Надзея Валер’еўна Скардзіна

беларуская біятланістка

Надзе́я Вале́р’еўна Скардзі́на (27 сакавіка 1985, Ленінград, РСФСР) — беларуская біятланістка, алімпийская чэмпіёнка ў эстафеце на Алімпійскіх гульнях у Пхенчхане. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2018).

Біятлон
Надзея Скардзіна
Агульная інфармацыя
Поўнае імяНадзея Валер’еўна Скардзіна
Нарадзілася27 сакавіка 1985(1985-03-27) (39 гадоў)
ГрамадзянстваСцяг Беларусі Беларусь
ПражываннеМінск, Беларусь
Рост/Вага160 см/51 кг
Захапленніхадзіць у паходы,
скалалажанне і валейбол
Трапнасць стральбы
Паводле даных за2012/2013
Агульная трапнасць92,35%
Лежачы90,71%
Стоячы93,99%
Кар’ера (Кубак свету)
Асабістых подыумаў6 ( x 1 + x 1 + x 4)
Подыумаў у эстафетах7 ( x 1 + x 3 + x 3)
Алімпійскія гульні
БронзаСочы 2014індывідуальная гонка 15 км
ЗолатаПхенчхан 2018эстафета
Чэмпіянаты свету
БронзаХанты-Мансійск 2011эстафета 4x6 км
Чэмпіянаты Еўропы
ЗолатаБанска 2007эстафета 4x6 км
Універсіяды
СрэбраТурын 2007індывідуальная гонка 15 км
ЗолатаТурын 2007мас-старт 12,5 км
ЗолатаТурын 2007эстафета 3x6 км
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн «За асабістую мужнасць»
Ордэн «За асабістую мужнасць»
Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Бронзавая прызёрка Чэмпіянату свету па біятлоне ў эстафеце. Удзельніца Алімпійскіх гульняў, прызёрка Кубка свету па біятлоне. Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы ў індывідуальнай гонцы на 15 км.

29.11.2017 Надзея Скардзіна выйграла індывідуальную гонку на 15 км на першым этапе Кубка свету 2017/18, што праходзіў у шведскім Эстэрсундзе. Падчас наступнай 15-кіламетровай гонкі 11.1.2018 ў нямецкім Рупольдзінгу Надзея Скардзіна фінішавала сёмай. Але гэтага аказалася дастаткова, каб утрымаць першае месца агульнага заліку, і беларуска здабыла малы Крышталёвы глобус.

29 кастрычніка 2020 года Надзея падпісала ліст спартсменаў супраць гвалту і за адстаўку А. Лукашэнка[1]

Агульны залік Кубка свету

  • сезон 2007—2008, нумар 70
  • сезон 2008—2009, нумар 38
  • сезон 2009—2010, нумар 30
  • сезон 2010—2011, нумар 24
  • сезон 2011—2012, нумар 40
  • сезон 2012—2013, нумар 18
  • сезон 2013—2014, нумар 17
  • сезон 2014—2015, нумар 12
  • сезон 2015—2016, нумар 19
  • сезон 2016—2017, нумар 18
  • сезон 2017—2018, нумар 18

Зноскі

Спасылкі