Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Новы Свержань)

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у в. Новы Свержань (Стаўбцоўскі раён). Помнік архітэктуры барока.

Праваслаўны храм
Царква Успення Прасвятой Багародзіцы
Успенская царква
Успенская царква
53°27′08″ пн. ш. 26°44′12″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
ВёскаНовы Свержань
КанфесіяБеларуская праваслаўная царква
ЕпархіяМаладзечанская епархія
Ордэнская прыналежнасцьБазыльяне
Архітэктурны стыльбарока
ЗаснавальнікМіхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Першае згадванне1590
Дата заснавання1743
Дата пабудовы1743 год
СтатусАхоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000619шыфр 612Г000619
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Царква ў пач. XX ст.
Інтэр'ер царквы ў 1910 годзе

Амаль адначасова з Петрапаўлаўскім касцёлам, у 1590 годзе, Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка заснаваў у Новым Свержані ўніяцкую Успенскую царкву, магчыма, вымушаны падтрымліваць традыцыі Храптовічаў. Дакументам ад 10 верасня 1592 года ён вылучыў на гэтую царкву тры валокі зямлі, сенажаць і бясплатны памол на млыне.

Мураваны касцёл пры заснаваным князем Міхаілам Радзівілам манастыры базыльян на месцы драўлянай царквы узведзены ў 1743 г. як. Пасля скасавання ордэна ў 1833 г. пераасвячона ў праваслаўную царкву.

У час Вялікай Айчыннай вайны была пашкоджана: купал-званіца разбіты снарадамі, у некаторых месцах адбіта тынкоўка, прабіты дах. У канцы 1940-х гг. адрамантавана. Да 1980-х гг. не дзейнічала.

Архітэктура

Успенская царква

Храм аднавежавы, складаецца з прамавугольных у плане асноўнага і алтарнага аб'ёмаў. Па баках апошняга прыбудаваны рызніцы. Над бабінцам надбудавана квадратная ў плане вежа, увянчаная фігурнай барочнай галоўкай. Грані яе апрацаваны плоскімі арачнымі нішамі, якія імітуюць вокны. Вянчае вежу фігурная барочная галоўка. Сцены царквы ў верхняй частцы члянёны паўцыркульнымі вокнамі з раструбамі ў абодва бакі. Адзіным дэкаратыўным элементам фасада з'яўляецца партал бакавога заходняга ўвахода.

Інтэр'ер зальнага тыпу. У паўночнай частцы асноўнага аб'ёму вылучаны бабінец з двума бакавымі ўваходамі. Хоры падтрымліваюцца дзвюма драўлянымі калонкамі. Перакрыцце бэлечнае з плоскай падшыўной столлю.

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі