Зімовыя Алімпійскія гульні 2014

Зімовыя Алімпійскія гульні 2014, афіцыйна вядомыя як XXII Алімпійскія зімовыя гульні (англ.: 2014 Winter Olympics), прайшлі ў Сочы 7 лютага23 лютага 2014 года. Сталіца Алімпійскіх гульняў — 2014 была выбрана пад час 119-й сесіі МАК у Гватэмале 4 ліпеня 2007 года. На тэрыторыі Расіі Алімпійскія гульні адбыліся ў другі раз (да гэтага ў Маскве ў 1980 годзе прайшлі Летнія Алімпійскія гульні), i ўпершыню — зімовыя Гульні. Пасля заканчэння Алімпійскіх гульняў на тых жа аб'ектах былі праведзены Зімовыя Паралімпійскія гульні 2014. Арганізацыяй зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2014 года займаўся Аргкамітэт «Сочы 2014».

XXII зімовыя Алімпійскія гульні
Эмблема
Афіцыйны лагатып
Горад-арганізатарРасія Сочы
Краіны-ўдзельніцы88
Колькасць атлетаў2800
Разыгрываецца медалёў98 камплектаў
у 7 відах спорту
(15 дысцыплін)
Цырымонія адкрыцця7 лютага 2014
АдкрываўУладзімір Пуцін
Цырымонія закрыцця23 лютага 2014
Алімпійскі агоньІрына Радніна
Уладзіслаў Траццяк
Алімпійская клятваRuslan Zakharov[d]
СтадыёнАлімпійскі стадыён «Фішт»
Сайтolympics.com/en/o… (англ.)
← 2010
2018 →
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выбар горада

На тое, каб прыняць зімовыя Алімпійскія гульні, прэтэндавалі расійскі Сочы, аўстрыйскі Зальцбург і паўднёвакарэйскі Пхенчхан.

Выбар быў зроблены праз галасаванне членаў Міжнароднага алімпійскага камітэта 4 ліпеня 2007. Каб перамагчы ў першым туры, гарадам‑кандыдатам на правядзенне Алімпіяды‑2014 трэба было набраць 50% плюс адзін голас. Калі не — другі тур галасавання з удзелам двух гарадоў‑лідараў.

Першы тур пераможцу не выявіў, а ў другім з перавагай у чатыры галасы Сочы абышоў Пхенчхан.

Талісманы

Талісманы Алімпійскіх гульняў

Талісманамі Алімпійскіх гульняў сталі адразу трое — Леапард, Белы мядзведзь і Зайка, Паралімпійскіх — Праменьчык і Сняжынка.

Спартыўныя аб'екты

Сочы 2014
МАК · АКР · АКАПС

Лядовыя палацы, прэс-цэнтр i ніжняя алімпійская вёска размяшчаюцца ў Iмерэцінскай даліне, гарналыжныя трасы, малы прэс-цэнтр i верхняя алімпійская вёска — у Краснай Паляне. Уласна ў Сочы, на цэнтральным стадыёне плошчай каля 10 га, прайшло адкрыццё i закрыццё Гульняў.

Пасля заканчэння зімовай Алімпіяды алімпійскі парк у Iмерэцінскай даліне будзе перабудаваны такім чынам, каб служыць пастаянным спартыўна-турыстычным комплексам, а ў перспектыве прэтэндаваць яшчэ на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў.

Краіны-ўдзельніцы


Спіс краін-удзельніц

Расклад спаборніцтваў

 ЦАЦырымонія адкрыцця ● Кваліфікацыі № Фіналы спаборніцтваў ПВ Паказальныя выступленні ЦЗ Цырымонія закрыцця
Люты06
Чц
07
Пт
08
Сб
09
Нд
10
Пн
11
Аў
12
Ср
13
Чц
14
Пт
15
Сб
16
Нд
17
Пн
18
Аў
19
Ср
20
Чц
21
Пт
22
Сб
23
Нд
Медалі
Цырымоніі ЦАЦЗ
Біятлон 1111111111111
Бабслей 1113
Гарналыжны спорт 111111111110
Кёрлінг 112
Канькабежны спорт 1111111111212
Лыжнае дваябор’е 1113
Лыжныя гонкі 112111121112
Скачкі на лыжах з трампліна 11114
Санны спорт 11114
Скелетон 112
Снаўбордынг 1111112210
Фігурнае катанне 11111ПВ5
Фрыстайл 11111112110
Хакей з шайбай 112
Шорт-трэк 112138
Медалёў за дзень585866675658677398
Медалёў усяго5131826323844515662677581889598
Люты06 Чц07 Пт08 Сб09 Нд10 Пн11 Аў12 Ср13 Чц14 Пт15 Сб16 Нд17 Пн18 Аў19 Ср20 Чц21 Пт22 Сб23 НдМедалі

Медальны залік

МесцаКраінаЗолатаСераброБронзаУсяго
1 Расія*1111931
2 Нарвегія1151026
3 Канада1010525
4 ЗША971228
5 Нідэрланды87924
6 Германія86519
7  Швейцарыя63211
8 Беларусь5016
9 Аўстрыя48517
10 Францыя44715
11  Польшча4116
12 Кітай3429
13 Рэспубліка Карэя3328
14 Швецыя27615
15 Чэхія2428
16 Славенія2248
17 Японія1438
18 Фінляндыя1315
19 Вялікабрытанія1124
20 Украіна1012
21 Славакія1001
22 Італія0268
23 Латвія0224
24 Аўстралія0213
25 Харватыя0101
26 Казахстан0011
Усяго959198284

Спасылкі