышэйшая школа МУС СССР — цяпер Цюменскі інстытут павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў МУС РФ
  • Уфімская вышэйшая школа МУС СССР — цяпер Уфімскі юрыдычны інстытут МУС РФ
  • Хабараўская вышэйшая школа МУС СССР — цяпер Далёкаўсходні юрыдычны інстытут МУС РФ

Украінская ССР

Беларуская ССР

Узбекская ССР

  • Ташкенцкая вышэйшая школа МУС СССР — цяпер Акадэмія МУС РУ

Казахская ССР

  • Карагандзінская вышэйшая школа МУС СССР — цяпер Карагандзінская акадэмія Міністэрствы ўнутраных спраў Рэспублікі Казахстан імя Барымбека Бейсенава

Галоўнае ўпраўленне выканання пакаранняў

  • Барнаульская сярэдняя спецыяльная школа падрыхтоўкі начальніцкага складу МУС СССР - цяпер Барнаульскі юрыдычны інстытут МУС РФ
  • Уладзімірская сярэдняя спецыяльная школа падрыхтоўкі начальніцкага складу МУС СССР
  • Валагодская сярэдняя спецыяльная школа падрыхтоўкі начальніцкага складу МУС СССР
  • Растоўская сярэдняя спецыяльная школа падрыхтоўкі начальніцкага складу МУС СССР

Украінская ССР

  • Львоўская сярэдняя спецыяльная школа падрыхтоўкі начальніцкага складу МУС СССР

Казахская ССР

  • Чымкенцкая сярэдняя спецыяльная школа падрыхтоўкі начальніцкага складу МУС СССР

Літоўская ССР

  • Вільнюская сярэдняя спецыяльная школа падрыхтоўкі начальніцкага складу МУС СССР імя Ю.Ю. Барташунаса

Міліцыя

  • Астраханская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Белгародская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Бранская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Варонежская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Ялабужская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Калінінградская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі — цяпер Калінінградскі юрыдычны інстытут МУС Расіі
  • Краснадарская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Краснаярская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Ленінградская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Маскоўская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Ніжнетагільская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Новасібірская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Арлоўская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі (у народзе — Школа ДАІ) — цяпер Арлоўскі юрыдычны інстытут МУС Расіі

Украінская ССР

  • Днепрапятроўская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Данецкая сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Івана-Франкоўская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Ільвоўская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Адэская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Херсонская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі

Беларуская ССР

  • Мінская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі
  • Магілёўская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі (транспартнай міліцыі)

Казахская ССР

  • Алма-Ацінская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі - цяпер Алмацінская акадэмія Міністэрствы ўнутраных спраў Рэспублікі Казахстан

Азербайджанская ССР

  • Бакінская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі ім. Рызаева

Літоўская ССР

  • Каўнаская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі

Малдаўская ССР

  • Кішэнёўская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі

Латвійская ССР

  • Рыжская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі

Кыргызская ССР

  • Фрунзенская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі

Таджыкская ССР

  • Душанбінская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі

Туркменская ССР

  • Ашхабадская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі

Эстонская ССР

  • Талінская сярэдняя спецыяльная школа міліцыі

Асноўную сетку спецыялізаваных навучальных устаноў сістэмы МУС СССР складалі сярэднія і сярэдне-спецыяльныя школы міліцыі, якія за 2-3 гады рыхтавалі юрыстаў-прававедаў з сярэдне-спецыяльнай юрыдычнай адукацыяй.Толькі ва УССР іх налічвалася не меней пяці: Адэская, Львоўская, Данецкая, Івана-Франкоўская, Днепрапятроўская.Праўда, былі і сярэдне-спецыяльныя школы міліцыі з вузкай спецыялізацыяй — у г. Магілёў (Беларуская ССР) размяшчалася адзіная на ўвесь СССР сярэдне-спецыяльная школа міліцыі, якая рыхтавала спецыялістаў для органаў унутраных спраў на транспарце.

Народныя дружыны

Апроч міліцыі, у забеспячэнні грамадскага парадку бралі ўдзел добраахвотныя народныя дружыны (ДНД), якія ствараліся на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах, а таксама на аснове першасных камсамольскіх, партыйных і прафсаюзных аддзяленняў. Асабовы склад ДНД складаўся з партыйных і камсамольскіх актывістаў, а таксама простых грамадзян.

Гл. таксама

Зноскі